Вясельныя
прыгаворкі
Дару грошы, каб мужык быў харошы.
Дару жменю медзі, каб былі дзеці як мядзведзі.
Дарую хлебам–соллю, добрым здароўем.
Дару чатыры падушкі, каб мелі чатыры дачушкі.
Дару качан капусты, каб не давала мужыку распусты.
Пры розных
работах
Бог у помач!
Дай, Божа, удобры час!
Каб вам вялося!
На здароўе спажыць!
Памагай Бог! – Бог сказаў каб і ты памог.
Спор у рабоце!
Пры зборах
у дарогу
Добрага вам пуці!
Беражы вас Бог!
З Богам!
Шчаслівага пуці!
Зычэнні–
засцярогі
Барані бог!
Божа бронь!
Каб з вашай лёгкай рукі ўсё пайшло добра!
На векі вякоў!
Не дай бог (божа)!
Не за хлебам будзе сказана!
Не перад ноччу будзе сказана!
Не ровен час!
Не тутказана!
Няхай бог крые!
У добры час кажучы!
Хай бог ратуе!
Прысяганні
Каб з гэтага месца не сысці!
Каб у мяне язык адсох!
Каб я да заўтра не дажыў!
Каб я да дому не дайшоў!
Каб мне з гэтага месца не сысці!
Каб я колікам стаў!
Каб я свету не бачыў!
Каб я так дыхаў!
Ні сном, ні духам не вінаваты!
Праваліцца мне на гэтым месцы!
Руку даю на адсячэнне, калі гэта мана!
Яй–богу праўду кажу!
Як перад богам клянуся!