top of page
Блакітныя стужкі Чарнаручча PNG.png

Вабіч – рака, левы прыток ракі Друць, (басейн Дняпра), у Круглянскім, Шклоўскім і Бялыніцкім раёнах.
Даўжыня – 74 км.
Пачынаецца на поўнач ад вёскі Літоўск (Круглянскі раён).
Сярэдні нахіл воднай паверхнасці 0,6 ℅.
Густата рачной сеткі 0,38 км/км².
Вадазабор -  (565 км²). 

Пад лесам 17℅ тэрыторыі. Берагі нізкія, забалочаныя, схілы спадзістыя. 
Пойма двухбаковая, пераважае шырыня 0,2–0,4 км. Даліна ў вярхоўі невыразная, у сярэднім і ніжнім цячэнні трапецападобная, шырыня 0,6–1 км. 
Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.


Працякае на захадзе вёскі Вабічы, на паўднёвым захадзе вёскі Ступляны.
На поўдні вёскі Тударава, на поўначы і на ўсходзе вёскі Карбатоўка праходзяць меліярацыйныя каналы, злучаныя з ракой Вабіч.
Адным з асноўных прытокаў з’яўляецца рака Чарнаводка (злева).

Назву ракі Вабіч адносяць  да  ліку  балтыйскіх, дапускаюць  магчымасць  сувязі  са  славянскім  дзеясловам  «вабіць»  – прыцягваць.   Відавочна  ў   далёкім  мінулым  рака  сваёй  прыгажосцю  вабіла  тутэйшых  пасяленцаў,  таму  і  атрымала  назву  «Вабіч».  

bottom of page