top of page
Блакітныя стужкі Чарнаручча PNG.png

Святое возера размешчана на поўначы ад вёскі Рамшына Шклоўскага раёна і на  паўднёвым захадзе ад вёскі Азёры Круглянскага раёна. Катлавіна круглай формы, дыяметрам каля 70 м., акружана забалочаным лясным масівам, шмат чарніц. Глыбіня да 12 м. Водзіцца рыба. 


Па берагах яго расце шмат журавін. Людзі збіраюць ягады, але і не ведаюць парой, што робяць гэта на Святым возеры, якое зарасло з усіх бакоў балотнымі раслінамі, травамі. Далей на захадзе  ад Святога возера ўзвышаецца  Сасновы бор, а ў народзе проста Бор.

Згодна мясцоваму паданню калісьці на беразе возера стаяла царква. Аднойчы ў час службы яна пайшла на дно і правалілася. Доўгі час на святы былі чуваць з возера гукі званоў. Потым яны станавіліся цішэй і цішэй. Затым увогуле змоўклі. З таго часу возера і атрымала назву – Святое.

bottom of page