На поўдні ад вёскі Бабчына размешчана Панскае возера. Мясцовыя жыхары расказваюць, што ў далёкім мінулым тут жыў пан, ён выкапаў для сябе возера. Хутка паноў не стала, але назву сваю возера захавала.