top of page
Вескі Чарнаруцкага сельсавета.png

Красная горка – вёска ў Чарнаруцкім с/с (з 2013 г. у складзе Старашклоўскага с/с ), за 23 км на захад ад Шклова, 47 км ад Магілёва, 24 км ад чыгуначнай станцыі Шклоў на лініі Магілёў-Орша. Рэльеф раўнінна-ўзгорысты. На ўсход мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Шклоў-Чарнаручча. 9 гаспадарак, 11 жыхароў (2007).

Заснавана ў пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак. З 1924 г. у Чарнаруцкім с/с Шклоўскага раёна Магілёўскай акругі. У 1925 г. створана перасяленчае таварыства па пераездзе на жыхарства на р. Енісей. У 1934 г. арганізаваны калгас «Чырвоная горка». З 1938 г. у Магілёўскай вобласці. У 1939 г. у вёсцы было 120 жыхароў. У 1941 г. калгас аб’ядноўваў 26 гаспадарак. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1991 г. 24 гаспадаркі, 50 жыхароў, у складзе калгаса імя Свярдлова. У 2007 г. вёска ў складзе ЗАТ «Палыкавіцкае». Планіровачна складаецца з плаўна выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад, забудаванай двухбакова, традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

 

Красная Горка : [вёска ў Шклоўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : Магілёўская вобласць : энцыклапедыя : у 8 т. / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.]. − Мінск, 2009. – Т. 7 : кн. 3. – С. 468.

З гісторыі вёсак // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Шклоўскага раёна. – Мінск : Універсітэцкае, 1998. – С. 494.

bottom of page