top of page
Чорны ручай – левы прыток ракі Чарнаводка.
Пачынаецца на паўночным усходзе ад вёскі Красная Горка.
Даўжыня каля 7 км.
Працякае праз вёску Чарнаручча, вёску Клімавічы.
На поўначы і на поўдні ад вёскі Клімавічы праходзяць меліярацыйныя каналы, злучаныя з Чорным ручаём.
Згодна мясцоваму паданню, у далёкім мінулым на ручаі гэтым бітва-двубой адбывалася. Першы час, кажуць, сапраўды кроў чорная цякла. Таму і ручай назвалі Чорным ручаём.
Чорны ручай на поўдні в. Клімавічы
Чорны ручай упадае ў раку Чарнаводка на паўднёвым захадзе ад в. Бабчына
Чорны ручай каля в. Чарнаручча
Чорны ручай на поўдні в. Клімавічы
1/3
bottom of page