top of page
Блакітныя стужкі Чарнаручча PNG.png

Возера Безыменнае, (Палыкавіцкае) возера, размешчана на мяжы Шклоўскага і Круглянскіх раёнаў, у басейне ракі Чарнаводка.


Плошча каля 0,3 км² (па іншых дадзеных 0, 34 км²), даўжыня  каля 1 км, найбольшая  шырыня 0,4 км,  максімальная глыбіня 2,3 м. 
Плошча водазабору – 9,6 км².  Аб’ём вады каля 0,4 млн. м³.
Даўжыня берагавой лініі  – 2,45 км.


Берагі пясчаныя, нізкія, месцамі забалочаныя, пад хмызняком. Зарастае ўздоўж берагоў (чарот, аір). У возеры   водзіцца карась, лінь, лешч, акунь, плотка, шчупак і іншая рыба.

Назва Палыкавіцкае зразумела адразу. А вось назва Безыменнае, відавочна, гаворыць аб тым, што на працягу доўгага часу возера не мела назвы. Таму і мясцовыя жыхары назвалі яго Безыменным.
 

bottom of page