top of page
Імя ў гісторыі краюPNG.png
Яроменка (Макарэвіч) Марыя Касьянаўна.jpg

Яроменка (Макарэвіч)

Марыя Касьянаўна

Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1958 годзе.

Нарадзілася 5 лістапада 1930 года ў вёсцы Чарнаручча Шклоўскага раёна.


У 1949 годзе пачалася яе  працоўная дзейнасць, калі яна  прыехала па камсамольскай пуцёўцы на аднаўленне Мінска. Працавала  рознарабочай ва ўпраўленні № 5 будаўнічага трэста № 1 у Мінску. Атрымаўшы 4-ы разрад каменшчыка, будавала ЦЭЦ-3. З 1954 года – брыгадзір комплекснай брыгады.


З года ў год расло майстэрства Марыі Касьянаўны, а разам з ім і нормы выпрацоўкі.  Старанную жанчыну запрыкмецілі, і ў 1954 годзе ёй даверылі ўзначаліць  камсамольска-маладзёжную брыгаду, якая з цягам часу стала комплекснай. Усё больш людзей у брыгадзе авалодвалі складанымі  сумежнымі прафесіямі. Пры неабходнасці яны маглі замяніць адзін другога. Комплексная брыгада  Яроменка с кожным днём павялічвала тэмпы, а будаўнікі павышалі сваю кваліфікацыю, дабіваючыся вялікай эканоміі матэрыялаў, электраэнергіі. Працаваць з поўнай аддачай сілы, эканоміць у вялікім і малым  стала правілам для кожнага члена маладзёжнага калектыву. Тут змагаліся за  чысціню і культуру  вытворчасці,  рэгулярна выпускалі “Молнии”, у якіх расказывалася аб поспехах перадавікоў, крытыкаваліся парушальнікі працоўнай дысцыпліны.  


Брыгадзе было даручана будаўніцтва 110-кватэрнага жылога дома на вуліцы Якуба Коласа. Калектыў брыгады прыняў сацыялістычны абавязак датэрмінова здаць дом у гонар 40-годдзя ВЛКСМ. Гэтыя абавязкі былі выкананы датэрмінова. Будынкі Белдзяржпраекта, мясакамбіната, філармоніі, дзяржархіва, населенага масіва трактаразаводцаў, школы, яслі, сады – не  пералічыць усіх аб’ектаў, пабудаваных  рукамі брыгады Марыі Яроменка. 


Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 9 жніўня 1958 года за выдатныя поспехі, дасягнутыя ў будаўніцтве і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, Марыя Касьянаўна ўдастоена звання Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і молат». 

 


Яроменка (Макарэвіч)  Марыя Касьянаўна // Гордость и слава Могилевщины : в 2–х ч. Ч. 2 / С. И. Беспанский [и др.] ; под общей редакцией А.Т. Глаза. – Могилев : Могилевская областная укрупненная типография им. С. Соболя, 2005. – С. 141.  
 

bottom of page