top of page
Калыханкі1.png

Люлі–люлі–люлі,

Прыляцелі куры,

Селі на варотах

У чырвоных ботах.

Сталі сакатаці,

Дзетак спацькі зваці:

Спіце, спіце, дзеткі,

Дзеткі–малалеткі,

А мы пойдзем есці

І яечкі несці.

Пайшоў каток пад масток,

Злавіў рыбку за хвасток.

Ці самому з’есці,

Ці малому несці?

Укусіў адзін разок

І панёс дадому

Дзіцяці малому.

Коця, коценька, каток

Коця серанькі хвасток

Ты прыдзі к нам начаваць

Наша дзіця калыхаць.

Ой як я табе, кату,

За работу заплачу.

Дам гаршочак малака

І кусочак пірага.

Люлі, люлі, люлі,

Дзеткі ўсе паснулі

Не спіць толькі коцік

Ходзіць па балоце.

Трэба катка ў хату ўзяць,

Каб дзіцятка калыхаць.

 

 

Баю, баюшкі, баю,

Не лажыся на краю.

Прыйдзе шэранькі ваўчок

І ўхопіць за бачок.

калыханка.png
калыханка2.png
гннок1.png
гннок1.png
гннок1.png
гннок1.png
bottom of page