Упершыню ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах пад 1560 годам, калі сяло Хадулаў было ў Магілёўскай вобласці ВКЛ. У 1604 годзе сяло Хадулавічы ў Плешчыцкім войтаўстве Магілёўскага староства–эканоміі Аршанскага павета Віцебскага ваяводства, фундавана Аршанскаму касцёлу. У 1695 годзе у Шклоўскім графстве, шляхецкая уласнасць. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай вёска увайшла ў склад Расійскай імперыі. У 1785 годзе ў Копыскім павеце Магілёўскага намесніцтва, уласнасць памешчыка. У 1897 годзе у Любоніцкай воласці Горацкага павета. У 1929 годзе адкрыта першая школа.
У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіравана нямецка–фашысцкімі захопнікамі.
З 1990 года у складзе саўгаса «Гарадзец».
Вёска планіровачна складаецца з трох прамалінейных, паралельных паміж сабой вуліц мерыдыяльнай арыентацыі, злучаных завулкамі і забудаваных двухбакова, шчыльна , індывідуальнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Хадулы : [вёска ў Шклоўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : Магілёўская вобласць : энцыклапедыя : у 8 т. / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.]. − Мінск, 2009. – Т. 7 : кн. 3. – С. 528.
З гісторыі вёсак // Памяць : гісторыка–дакументальная хроніка Шклоўскага раёна. – Мінск : Універсітэцкае, 1998. – С. 501.