top of page
Альхоўка – рака, левы прыток ракі Чарнаводка.
Пачынаецца з возера Безыменнае (в. Палыкавічы).
Працякае праз вёску Рамшына, на захадзе ад вёскі Рагозна, на поўначы ад вёскі Бабчына.
Альхоўка – гэта назва вытворная ад назвы дрэва, што звычайна расце на берагах рэк – альха. У далёкім мінулым алешын расло вялікае мноства. Таму і жыхары назвалі сваю рэчку – Альхоўка.
р. Альхоўка
Рака Альхоўка ранняй вясной каля в. Бабчына
р. Альхоўка
1/2
bottom of page