Вёска Гарадзец была акупавана нямецка–фашысцкімі захопнікамі з 12 ліпеня 1941 г. па 28 чэрвеня 1943 г. За гэты час былі спалены памяшканне сельскага Савета, сямігадовая школа, грамадзянскія памяшканні калгаса. За час акупацыі было спалена 40 дамоў мірных жыхароў. Акупанты расстралялі 11 жыхароў. На франтах загінулі 33 вяскоўцы.
Каля вёскі ў 1941 г. трымалі абарону воіны 110–й стралковай дывізіі 61–га корпуса пад камандаваннем генерал–маёра Ф.А.Бакуніна. Пад націскам пераўзыходзячых cіл праціўніка 12 ліпеня яны вымушаны былі адступіць. Вёска вызвалена 27 чэрвеня 1944 г. перадавым атрадам 252–га стралковага палка 70–й дывізіі пад камандаваннем В.В.Піліпаса.
Партызанскі рух і падпольная барацьба пачалося ў першыя дні вайны, і працягвалася да вызвалення Беларусі. У вёсцы Гарадзец на пачатак вайны засталося шмат мужчын маладога і сярэдняга ўзросту. Немцы амаль кожны дзень прыязджалі ў вёску. З 1942 года фашысты пачалі рабіць аблавы, хапаць мірнае насельніцтва, бо мужчына любога ўзросту небяспечны быў як партызан. Немцы іх вельмі баяліся, і таму стараліся іх забраць на працы ці адправіць у Нямеччыну. Мужчынскае насельніцтва вёскі, старэйшыя за 18 гадоў, вырашылі ісці ў партызаны. Так, як паблізу партызан не было, яны вырашылі ісці ў Горацкі раён у лясы. З вёскі Гарадзец сышлі ў партызаны:
-
Баранаў Андрон Фаміч,
-
Грэцкі Мікалай Кузьміч,
-
Кроцікаў Адам Афанасьевіч,
-
Сліжыкаў Уладзімір Дзянісавіч,
-
Усцінаў Аляксей Мікітавіч,
-
Шкураў Павел Васільевіч,
-
Ярмоленка Мікалай Міхайлавіч,
-
Сліжыкаў Захар Дзянісавіч,
-
Петрыкаў Юрый Іванавіч,
-
Петрыкаў Дзям'ян Іванавіч,
-
Кірылушкін Дземід Пракопавіч,
-
Ціханаў Іван Міхайлавіч.
Партызаны раптоўна нападалі на камендатуры, абозы і склады, рабілі дыверсіі на чыгунках. Ад партызан патрабавалася ўзмацніць удары на чыгунках і аўтастрадах, адцягваць сілы праціўніка ад фронту, знішчаць гарнізоны. Калі пачалося вызваленне Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў, партызаны ўзмацнілі сваю барацьбу. Пасля вызвалення Горацкага і Шклоўскага раёнаў партызаны ўліліся ў шэрагі Чырвонай Арміі і сталі чырвонаармейцамі. Многія хлопцы загінулі ў канцы вайны, многія прапалі без вестак, а многія вярнуліся з перамогай дадому.
Сярод слаўных старонак, упісаных ў летапіс Перамогі савецкага народа над германскім фашызмам, ёсць радкі і нашых землякоў, якія прымалі актыўны ўдзел у набліжэнні перамогі.
Ярмоленка Мікалай Міхайлавіч нарадзіўся ў 1926 годзе ў В. Гарадзец Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. Калі немцы занялі вёску, ён адразу пайшоў у партызаны ў Горацкі раён. Ён часта прыходзіў да родных за прадуктамі і адзеннем і таму ўсё, што адбывалася ў вёсцы, ён ведаў. У 1944 годзе немцы збіралі моладзь і адпраўлялі ў Нямеччыну на працу. Спісы рабіў і аддаваў немцам стараста. Ён быў не мясцовы. Мікалай даведаўся пра гэта і сказаў у партызанскім атрадзе. Там было прынята рашэнне забіць старасту. Ноччу партызаны падпільнавалі яго і забілі, а цела пагрузілі на калёсы і павезлі з вёскі. У вёсцы Славені партызаны трапілі ў засаду, і Мікалай быў паранены. Мясцовыя жыхары падабралі яго і ён жыў яшчэ тры дні. Родным нехта сказаў, і яны ўначы забралі цела Мікалая І пахавалі на гарадзецкіх могілках.
У вёсцы Княжыцы ёсць помнік загінулым воінам, якія прымалі ўдзел у вызваленне вёскі і ўсёй акругі. На гэтым помніку ўнесена прозвішча Ярмоленка Мікалая Міхайлавіча. Часціцу да агульнай перамогі ён таксама ўнёс сваімі баявымі справамі.
Аляксей Мікітавіч Ціханаў нарадзіўся і вырас у в. Гарадзец у бядняцкай сям'і, пазнаў цяжкую працу. 3–а яе было не да вучобы. Юнаку споўнілася 19 гадоў, калі ў 1916 г. закончыў Копыскае пачатковае вучылішча. Неўзабаве Аляксей прызваўся ў царскую армію. Ішла імперыялістычная вайна, і амаль адразу малады салдат аказаўся на Заходнім фронте. Праявіў мужнасць пры падрыве маста, па якому перапраўляліся кайзераўскія войскі, за што быў узнагароджаны Георгіеўскім крыжам. У хуткім часе атрымаў званне малодшага ўнтэрафіцэра. Дарагой цаной заплаціў салдат за ўзнагароду і званне. У баях страціў вока, быў атручаны газам. Інвалідам вярнуўся ў родную вёску.
Кастрычніцкую рэвалюцыю сустрэў з радасцю. Становіцца адным з актывістаў па станаўленні ўлады Саветаў у навакольных вёсках. Раздаваў сялянам зямельныя надзелы багацеяў, канфіскаваную маёмасць, справай і словам агітаваў за свабоднае жыццё. У кастрычніку 1918 г. Ціханаў уступае ў рады Чырвонай Арміі. Інжынерная часць, дзе ён служыў, узводзіла ўмацаваную лінію абароны пад Барысавам, а пасля масты на рэках Бярэзіны і Нёман.
Пасля грамадзянскай вайны Аляксея Мікітавіча прызначаюць сакратаром Гарадзецкага сельсавета. Пазней працаваў старшынёй раённай зямельнай камісіі, загадчыкам зямельнага аддзела і намеснікам старшыні Шклоўскага райвыканкама. Затым – загадчыкам дарожнага аддзела Шклоўскага райвыканкама. Пад яго кіраўніцтвам рамантавалі і будавалі новыя дарогі. Тры апошнія гады перад вайной узначальваў Магілёўскі абласны дарожны аддзел, быў загадчыкам транспартнага аддзела абкома партыі.
... Пачалася Вялікая Айчынная вайна. Калі гітлераўцы былі ўжо на подступах да Магілёва, а дэсантныя групы фашыстаў высадзіліся за дзесяткі кіламетраў на Усход ад яго, А.М.Ціханаву даручылі даставіць архіўныя дакументы абкома партыі ў Тамбоў.
Адказнае заданне было выканана, а ў канцы ліпеня 1941 г. Аляксей Мікітавіч залічаны ў дзеячую армію. У адным з баёў на Бранскім фронце быў цяжка паранены. Пасля шпіталю накіроўваецца ў глыбокі тыл, у Башкірскую АССР. Там сустрэў і сваю сям'ю, якая была эвакуіравана на пачатку вайны з Магілёва. Зноў партыйная работа на пасадзе другога сакратара Куюргазенскага райкома партыі. «Усё для фронта, усё для перамогі» – пад такім дэвізам працавалі работнікі тылу.
Сустрэчы і выступленні ў калектывах, справы на прамысловых прадпрыемствах, у калгасах і саўгасах не пакідалі часу для адпачынку. Затое на фронт ішлі эшалоны з хлебам і мясам, мабілізаваныя тэхнікай і абмундзіраваннем.
Пачатак верасня 1942 г. тэлеграмма з Масквы Башкірскаму абкому партыі: «Накіруйце ў распараджэнне ЦК КП(б) Беларусі А.М. Ціханава». I вось сустрэча ў Маскве з адказнымі работнікамі апарата ЦК КП(б), якая закончылася вучобай у спецшколе адной з воінскіх часцей. I зноў баявое задание. У камандзіровачным прадпісанні, выдадзеным Беларускім штабам партызанскага руху лютага 1943 г. было сказана: «...т. Ціханаў Аляксей Мікітавіч камандзіруецца на аэрадром Бухары для арганізацыі ўсёй работы, звязанай з адпраўкай боепрыпасаў у тыл праціўніка, у партызанскія атрады Беларусі...». Дзесяткі тон патрэбных народных мсціўцам грузаў адправіў Аляксей Мікітавіч самалётамі ў родную Беларусь. Нямала зрабіў А. М. Ціханаў як прадстаўнік Беларускага штаба партызанскага руху, у час барацьбы Чырвонай Арміі і партызан за вызваленне Беларусі. Баявы шлях ветэрана–абаронца Радзімы адзначаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі і многімі медалямі.
Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны вёскі Гарадзец:
Аўдзееў Мікалай Іванавіч
Баранаў Міхаіл Сцяпанавіч
Баранаў Андрон Фаміч
Грэцкі Мікалай Кузьміч
Грэцкі Васіль Кузьміч
Ігнаткоў Міхаіл Ціханавіч
Ігнаткоў Мікалай Ціханавіч
Ігнаткоў Трыфан Ціханавіч
Іваноў Леон Навумавіч
Крупенька Іосіф Пятровіч
Кірылушкін Дземід Пракопавіч
Кроцікаў Адам Афанасьевіч
Лакрысенка Даніла Якаўлевіч
Лакрысенка Ілля Філіповіч
Іван Піліпавіч Лакрысенка
Лазуркін Іван Іосіфавіч
Насонаў Сяргей Мікітавіч
Парфянкоў Сяргей Прохаравіч
Пабядзінскі Мацвей Рыгоравіч
Сліжыкаў Уладзімір Дзянісавіч
Сліжыкаў Захар Дзянісавіч
Цішкоў Ульян Фёдаравіч
Трубкін Іван Міхайлавіч
Хамелеў Яўген Сяргеевіч
Хамелеў Сцяпан Сяргеевіч
Хамелеў Міхаіл Яфімавіч
Хамелеў Ілля Сяргеевіч
Хамелеў Пётр Нікіфаравіч
Усцінаў Мацвей Сяргеевіч
Усцінаў Мікалай Мікітавіч
Усцінаў Аляксей Мікітавіч
Шкураў Яфім Васільевіч
Шылаў Аляксей Ягоравіч
Загінулі на палях баёў:
Аляксеек Васіль Сідаравіч
Аляксеек Фёдар Сідаравіч
Баранаў Калістрат Фаміч
Грэцкі Сяргей Кузьміч
Дудараў Сцяпан Іванавіч
Ярмоленка Міхаіл Дзмітрыевіч
Ярмоленка Мікалай Міхайлавіч
Ігнаткоў Уладзімір Міхайлавіч
Курэц Марк Данілавіч
Курэц Нічыпар Нічыпаравіч
Лазуркін Свірыд Мацвеевіч
Лакрысенка Анатоль Філіпавіч
Лакрысенка Іван Сяргеевіч
Латушкін Іван Фёдаравіч
Пышкін Юрый Тарасавіч
Петрыкаў Сяргей Максімавіч
Петрыкаў Дзям’ян Іванавіч
Сліжыкаў Дзяніс Іосіфавіч
Ціханаў Мікалай Міхайлавіч
Ціханаў Пётр Канстанцінавіч
Ціханаў Канстанцін Мікітавіч
Ціханаў Іван Дзмітрыевіч
Бабулін Дзмітрый
Хамелеў Іван Цітавіч
Усцінаў Максім Сяргеевіч
Усцінаў Рыгор Мікітавіч
Шалаеў Мікалай Ягоравіч
Шалаеў Ягор Аляксеевіч
Шкураў Павел Васільевіч
Шкураў Цімафей Васільевіч
Шуранкоў Аляксандр Цімафеевіч
Мірныя жыхары, забітыя фашыстамі ў гады акупацыі вёскі:
Ігнаткоў Іван Кліменцьевіч
Ігнаткоў Андрэй
Курцоў Давыд Данілавіч
Латушкін Ілля Фёдаравіч
Лазуркін Мікалай Іванавіч
Парфянкоў Андрэй Емяльянавіч
Парфянкоў Мікалай Гаўрылавіч
Пабядзінскі Сідар Яфімавіч
Пышкіна Вольга Піліпаўна
Ціханаў Мікалай Дзмітрыевіч
Шалаеў Рыгор Ягоравіч
Аўгустова
Фашысты ўвайшлі ў вёску ў ліпені 1941 года. Бліз вёскі Аўгустова быў жорсткі бой. Шмат салдат палягло тут, а раненых і застаўшыхся ў жывых захапілі ў палон. Потым усіх палонных савецкіх салдат фашысты спалілі ў гумне.
З вёскі не ўсе мужчыны былі мабілізавны ў рады Савецкай арміі. Але, склаўшы рукі, яны не сядзелі. Была наладжана сувязь з партызанамі ў Княжыцкім лесе. Фашысты, даведаўшыся пра гэта, арыштавалі Магдэнку Васіля. Не вытрымаўшы катаванняў, ён выдаў астатніх. І тых, каго ён выдаў, таксама расстралялі. Гэта Магдэнка Васіль Рыгоравіч, Маскалёў Аляксандр, Фёдаравіч Бярозкаў, Антон Антонавіч, Бабякоў Антон Антонавіч. Бацькі прывезлі іх з лесу і пахавалі ў вёсцы. Тады было забіта шмат партызан. У Шклове былі забітыя сувязныя Падчашэнка Мікалай Андрэевіч і Стукалава Глафіра, якая да вайны была настаўніцай.Так як каля вёскі быў бой, то вакол вёскі шмат магіл, у якіх пахаваны па некалькі чалавек. І адна вялікая брацкая магіла. Імёны загінутых змагароў невядомыя, бо дакументы былі згублены. Адзін з жыхароў вёскі – Новікаў Аляксей – хаваў салдат, а дакументы аддаваў старасце Котаву, які іх, відаць, захоўваў. За сувязь з немцамі партызаны расстралялі Котава разам з сынам. І дакументы былі згублены.
Да вайны на краю вёскі стаялі склады Савецкай Арміі з боепрыпасамі і харчам. Пры адступлені нашы войскі не паспелі іх знішчыць. Пасля нямецкіх бамбёжак яны засталіся не падарваныя. Таму і падчас вайны, і пасля вызвалення падлеткі падрываліся на мінах. Так загінула 11 чалавек.
У 2013 годзе, па просьбе мясцовых жыхароў, на могілках усталяваны помнік усім загінуўшым невядомым салдатам.
Заходы
У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г.да пачатку ліпеня 1944г. вёска акупіравана нямецка–фашысцкімі захопнікамгі. Каля вёскі ў ліпені 1941 г. трымалі абарону воіны 110–дывізіі 61–гa стралковага корпуса пад камандаваннем генерала маёра Ф.А.Бакуніна. На пасёлку немцы занялі некалькі хат i там размясціліся. 3 мясцовых жыхароў быў выбраны стараста. Абапіраючыся на каральныя атрады i мясцовых здраднікаў, фашысцкія разбойнікі забіралі зерне, жывёлу, рабавалі калгасную маёмасць, вывазілі скот, палілі пабудовы. Пагрозамі, штрафамі, збіеннямі яны прымушалі выконваць шматлікія павіннасці, а непакорных знішчалі.
Людзей расстрэльвалі за самыя нязначныя падазрэнні ў сувязях з партызанамі, губілі за нявыплату бясконцых падаткаў, за непаслухмянасць. Так у вёсцы Заходы было растраляна 19 чалавек мірнага насельніцтва, з іх 2 сям’і: Камедава Мітрафана Васільевіча і Кроцікавой Агаф’і Савельеўны. Спалена 3 хаты.
Часткай злачыннага акупацыйнага рэжыму з’яўляўся вываз працаздольнага насельніцтва з Беларусі ў Германію, у якасці дармавой рабочай сілы. У няволю папалі Лапшыноў Іван Іванавіч, Ментузова Варвара Трафімаўна, Лупікаў Уладзімір Ягоравіч, Лузганава Надзея Ільінічна, якая нарадзілася ў 1942 годзе ў фашыцкім канлагеры.
Пасля вызвалення вёскі ад фашысцкай навалы ў чэрвені 1944 года, многія юнакі, якім споўнілася дастаткова гадоў, былі прызваны ў рады савецкіх войск.
Княжыцы
З ліпеня 1941 года па ліпень 1944 года тэрыторыя вёскі была акупаваная нямецка–фашысцкімі захопнікамі. У Княжыцах размяшчаўся ваенны гарнізон. Абапіраючыся на карныя атрады і мясцовых здраднікаў, фашысцкія разбойнікі адбіралі жыўнасць, збожжа, рабавалі калгасную маёмасць, вывозілі жывёлу, палілі пабудовы. Пагрозамі, штрафамі, збіццём яны прымушалі выконваць павіннасці, а непакорлівых забівалі. З франтавых палёў не вярнулася 33 жыхары в. Княжыцы Жыхары вёскі свята шануюць і паважаюць тых, хто аддаў свае жыцці за свабоду і незалежнасць сваёй Радзімы. Аб гэтым яскрава сведчыць Брацкая магіла савецкім воінам, якая знаходзіцца ў цэнтры в. Княжыцы. У гэтай магіле пахаваны 175 воінаў, 113–га стралковага палка 32–ай стралковай дывізіі 49 арміі 2–га Беларускага фронту, якія загінулі ў чэрвені 44–га года пры вызваленні вёскі ад нямецка–фашысцкіх захопнікаў
Крывель
У ліпені 1941 года, калі савецкія войскі трымалі абарону г. Магілёва, немцы ў абыход лініі фронту насупраць в. Крывель пабудавалі на рацэ Днепр мост. І на працягу месяца акупацыйныя войскі ішлі на Магілёў праз вёску. У вёсцы Крывель размяшчалася камендатура. Тут жа была і нямецкая ваенная кухня. Шмат дабротных хат былі спалены, а астатнія хаты займалі немцы , таму мясцовыя жыхары вымушаны былі жыць у зямлянках і падвалах.
Шмат мясцовых жыхароў былі вывезены ў Германію ў якасці дармавой працоўнаў сілы.
Путнікі
Халакост на тэрыторыі Гарадзецкага сельскага Савета
Халакост у Беларусі – ганенне і знішчэнне габрэяў на тэрыторыі Беларусі ў перыяд нямецкай акупацыі з 22 чэрвеня 1941 гады па 28 ліпеня 1944 гады, частка агульнай палітыкі нацыстаў і іх саюзнікаў па знішчэнні габрэяў.
На акупаваных тэрыторыях дзейнічалі Нюрнбергскія расавыя законы, якія былі закліканы ажыццявіць ізаляцыю габрэяў па расавай прыкмеце. Улік габрэяў з'яўляўся першым крокам да іх фізічнага знішчэння.
Масавыя забойствы пачаліся практычна адначасова з прыходам нямецкіх войскаў і працягваліся да поўнага вызвалення рэспублікі.
На шклоўшчыне самая буйная акцыя знішчэння адбылася 2 ці 3 кастрычніка 1941 г. Па ўспамінах відавочцаў, немцы сабралі шмат мясцовых жыхароў, каб прадэманстраваць пакаранне смерцю для навучання, каб у далейшым ніхто не хаваў габрэяў.
У верасні 1941 гады немцы штодня вывозілі габрэяў з гета на некалькіх крытых машынах за горад да процітанкавага рова бліз вёскі Зарэчча. Там патрабавалі здымаць верхнюю адзежу і абутак, потым падганялі да процітанкавага рова, дзе прымушалі класціся, і расстрэльвалі. Шмат каго яны мучылі, збівалі палкамі і прыкладамі, лупцавалі кінжаламі, жыўцом кідалі ў яму.
З успамінаў Цэйтлінай Асі Барысаўны
Ўсіх сагнаных павезлі ў вёску Зарэчча, а адтуль пагналі ў Малое Зарэчча. Туды ж прыгналі і ўцекачоў з царквы, і іншых габрэяў. Усіх пасадзілі на зямлю і сталі абшукваць. Некаторых зачынялі ў адрыне, распраналі, што знаходзілі каштоўнага, забіралі…
Я пайшла полем і ўбачыла, як усіх людзей гоняць кудысьці. Я доўга бегла за гэтым вялікім натоўпам… А іх пагналі на край вёскі Путнікі, дзе быў роў – там і расстралялі. Я чула кулямётную чаргу. На месцы растрэлу цяпер нічога няма, поле ніяк не пазначана".
(З архіва ініцыятывы «Ўрокі Халакоста»)
На тэрыторыі Гарадзецкага сельсавета ў в.Путнікі расстраляна і жыўцом закапана ў процітанкавым рову больш 2700 чалавек.
Адразу пасля заканчэння вайны, у адказ на шматлікія патрабаванні франтавікоў, у 1955 г. улады вырабілі эксгумацыю і перавезлі рэшткі расстраляных на гарадскія габрэйскія могілкі ў Рыжкавічах. Усе рэшткі былі пахаваны ў чатырох ці пяці брацкіх магілах. Ініцыятарам і арганізатарам перапахавання, па ўспамінах жыхароў Шклова, быў адзін з кіраўнікоў габрэйскай абшчыны Калмыкоў, які вярнуўся з эвакуацыі. Надпіс на помніку абвяшчае: «Ахвярам фашызму. Высакародных імёнаў пералічыць немагчыма. Іх шмат. Але ніхто не забыты і нішто не забыта».
Вёска Путнікі
З успамінаў Наталлі Пятроўны Цырульнікавай 11 ліпеня 2008 года.
Я капала бульбачку і бачыла, як на краю могілак поруч канавы стаяў вялікі натоўп людзей, потым гляджу, іх няма. Толькі адзін чалавек стаяў. Я вельмі здзівілася. Мне распавялі, што гэта забілі габрэяў і закапалі ў канаву. Потым казалі, што прыязджалі, выкопвалі рэшткі і перавозілі кудысьці.
Слабодка
У час Вялікай Айчыннай вайны мужчыны былі прызваны на фронт. Мужчыны, якія засталіся ў вёсцы вымушаны былі развіваць партызанскі рух. На могілках у вёсцы Слабодка ў брацкай магіле пахавана 4 партызаны, якія былі расстраляныя ў 1943 годзе.
На франтах падчас Вялікай Айчыннай вайны загінула 26 чалавек.