Галяшэвіч Браніслаў Алегавіч
Доктар педагагічных навук, дацэнт, прафесар кафедры музычнага выхавання і харэаграфіі. Узнагароджаны граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2013). Нарадзіўся ў 1960 г. у в. Рамшына Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці.
У 1978 г. скончыў Магілёўскае культурна-асветніцкае вучылішча ім. Н. К. Крупскай, атрымаў кваліфікацыю клубнага работніка, кіраўніка самадзейнага аркестра народных інструментаў. У 1986 г. скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут ім. А. М. Горкага з атрыманнем кваліфікацыі настаўніка музыкі і спеваў. У 1995 гг. скончыў аспірантуру Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута ім. А. А. Куляшова.
У лютым 2000 г. у БДПУ ім. М. Танка абараніў кандыдацкую дысертацыю «Развіццё музычнага ўспрымання ў малодшых школьнікаў» (навуковы кіраўнік - кандыдат педагагічных навук В. П. Рэва). У 2009 г. скончыў дактарнатуру БДПУ ім. М. Танка. У 2012 г. абараніў доктарскую дысертацыю «Эўрыстычныя асновы музычнай адукацыі школьнікаў» (кансультант - доктар педагагічных навук В. Л. Яканюк).
Выкладае курсы: «Методыка музычнага выхавання», «Эвристическая мадэль мастацкай адукацыі», «Псіхалогія мастацтва», «Актуальныя праблемы педагогікі мастацтва», «Музычна-педагагічнае праектаванне», «Арганізацыя творчых праектаў у школе».
Сфера навуковых інтарэсаў: эўрыстычныя асновы музычнай адукацыі школьнікаў. Аўтар каля 70 навуковых і вучэбна-метадычных публікацый, сярод іх манаграфія «эўрыстычныя асновы педагогікі агульнай музычнай адукацыі».