top of page
помнікі археалогііpng.png

Землі  Чарнаруцкага сельсавета, як і ўсяго Шклоўскага раёна размешчаны

ў межах Аршанска-Магілёўскай раўніны.

Першыя пасяленні на ёй старажытных людзей узніклі ў канцы старажытна-каменнага веку - палеаліту (10-12 тыс. гадоў таму). Людзі сяліліся ва ўрочышчах між лясоў і на берагах рэк, ручаёў. Гэта пацвярджаюць і помнікі археалогіі на тэрыторыі сельсавета.

КУРГАННЫ МОГІЛЬНІК – эпоха Старажытнай Русі. Знаходзіцца ў вёсцы Чарнаручча на левым березе ручая Чорнага на агародах мясцовых жыхароў. Чатыры насыпы  паўсферычнай формы, акруглыя ў плане, вышынёй  0,4 – 1,9 м, дыяметрам 8 – 16 м, задзернаваны.

ГАРАДЗІШЧА ранняга жалезнага веку. Знаходзіцца ў вёсцы Чарнаручча ў 0,3 км паўночней вясковай бальніцы, ва ўрочышчы Гарадзец, на марэнным узвышшы. Пляцоўка памерам 46*50 м арыетыравана з усходу на захад і  была абаронена дзвума валамі: усходнім і заходнім.

ГАРАДЗІШЧА ранняга жалезнага веку.jpg

Капыцін,  В. Ф.

Архелагічныя помнікі Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці / В. Ф. Капыцін. – Магілёў, 1993. – С. 48–49.

bottom of page