top of page

 

«Чытай па-беларуску. Палічка навінак »

Паважаныя чытачы!

 

Шчыра запрашаем у дзіцячую бібліятэку на сустрэчу з новай беларускай кнігай!

Ведаць родную мову неабходна. З чаго трэба пачаць? Канешне ж – з кнігі, з добрых, змястоўных твораў, напісаных каларытнай беларускай мовай. Наведайце бібліятэку, зрабіце падарожжа па кніжных паліцах у пошуку той самай адзінай кніжкі, якая патрэбна вам ў гэты момант.

Зрабіце свой чытацкі выбар на карысць навінак з беларускай палічкі.

Жадаем вам прыемнага чытання!

 

0.png
Бука, Н. І. Бася і яе чароўны свет.jpg

Бука, Н. І.

Бася і яе чароўны свет : казка / Надзя Бука ; [пераклад з рускай Н. Кудасавай] ; малюнкі аўтара. – Мінск : Звязда, 2019. – 32, [8] с.

Гэта казка пра добрыя ўчынкі і сямейныя каштоўнасці, пра натхненне і бязмежныя дзіцячыя фантазіі.

Цуд існуе, і ён побач з намі.

Дамаронак, Т. І. Добрыя справы.jpg

Дамаронак, Т. І.

Добрыя справы : казкі / Таццяна Дамаронак ; [мастак Э. Папова]. – Мінск : Беларусь, 2018. – 111 с.

Кніга пазнаёміць маленькага чытача з выдатнымі прыкладамі дабрыні, чуласці, узаемадапамогі і таварыства. Героі казак не дадуць засумаваць, увядуць у займальны свет цікавых гісторый і добрых спраў.

Ілюстрацыі да ўсіх казак зрабіла вядомая мастачка Эльга Папова. Мастацкае афармленне кнігі спадабаецца ўсім, каму яна патрапіць ў рукі.

Жабко, Я. Г. Беларусь – зямля.jpg

Жабко, Я. Г.

Беларусь – зямля святая : вершы для дзяцей / Яніна Жабко ; [мастак Ю. Я. Рунцова]. – Мінск : Беларусь, 2018. – 47 с.

У сваёй новай кнізе Яніна Жабко запрашае юных чытачоў і іх бацькоў у вандроўку па родным краі. Яе вершы нагадваюць пра тое, як мы любім і шануем нашу Радзіму.

зал.jpg

Залатая яблынька : беларускія народныя казкі / [складальнік Г. І. Зубрава ; мастак С. А. Волкаў]. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2019. – 96 с.

У выданне ўвайшлі добра вядомыя нам беларускія народныя казкі, ілюстрацыі да якіх зрабіў мастак С.А. Волкаў, нанова пераасэнсаваўшы творы беларускага фальклора. Сучасныя, яркія і вясёлыя малюнкі да кожнай казкі заахвоцяць дзяцей да чытання і ўздымуць ім настрой.

Зэкаў, А. М..jpg

Зэкаў, А. М.

За месяцам – месяц : вершы, загадкі / Анатоль Зэкаў. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя ім. П. Броўкі, 2018. – 31 с.

Кніга Анатоля Зэкава «За месяцам – месяц» – гэта своеасаблівы каляндар прыроды ў вершах і загадках. Кожную частку, прысвечаную той ці іншай пары года, аўтар адкрывае тэматычнымі вершамі аб месяцах. У нечым яны пазнавальныя, у нечым займальныя, але з усіх іх складваецца агульны малюнак года.

Зэкаў, А. М. Праўда і лухта пра вусатага

Зэкаў, А. М.

Праўда і лухта пра вусатага ката : вершы / Анатоль Зэкаў. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2019. – 31 с.

Галоўны герой кнігі – паласаты, вусаты, мацёры, хітры і ласкавы Кот. Пад вокладкай – вершы пра самыя розныя прыгоды ката: ён – пастух і рахункавод, плывец і дрывасек; то палюе на мышэй, то вартуе куранят, то перабіраецца з горкі на горку, то плавае на цеплаходзе, то ходзіць на рыбалку, то сядзіць за камп’ютарам...

Кажура, В. В. Азбука ў вершах і малюнках

Кажура, В. В.

Азбука ў вершах і малюнках : для дзяцей дашкольнага ўзросту / Віктар Кажура ; [мастак А. Я. Саковіч]. – 2-е выд.. – Мінск : Пачатковая школа, 2018. – 30, [1] с.

Свет надзвычай цікавы і багаты. Паспрабуйцце паказаць яго дзіцяці праз роднае слова разам з аўтарам кнігі. А найвялікшай нечаканасцю (у добрым сэнсе) з’явяцца для вас ілюстрацыі таленавітай мастачкі Алены Саковіч, якая сапраўды ўдыхнула жыццё ў слова – і кніжка загаварыла сама.

Кузняцова, Ю. А. Першая вандроўка Мышкі.

Кузняцова, Ю. А.

Першая вандроўка Мышкі : казка / Юлія Кузняцова ; [пераклад на беларускую мову В. Рацэвіч ; ілюстрацыі А. Ястрамской]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2019. – [35] c.

Гэта гісторыя пра самую незвычайную карову на свеце. Звалі яе Мышкай, і жыла яна ў самай звычайнай вёсцы. Падчас сваёй першай вандроўкі карова Мышка і голуб Док знойдуць новых сяброў, дапамогуць дзяўчынцы Асі вярнуць кагосці вельмі важнага і… не, не будзем раскрываць усе таямніцы! 

Лясная школка.jpg

Лясная школка : [вершы / пераклад з рускай: А. Емяльянаў-Шыловіч ; малюнкі А. Міхайлава]. – Мінск : Харвест, 2018. – [8] с.

Гэта кніжка вельмі цікавая. Тут вы прачытаеце пра лясных жыхароў, якім вельмі падабаецца вучыцца ў школе і хадзіць на заняткі. Яркія і вясёлыя малюнкі да вершаў заахвоцяць дзяцей да чытання і ўздымуць ім настрой.

6.png
Стадольнік, І. К. Небяспечная знаходка.j

Стадольнік, І. К.

Небяспечная знаходка : апавяданні / Іван Стадольнік ; [мастак А. Карповіч]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2018. – 36, [3] с.

У кнігу «Небяспечная знаходка» вядомага пісьменніка Івана Стадольніка ўвайшлі кароткія займальныя апавяданні, якія вучаць хлопчыкаў і дзяўчынак дабрыні, спагадлівасці і шчырасці.

Хадасевіч-Лісавая, К. С. Таямніца.jpg

Хадасевіч-Лісавая, К. С.

Таямніца незвычайнай школы : казачная аповесць / Кацярына Хадасевіч-Лісавая ; [мастак А. Карповіч]. – Мінск : Звязда, 2018. – 212, [3] с.

Гэта кніга пра школу. Дакладней,  пра той бок школьнага жыцця, аб існаванні якога ніхто нават не здагадваецца! Вам, пэўна, думаецца: ну што асаблівага можа быць? Настаўнікі, дзеці, урокі, перапынкі, навучальны год, канікулы… Здавалася б, пра школу мы ведаем усё. А вось і не! Кніга, якую вы трымаеце ў руках, адкрые сваім чытачам дзівосную таямніцу. І калі вы ўмееце захоўваць сакрэты, то яна раскажа вам, сябры, хто жыве ў адной, з выгляду самай звычайнай, школе і што адбываецца, калі ўсе дзеці і настаўнікі разыходзяцца па дамах…

Чарадзейны пярсцёнак.jpg

Чарадзейны пярсцёнак : беларускія народныя казкі / укладальніца А. Спрынчан ; іллюстрацыі У. Даўгялы]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2018. – 118, [2] с.

Няма ніводнага дарослага і ніводнага дзіцяці, якія не любілі б казкі. Лепшыя чарадзейныя казкі варта чытаць у зборніку «Чарадзейны пярсцёнак». Гэта кніга для разумных, добрых, прыгожых.

Аўласенка, Г. П. Колькі колераў.jpg

Аўласенка, Г. П. Колькі колераў у лета? : дзіцячыя вершы, казкі, казачная аповесць / Генадзь Аўласенка ; [мастак А. Карповіч]. – Мінск : Звязда, 2017. – 365, [2] с.

У кнізе беларускага пісьменніка Генадзя Аўласенкі юныя чытачы знойдуць шмат карыснай і цікавай для сябе інфармацыі: і па гісторыі, і па геаграфіі, і па біялогіі… Але ўсе ж асноўнае у ей – казкі! Самыя разнастайныя: пра звяроў і птушак, пра рыб і нават пра лясныя расліны. Гэтыя казкі расказвае ім сам дзядуля Дняпро. А некалькі казак для дзяцей прынес у сваім маленькім кошыку нават… Вожык. Ен іх у лесе назбіраў… А пра што аўтар не сказаў у казках, прачытаеце ў вершах.

Беларускае лета.jpg

Беларускае лета : вершы, казкі, апавяданні / [укладальнік В. А. Шніп ; ілюстрацыі Л. Зубец]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2019. – 157, [1] с.

У зборнік «Беларускае лета» ўвайшлі лепшыя вершы, казкі, апавяданні пра лета і летнія святы беларускіх пісьменнікаў. Сярод твораў, на якіх выхавалася не адно пакаленне дзяцей, шмат і новых, напісаных нашымі сучаснікамі. Зборнік будзе добрым дапаможнікам для дарослых і дзяцей у падрыхтоўцы да ранішнікаў, прысвечаных лету.

Беларуская зіма.jpg

Беларуская зіма : вершы, казкі, апавяданні / [укладанне В. А. Шніпа ; ілюстрацыі Л. Зубец]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2018. – 157, [1] с.

У зборнік «Беларуская зіма» ўвайшлі лепшыя вершы, казкі, апавяданні пра зіму і Новы год вядомых беларускіх пісьменнікаў. Сярод твораў, на якіх выхавалася не адно пакаленне дзяцей, шмат і новых, напісаных нашымі сучаснікамі. Зборнік будзе добрым сябрам дарослым і дзецям у падрыхтоўцы да навагодніх ранішнікаў і многіх зімовых свят.

Васілевіч, А. С. Вернісаж.jpg

Васілевіч, А. С.

Вернісаж : апавяданні / Алена Васілевіч ; [ілюстрацыі Ю. Ермаліцкай]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2018. – 108, [3] с.

У  апавяданнях  выдатнага  майстра  слова,  лаўрэата  Дзяржаўнай  прэміі  Беларусі  Алены  Васілевіч  светлы  свет  маленства,  у  якім  заўжды  ёсць  месца  роздуму  і  весялосці.  Чытайце  гэтую  кнігу  і  вы  даведаецеся,  чаму  рукавічка  калінавая, хто такая Геша, як не трэба лекаваць сястрычку, як стварыць маме  вернісаж.

Дзень народзінаў, альбо.jpg

Дзень народзінаў, альбо Свята, якое ёсць у кожнага : вершы, апавяданні, казкі : [для малодшага школьнага ўзросту / укладальніца А. Спрынчан ; ілюстрацыі М. Дайлідава]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2019. – 149, [1] c.

Дзень народзінаў – сапраўды свята, якое ёсць у кожнага. Але кожны дзень народзінаў – непаўторны. Як адзначаюць дні народзінаў героі вершаў, апавяданняў і казак вядомых беларускіх пісьменнікаў, якія прыгоды і нечаканасці чакаюць іх, вы даведаецеся ў кнізе, якую цікава чытаць і прыемна дарыць.

Дзіцячы атлас Беларусі..jpg

Дзіцячы атлас Беларусі. Славутыя асобы : [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту / тэкст, укладанне С. Умец]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2019. – 47 с. : іл., каляр. іл., партр.

Выпуск, прысвечаны славутым людзям нашай краiны. Кожны раздзел кнiгi прысвечаны якой-небудзь вобласцi. Да карты, змешчанай на развароце, прывязаны бiяграфii славутых людзей – ад Усяслава Чарадзея, полацкага князя, якi па легендзе мог ператварацца ў ваўка, i да Яўгенii Янiшчыц, паэткi ХХ стагоддзя.

12.png
З рога ўсяго многа.jpg

З рога ўсяго многа : беларускія народныя казкі / [укладальнік А. Спрынчан ; ілюстрацыі Д. Ганчарык-Чарняўскай]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2019. – 116, [2] с.

Няма ніводнага дарослага, а пагатоў дзіцяці, якія не любілі б казкі. Лепшыя чарадзейныя і бытавыя казкі варта чытаць у зборніку «3 рога ўсяго многа». Гэтая кніга для разумных, добрых і прыгожых.

Зэкаў, А. М. Непаслухмяны.jpg

Зэкаў, А. М.

Непаслухмяны Чмелік : казкі / Анатоль Зэкаў ; [мастак Ю. Кароткая-Адаменка]. – Мінск : Звязда, 2019. – 126, [1] с., іл.

З кнігі казак Анатоля Зэкава «Непаслухмяны Чмелік» юныя чытачы даведаюцца, чаму зязюля гады лічыць, як Зорка стала Бярозкай, аб чым крычыць Сойка, чаму птушкі не сівеюць, за што Сароку называюць манюкай, а Чарапаху – лянівай. Кожная казачная гісторыя вучыць дзяцей быць добрымі, спагадлівымі і справядлівымі, перасцерагае іх ад дрэнных учынкаў.

Малішэўскі, Я. Малочны кактэйль.jpg

Малішэўскі, Я.

Малочны кактэйль для Вужынага Караля, альбо Калякамп'ютарная казка / Яраш Малішэўскі, Аксана Спрынчан ; мастак М. Дайлідаў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2019. – 81, [6] с.

У гэтай казцы толькі частка казкі, а рэшта – праўда. Незвычайная гісторыя, якая здарылася са звычайнай дзяўчынкай, якая любіць камп'ютар і не любіць малако.

Шчасце, калі цябе ёсць каму ратаваць, і шчасце, калі табе ёсць каму дапамагаць. Як заўжды Яраш Малішэўскі і Аксана Спрынчан шмат увагі надаюць не адно сучаснасці, але і беларускім традыцыям, легендам і паданням.

Казка складаецца з невялікіх гісторый, якія зручна чытаць нават таму, хто чытае мала, альбо таму, хто чытае шмат у кожную вольную хвілінку.

Марціновіч, А. Альма.jpg

Марціновіч, А. Альма.

Прыгоды на зямлі і ў космасе : аповесць-казка / Алесь Марціновіч ; [мастак Н. Агародная]. – Мінск : Беларусь, 2019. – 133, [1] с

Хочаце пазнаёміцца з сабачкам, які сам пракаціўся па горадзе за рулём машыны? Тады хутчэй знаёмцеся з Альмай. Разам з ёй вы трапіце ў сузор’е Гончых Псоў, дзе яна стане ганаровым грамадзянінам краіны сабак Сваса і шмат чаго яшчэ.

Парвела, Ц. Эла і сябры.jpg

Парвела, Ц.

Эла і сябры – 2 : [аповесці] / Ціма Парвела ; пераклад з фінскай [мовы А. Казловай ; ілюстрацыі: А. Нананай]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2019. – 158, [1] с.

У кнігу вядомага фiнскага пiсьменнiка Цiмы Парвела ўвайшлі неверагодна смешныя аповеды пра другакласніцу Элу і яе сяброў-фантазёраў. Напрыклад, вырашаць яны, што кухарка ў летнiм лагеры – злачынка і ў яе супе зусiм не фасоля, а атрута. Ну як не падсцерагчы яе і не напусцiць жывога задзiрыстага баранчыка? А новы вучань, якi з усiмi б'ецца i нават настаўнiка ўкусiў за лытку, – гэта, вядома, iншапланетнік! I цi не змова гэтых злавесных гуманоiдаў – падгадаваць усiх школьнiкаў, каб пасля з'есцi падчас футбольнага матча?

Усе прыгоды, вядома, заканчваюцца весела. I высновы добрыя: трэба сябраваць, а калi нехта не такi, як усе, не значыць, што ён горшы. Асаблiва цiкавая мадэль паводзiн дарослых, якiя з гумарам зносяць наступствы бурлiвай фантазii дзетак i ўмеюць падтрымаць iх гульню i павярнуць на карысць.

Плавінскі, М. А. Як жылі продкі.jpg

Плавінскі, М. А.

Як жылі продкі : штодзённае жыццё людзей на тэрыторыі Беларусі ў X–XIII стагоддзях : [для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту] / М. А. Плавінскі ; [малюнкі: Д.Бунеевай і інш. ; фота: А.Дрыбаса і інш.]. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя ім. П. Броўкі, 2018. – 71 с.

Кніга прысвечана штодзённаму жыццю сярэдневяковага насельніцтва Беларусі. У папулярнай форме апісваецца жыццёвы шлях чалавека ад нараджэння да смерці, яго заняткі, турботы і забавы, уяўленне аб сабе і іншых людзях, навакольным свеце і прасторы.

Танк, М. На вясёлкавым кані.jpg

Танк, М.

На вясёлкавым кані : вершы / Максім Танк ; [укладальніца А. Спрынчан ; ілюстрацыі А. Саковіч]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2018. – 23, [1] с.

Зборнік вершаў беларускага пісьменніка Максіма Танка на разнастайную тэматыку. Творы прасякнуты любоўю да дзяцінства, прывіваюць цікаўнасць да навакольнага свету, патрыятычныя пачуцці да свайго роднага краю. Напісана кніжка даходлівай мовай для малодшага школьнага узросту.

Бусько, М. Лясныя.jpg

Бусько, М.

Лясныя дзівосы : апавяданні, фантастычная аповесць / Мікола Бусько ; [мастак В. У. Фралова]. – Мінск : Народная асвета, 2019. – 125, [2] с.

 

Вядомы аўтар – пісьменнік і мастак – у сваіх творах запрашае юных чытачоў на прыроду – пазнаваць яе таямніцы, мудрасць, вучыцца сябраваць з жыхарамі лесу, адносіцца да іх, як да сябе.

Зарэмба, М. Аповесці і апавяданні.jpg

Зарэмба, М.

Аповесці і апавяданні : для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту / Міхась Зарэмба. – Мінск : Беларусь, 2018. – 341, [2] с.

У аповесцях і апавяданнях, змешчаных ў зборніку, Міхась Зарэмба шчыра і даверліва размаўляе з чытачом, а таксама ўздымае балючыя пытанні выхавання ў сям'і.

bottom of page