top of page
Гарадзец1.png

Гарадзец – вёска, цэнтр Гарадзецкага сельскага Савета, за 8 км. На усход ад Шклова, 45 км. Ад Магілёва, 11 км. Ад чыгуначнай станцыі Шклоў на лініі Орша – Магілёў. Рэльеф раўнінна-ўзгорысты. На поўдзень цячэ рэчка Гародня (прыток ракі Капуснік).

Транспартныя сувязі  па мясцовай  дарозе i далей па шашы Санкт–Пецяр–бург–Адэса. За 0,2 км на Поўдзень ад заходняй ускраіны вёскі, на правым беразе р. Гародня, знаходзцца гарадзішча ранняга жалезнага веку (мясцовая назва Талерка). Непадалёку быў курганны могільнік, разараны ў пасляваенны час. Гэтыя noмнікі археалогіі сведчаць аб засяленні тутэйшых месц у глыбокай старажытнасці. Веска вядома з 17 ст.  У 1635 г. сяло (32 двары) у Плешчыцкім войтаўстве Магілёўскай эканоміі Аршанскага павета, дзяржаўная ўласнасць. Паводле інвентару 1635 г. у сяле 20 валок зямлі, сяляне плацілі чынш i мядовую дань. У 1650 г. у Чурылаўскай воласці Копыскага графства Аршанскага павета Вщебскага ваяводства. Вялікае Княства Літоўскае, шляхецкая уласнасць. У 1670 г. у Гарадзецкім войтаўстве, 28 двароў, у 1737 г. 47 двароў. Пасля 1–га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі, уладанне графа П.Завадоўскага. У 1785 г. у Копыскім павеце Магілёўскага намесніцтва, 63 двары, 451 жыхар, млын, царква. У сярэдзіне 19 ст. пабудавана новая драўляная царква, працаваў цукровы завод. У 1880-я гады  71 двор, 360 жыхароў, частка якіх займалася стальмашным i бандарным промысламі. Паводле nepanicy 1897 ў Любініцкай вол. Горацкага павета Магі­лёўскай губерніі, 96 двароў, 558 жыхароў, школа (з 1890).  Побач існавалі 2 фальваркі: у адным — 4 двары, 27 жыхароў. у другім — 3 двары, 15 жыхароў.

 

Гэта была панская гаспадарка з комплексам будынкаў, садам, прасторным дваром. Праца тут засноўвалася беднымі сялянамі. Вёска забудоўвалася абапал рэчкі Гародня, прамой вуліцай і называлася –дзярэўня. Паходжанне назвы вёскі Гарадзец пайшло ад слова «гарадзея», гэта значыць абгароджанае, у межах гарадзьбы, агароджы.

На пачатку 20 ст. у вёсцы 98 двароў, 651 жыхар, на 3 хутарах па 1 двары ў кожным.

 

У час германскай  акупацыі ў 1918 г. вёска знаходзілася ў прыфрантавой паласе, уваходзіла ў Любініцкую воласць Горацкага павета Заходняй вобласці  PСФСР.  

 

Пасля ўстанаўлення Савецкай улады ў вёсцы стварыліся свае органы кіравання. Але ў гэты час ідзе першая сусветная вайна, вёска знаходзілася ў прыфрантавой паласе. Была створана ўзброеная дружына, якая дапамагала дзейнасці камбедаў.

3 1924 г. да 1960 г. цэнтр сельсавета Шклоўскага  раёна. Створана  працоўная  школа 1-й ступені, у якой у 1925 годзе было 68 вучняў.

У школе навучаліся дзеці  з вёсак Гарадзец, Заходы, Путнікі, Любінічы, пас. Лешча.

Вясной 1928 г. арганізавана камуна «Спартак» на чале з рабочымі чыгуначнай станцыі Шклоў. У 1929 г. створаны калгас «Прамень камунізму».

У канцы 1930-х гадоў, у выніку ссялення хутароў у вёсцы стала 120 двароў, 620 жыхароў.

Абслугоўвала калгас Фашчаўская, а з 1937 г. Любініцкая МТС. У канцы 1930–х г. у выніку ссялення хутароў узніклі 3 новыя вуліцы,  веска налічвала 120 двароў, 620 жыхароў.  3 20.2.1938 г. у Магілёўскай вобл.

У Вялікую Айчынную вайну у ліпені 1941 г. акупіравана нямецка–фашысцкімі захопнікамі. Вызвалена 27.6.1944 г. перадавым атрадам 252–га стралковага палка 70–й дывізіі пад каманда­ваннем В.В.Піліпаса. Пасля вызвалення ад нямецкіх акупантаў вёска адбудавана.

З 1960 г. у Фашчаўскім с/с, з 1963 г. зноў цэнтр сельсавета. У 1991 г. 175 гаспадарак, 459 жыхароў, цэнтр саўгаса «Гарадзец».

У 1997 г. у вёсцы 183 гаспадаркі, 470 жыхароў. Працавалі вучэбна–педагагічны комплекс Дзіцячы сад – сярэдняя школа, бібліятэка. Планіровачна складаецца з плаўна выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, да якой на ўсход далучаецца кароткая прамалінейная вуліца. Забудова двухбаковая, шчыльная, сядзібнага тыпу. Жылыя дамы драўляныя. На поўнач яшчэ дзве прамалінейныя новыя вуліцы, забудаваныя аднапавярховымі тыпавымі мураванымі дамамі. На усход гаспадарчы сектар.

разделение.png

Гарадзец : [вёска ў Шклоўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : Магілёўская вобласць : энцыклапедыя : у 8 т. / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.]. − Мінск, 2009. – Т. 7 : кн. 3. – С. 445–448.

З гісторыі вёсак // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Шклоўскага раёна. – Мінск : Універсітэцкае, 1998. –  С. 492.

bottom of page