Лічылкі
Заяц белы,
Куды бегаў?
У лес дубовы.
Што рабіў?
Лыкі браў
Куды клаў?
Пад калоду.
Хто ўкраў?
Радзівон. Выйдзі вон.
Каціла торба
З высокага горба.
У той торбе: хлеб,
Соль, ячмень, пшаніца,
З кім ты хочаш падзяліцца.
На дах прыляцеў верабейка
З вялікай сваёй сямейкай:
Дзядуля, бабуля,
Дачушка, зяцёк,
Пляменнік, унучак,
Кума, куманёк.
Ранкам едуць у трамваі
Два мядзведзі і два заі,
Воўк, сабака, бегемот,
Вожык, слон, ліса і кот.
Я пытаюся ў сяброў:
– колькі ехала звяроў?
На золотом крыльце сидели:
Царь, царевич, король, королевич,
Сапожник, портной.
Кто ты будешь такой?
Выходи поскорей,
Не задерживай добрых и честных людей.
Скорагаворкі
Адна сарока – адна марока, сорак сарок – сорак марок.
Белы бусел бае байку беламу зайку.
Занадта многа ножак у сараканожак.
Тчэ ткач тканіну на хустачку Яніне.
У чаплі чапляня, у зайкі зайчаня.
Тры дрывасекі на трох дварах дровы сякуць.
Хто каўпак раскаўпакуе, таму малака паўкаўпака.
Даў Грыша Груні грушу, Груня Грышу – шакалад.
І тут гугу, і там гугу, і нічога разабраць не магу.
Дзве жвавыя вавёрачкі
Скакалі праз вяровачкі,
А трэццяя вавёрачка
Шукала, дзе вяровачка.
На бярозе рак,
У рачулцы грак,
Пад канапай крот,
А у норцы кот.
Заклічкі
Божая кароўка,
Што заўтра будзе –
Дождж ці пагода,
Пень ці калода?
Пагода – ляці,
Дожджык – сядзі!
Цяпер, цяпер,
Ці далёка вечар?
Як далёка, то ляці высока,
Калі блізка, то ляці нізка.
Божая кароўка,
Паляці на неба,
Прынясі нам хлеба –
Чорнага і белага,
Толькі не гарэлага.
Сонейка, сонца,
Выгляні ў аконца,
Пасвяці нам трошку,
Дам табе гарошку.
Ідзі, ідзі, дожджыку,
Звару табе боршчыку.
Пастаўлю пад елкаю,
Накрыю талеркаю,
Сама пакаштую,
Цябе пачастую.