Удзельнікі Першай Сусветнай вайны,
Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі,
Грамадзянскай вайны Чарнаруцкага сельскага Савета
Банькоў Васіль Дзмітрыевіч
Нарадзіўся ў 1900 годзе ў в. Чарнаручча, удзельнічаў у падзеях 1918-1921 гг.
Васільеў Карней Іванавіч
Нарадзіўся ў 1898 годзе , в. Палыкавічы, удзельнічаў у падзеях у лютым 1917 – 1921гг.
Вялічка Лаўрэн Мікалаевіч
Нарадзіўся ў 1893 годзе ў в. Карбатоўка , удзельнічаў у падзеях 1918–1920 гг.
Давыдаў Прохар Афанасьевіч
Нарадзіўся ў 1883 годзе ў в. Клімавічы, удзельнічаў у падзеях 1918-1919 гг.
Дасюкоў Барыс Паўлавіч
Нарадзіўся ў 1897 годзе ў в. Красная Горка , удзельнічаў у баях на Усходнім фронце май 1918–1922гг.
Дзішчанка Пётр Андрэевіч
Нарадзіўся ў 1900 годзе ў вёсцы Чарнаручча. Удзельнік Грамадзянскай вайны – 559 полк 187-й асобай брыгады.
Далімаеў Сцяпан Мітрафанавіч
Нарадзіўся ў 1892 годзе. Прызыў 1914 года. Закончыў у Кранштаце машынную школу Балтфлота. Удзельнік Першай Сусветнай вайны. Служыў качагарным старшынёй лінкора «Імператар Павел І» (з 16.04.1917 г. – «Рэспубліка»)
Удзельнік лядовага паходу з Гельсінгфорса ў Кранштат 5-10 красавіка 1918 года і абароны форта «ИНО» ў красавіку 1918 года.
На 14.08. 1918 года – у 7 роце лінкора.
Іўчанка Сцяпан Васільевіч
Нарадзіўся ў 1898 годзе ў вёсцы Кляпінічы Чарнаруцкай воласці. З 13.10. 1918 года – кулямётчык 2-й роты 151-га палка. Яго баявая дзейнасць ставілася ў прыклад чырвонаармейцам.
Кавалёў Мікалай Паўлавіч
Нарадзіўся ў 1895 годзе. Прызыў 1915 года. У 1920 годзе паўторна прызваны з Чарнаруцкай воласці ў берагавы аддзел Балтфлота ў Кранштат; закончыў у Кранштаце машынную школу.
Удзельнік Першай Сусветнай і Грамадзянскай войн.
09.06. 1920 г. – з 1-га флотскага паўэкіпажа (Масква), накіраваны ў асобны атрад галоўным мінёрам Кранштацкай марской базы.
17.03.1921 года прапаў без вестак у ходзе Кранштацкага мяцяжу.
Казакоў Харытон Іванавіч
Нарадзіўся ў 1893 годзе ў вёсцы Баравішына Чарнаруцкай воласці, прызыў 1914 года.
Удзельнік Першай Сусветнай і Грамадзянскай войн – матрос Балтфлота на лінкоры «Петропавловск».
08.08.1921 г. значыўся ў спісках лінкора «Марат» (быўшы «Петропавловск»).
Казлоў Антон Іванавіч
Нарадзіўся ў 1891 годзе ў Чарнаруцкай воласці. У 1912 годзе прызваны ў Балтфлот. У 1918 годзе дэмабілізаваны. У 1920 годзе ваяваў у складзе ДВФ супраць белапалякаў і банд на тэрыторыі Беларусі і Украіны.
Канавалаў Філіп Захаравіч
Нарадзіўся ў 1896 годзе ў вёсцы Слабодка Чарнаруцкай воласці. Прызыў 1914 года. Удзельнік Першай Сусветнай і Грамадзянскай войн (старшы машыніст эсмінца «Автроил»).
На ім удзельнічаў у лядовым паходзе з Гельсінгфорса ў Кранштат з 10 па 19.04.1918 г., у пастаноўцы мінных загарод каля Шапялеўскага маяка 08.12.1918 года. Разам з астатнімі маракамі экіпаж «Автроил» быў ўзяты ў палон і перададзены англічанам і эстонскім буржуазным уладам. У пачатку лютага 1919 года маракі былі растраляны.
Лапянкоў Мікіта Васільевіч
Нарадзіўся ў 1894 годзе ў в. Клімавічы, удзельнічаў у падзеях 1919–1922 гг.
Ласянкоў Цярэнцій Іванавіч
Чарнаруцкая воласць.
У 1920 г. ваяваў супраць белапалякаў і банд на тэрыторыі Беларусі і Украіны.
Малалетка Кляменцій Уладзіміравіч
Нарадзіўся ў 1889 годзе ў вёсцы Літоўск Чарнаруцкай воласці.
Прызыў 1912 года. Удзельнічаў у Першай Сусветнай вайне і рэвалюцыі (качагар 1-й стацці на крэйсеры «Громобой»).
Мацькоў Лявон Піменавіч
Нарадзіўся ў 1890 годзе ў в. Вабічы , удзельнічаў у падзеях 1919– 1920 гг.
Перчанкоў Міхаіл Маркавіч
Нарадзіўся ў 1889 годзе ў в. Чарнаручча, у 1919–1922 гг. абучаў дапрызыўнікаў.
Рыдзеўскі Іосіф Васільевіч
Нарадзіўся ў 1895 годзе, в. Палыкавічы, удзельнічаў у падзеях у лютым 1917–1922 гг.
Шабека Мікалай Панкратавіч
Нарадзіўся ў 1899 годзе ў вёсцы Кляпінічы Чарнаруцкай воласці. З 17.11 1918 г. – санітар 2-й роты 151- палка. Быў адзначаны ў загадах за мужнасць пры выратаванні раненых.
Шэўчанка Іван Мацвеевіч
Нарадзіўся ў 1893 годзе ў в. Палыкавічы, удзельнічаў у падзеях у лютым 1917– 1921гг.
Юрчанкаў Мітрафан Іванавіч
Нарадзіўся ў 1895 годзе ў в. Клімавічы, прымаў удзел у ахове г. Магілева ў перыяд 1919–1920 гг.
Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Шклоўскага раёна. – Мн.: Універсітэцкае, 1998. – 510 с.: іл. – С. 92-98.
Волкаў Фёдар Мікалаевіч
Нарадзіўся ў 1897 годзе ў вёсцы Рамшына Чарнаруцкай воласцi. Быў прызваны ў армiю ў 1916 годзе. 3 6.12.1916 года - вучоба ў Пскоўскай школе прапаршчыкаў, 30.10.1917 года быў на фронце паранены, падвяргаўся двум газавым атакам немцаў, з 15.06.1918 года камандзір 2-га батальёна Аршанскага палка, увайшоўшага ў склад 17-й стралковай дывізіі. Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга за ўдзел у баях з белапалякамі. Пасля грамадзянскай вайны закончыў Ваенную Акадэмію, камандаваў вайсковым злучэннем у званні палкоўніка.
Пачатак Вялікай Айчыннай вайны сустрэў у Прыбалтыцы, з баямі адступаў праз родныя мясціны Шклоўшчыны,
Удзельнік Смаленскай бiтвы.
Прапаў без вестак у восеньскіх баях 1941 года.
Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Шклоўскага раёна. – Мн.: Універсітэцкае, 1998. – 510 с.: іл. – С. 94.
3 успамінаў пляменніцы Волкавай Таццяны Фядосаўны, 1924 года нараджэння, жыхаркі вёскі Рамшына.
“У хлопчыка была вялікая цяга да вучобы. Ён заўсёлы дапамагаў бацьку па гаспадарцы. Але, як толькі знаходзіў якую-небудзь кніжку, хаваўся на чардаку, чытаў і чытаў. Бацька тады не мог дазвацца хлопца. Спачатку сварыў сына, але заўважыўшы такую вялікую цягу да вучобы, рашыў адправіць яго на апошнія сродкі на вучобу.
…Добра памятаю, як Фёдар Мiкалаевiч прыязджаў да бацькоў у вёску. Нам, маленькім дзецям, прывозіў гасцінцы. Памятаю, прывозіў такiя цукеркі - макаўнікі. Калі бацьку хацелі ў 30-х гадах раскулачыць сям 'я працавала, вырошчвалі хлеб, валодвалі добрай гаспадаркай, хацелi забраць скаціну, з хаты зрабiць школу. Фёдар прыехаў i ўмяшаўся.
Бацькоў памiлавалi.
Апошні раз яго бачыла ў першыя дні вайны. Прыехаў ён у 6 гадзін ранiцы. Жыхары вёскі сустрэлi яго каля маста праз рэчку. Разам з салдатамі Фёдар Мікалаевіч абмыўся. Затым за суткі з'ездзiў пад Брэст i вярнуўся назад. Пабыў каля гадзіны. Калі ад 'язджаў, развітаўся, сказаў, што немцам тут ніколі не быць, бо Савецкі Саюз нельга перамагчы. Настрой быў у яго добры. Сам быў увераны, бадзёры, падцянуты. Многiя савецкія салдаты пры адступленні засталіся ў лясах, сталі партызанамі.
Звестак аб яго гiбелi падрабязна не ведаю. Пасля вайны прыязджала яго жонка Антаніна Сцяпанаўна, расказвала, што (па расказам сведкаў) дзесьці ў баях пад Масквой папаў жывым у палон i быў жорстка закатаваны.”
3апісана бібліятэкарам Алінай Салаўёвай у 2004 годзе.