top of page
Гарадок1.png

Гарадок – вёска ў Гарадзецкім с/с, за 8 км. На паўднёвы усход ад Шклова, 42 км ад Магілёва, 10 км ад чыгуначнай станцыі Шклоў на лініі Орша – Магілёў. Рэльеф раўнінны. На поўнач, усход і поўдзень мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Крывель і далей па шашы Санкт–Пецярбург–Адэса. 8 гаспадарак, 10 жыхароў (2007г.)

 

За 0,2км на захад ад вёскі знаходзіцца гарадзішча ранняга жалезнага веку, што сведчыць аб засяленні гэтых месц у глыбокай старажытнасці. Сучасная вёска заснавана ў 1920 годзе перасяленцамі з суседніх вёсак. З 20. 08. 1924 года ў Княжыцкім, з лістапада 1965 года – ў Гарадзецкім сельсавеце. У 1931 г. арганізаваны калгас «Гарадок», які ў 1933 г. аб’ядноўваў 23 гаспадаркі.

 

З 20. 02.1938 года вёска ў Магілёўскай вобласці. У 1940 г. 44 двары, 334 жыхары.

 

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Каля вёскі ў ліпені 1941 г. трымалі абарону воіны 110-й стралковай  дывізіі  61-га корпуса пад камандаваннем генерал-маёра Ф.А.Бакуніна.

 

У 1991 г. 29 гаспадарак, 49 жыхароў. У 2007 г. ў складзе сельскагаспадарчага прыватнага УП «Акцыянерны ашчадны банк «Гарадзец».

 

Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы амаль мерыдыянальнай арыентацыі. Забудова двухбаковая, шчыльная, сядзібнага тыпу. Жылыя дамы драўляныя.

разделение.png

Гарадок : [вёска ў Шклоўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : Магілёўская вобласць : энцыклапедыя : у 8 т. / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.]. − Мінск, 2009. – Т. 7 : кн. 3. – С. 449.

З гісторыі вёсак // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Шклоўскага раёна. – Мінск : Універсітэцкае, 1998. –  С. 492.

bottom of page