top of page
З кнігай па жыцці1.png

Бібліятэка спакон веку была апорай ведаў, нездарма яе называлі скарбніцай. Не губляе яна свайго значэння і ў наш час перш за ўсё таму, што даказвае нам сваю неабходнасць. Асабліва калі ў бібліятэках працуюць мэтанакіраваныя, адданыя сваёй справе людзі. Менавіта такой з’яўляецца бібліятэкар Гарадзецкай бібліятэкі Валянціна Васільеўна Алейнікава.

Вёска Гарадзец для Валянціны Васільеўны – малая радзіма. Тут яна нарадзілася і вырасла, сюды шмат гадоў таму назад прыйшла ў бібліятэку.

Вывучэнне гісторыі свайго краю – невычэрпная крыніца духоўнасці і творчасці. Усе павінны ведаць і вывучаць сваю радзіму, даражыць усім, што звязана з родным краем: прыродай, культурай, казкамі і паданнямі, гераічнвм мінулым, – так лічыць Валянціна Васільеўна Алейнікава. Таму адным з галоўных напрамкаў дзейнасці бібліятэкі з’яўляецца краязнаўства.

1980  библиотекарь Городецкой сельской б

Клуб «Краязнавец», які стварыла Валянціна Васільеўна пры бібліятэцы, аб’яднаў усіх, хто жадае найбольш глыбока пазнаёміцца з жыццём Гарадзецкага краю, яго гераічным мінулым і слаўным сучасным. Удзельнікі клуба пад кіраўніцтвам бібліятэкара праводзяць вялікую пошукавую работу па збору краязнаўчых матэрыялаў, вынікам якой сталі створаны летапіс вёскі, шматлікія успаміны старажылаў. Нельга не хвалявацца, калі адбываецца знаёмства з унікальнымі звесткамі аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны. Вялікай папулярнасцю ў чытачоў з’яўляюцца сабраныя легенды і паданні роднага краю, запісаныя са слоў старажылаў вёскі.

Заўсёды Алейнікава імкнецца да таго, каб чытачам было цікава ў яе бібліятэцы. Для гэтага рэгулярна праводзіць розныя мерапрыемствы. Тут цікава праводзяць час і дарослыя, і дзеці.

Валянціна Васільеўна ўкладае ўсю сваю душу, уменне, вопыт і талент у работу з чытачамі. Імкнецца, каб пасля наведвання бібліятэкі, пасля кожнага праведзеннага мерапрыемства ў сэрцы наведвальнікаў застаўся добры і светлы след.

Алейникова Валентина Васильевна1.png

В. В. Алейнікава – гэта тактоўны, шчыры чалавек. Яна імкнецца стварыць атмасферу утульнасці, добразычлівасці ў бібліятэцы, дапамагчы кожнаму наведвальніку знайсці патрэбную інфармацыю. І ідуць вяскоўцы ў бібліятэку з задавальненнем.

Трэба адзначыць, што ўся работа В. В. Алейнікавай мае поспех яшчэ і таму, што працуе яна ў цеснай сувязі з мясцовым Домам культуры, са школай і са сваімі чытачамі, інтарэсы якіх добра ведае. Словам, жыве з аднавяскоўцамі адным жыццём.  

Валентина Васильевна1.png
bottom of page