Ад продкаў да нашых дзён перадаюцца з пакалення ў пакаленне народныя звычаі, абрады, песні, легенды, паданні… Яны – жыватворная крыніца сапраўднай паэзіі, скарбніца народнага багацця. Далучыўшыся да іх, чалавек робіць першыя крокі ў жыццё, яшчэ з калыскі пранікаецца любоўю да роднага слова – мілагучнага, спеўнага, сагрэтага пяшчотай матчынай душы.
Народныя песні
Аддала мяне мамулька за горы, за даліны
Аддала мяне, прыказала мне, каб я ў госці не хадзіла.
Жыву я гадок, жыву я другі, і к маме ў госці хочацца.
Як здзелаюся шэрай зязюляй, дык палячу к мамцы ў сад.
Як закукую, забрукую, можа мамка выйдзе слухаць.
Калі зязюля, калі шэра, дык ляці ў шчыры бор,
Калі дачушка мая любімая, дык хадзі ка мне ў двор.
___________
Жаль табе мамулька, а мне горшы,
Жаль табе мамулька, а мне горшы.
Што ты мяне аддаеш, а не ўзросшы
Што ты мяне аддаеш, а не ўзросшы
Ці хлеба-солі не стала,
Ці хлеба-солі не стала.
Ты ж мяне аддаеш, ты ж мяне аддаеш,
А я, мама, хлеба-солі дабуду,
А я ж мама, хлеба-солі дабуду.
Яшчэ гадочак пабуду, яшчэ гадочак пабуду,
А хлеба-солі не купляць, а хлеба-солі не купляць.
А нашліся людзі, а трэба даць,
А нашліся людзі, а трэба даць.
А хлеба-солі і даволі,
А хлеба-солі і даволі.
Аддаю дачушку па воле,
Аддаю дачушку па воле.
Запісана ў 2002 годзе у Храмцовай Марыі Аксёнаўны, в. Вабічы
__________________________________
Белы мои рученьки у матулечки / 2 р.
А ти будут таковы у свекровки / 2 р.
Ячмень шестерить не мочив / 2 р.
Пшеницу-ярицу тавкучи / 2 р.
Из-под горы водицу носячи / 2 р.
Ох, услышал это Колечка / 2 р.
Ой, не волнуйся да ты, Олечка / 2 р.
Я ж твои рученьки заменю / 2 р.
Ячмень шестерить, сам смелю / 2 р.
Пшеницу-ярицу сам ставку / 2 р.
Из-под гор водицу сам принесу / 2 р.
Я ж твои рученьки да заменю / 2 р.
Потому что тебя люблю. / 2 р.
________________________________
Олечка братульков просила, Олечка братульков просила,
Не едьте ко мне в понедельник, не едьте ко мне в понедельник,
А приедьте ко мне во вторник, а приедьте ко мне во вторник.
Привезите вы мне топоров штук сорок,
Привезите вы мне топоров штук сорок.
Высечите, вырубите щирый бор,
Высечите, вырубите щирый бор.
Чтобы виден был мне татков двор,
Чтобы виден был мне татков двор.
Где мой татулечка лапти плетет,
Где мой татулечка лапти плетет,
Где моя матулька кросны ткёт,
Где моя матулька кросны ткёт.
Где мои братульки коней пасут,
Где мои братульки коней пасут.
Где моя сестрица полотны белет,
Где моя сестрица полотны белет.
Где мои ноженьки ходили,
Где мои ноженьки ходили.
Где мои рученьки всё робили,
Где мои рученьки всё робили.
Где молодость прожила,
Где молодость прожила.
А в чужую деревню замуж ушла,
А в чужую деревню замуж ушла.
Счастья, доли не нашла,
Счастья, доли не нашла.
_______________________________
Зборная нядзелька настала,
Леначка дзевачак сабрала.
А сама села вышэй усіх,
Думала, гадала больш усіх.
Чым жа мне па двару паслаці,
Чым жа мне свякроўку назваці.
Лісцікам па двару пасцялю,
Свякроўку мамкай назаву.
Я ж гэтым ліха не ўведаю,
Я ж гэтым доблесці дабуду.
__________________________
Нялюба жана наругаецца,
Села ў варотах, абуваецца.
Ухадзіць ад мяне сабіраецца.
А я стаю, прашу яе:
-Не ідзі ад мяне.
-Не прасі мяне, не вярнуся к табе,
Назругаўся ты з маіх белых ручак,
Навіў вяровачак з маіх русых кос.
______________________________
Ой ты, брацец мой, я твая сястра,
Ты мяне не зваў, я сама прыйшла.
Я прыйшла к табе не ўгасціціся,
А прыйшла к табе павітаціся.
Расказаць табе пра горку долю.
-Раскажы ты мне пра пышна жыццё,
І на гэтым мы развітаемся,
І на гэтым мы распрашчаемся.
_______________________________
Ой, у бары, бару, ў прыборку,
Там рубіў Сцяпан каморку.
Прыйшла да яго Ірачка:
-Памагай табе Бог, Сцёпачка!
А рубі каморку шчытненька,
Прасякай ваконца проціў сонца,
Каб к нам салаўі ляталі,
Каб нас маладых будзілі.
А ў нас мамулька не свая,
Яна не будзе нас будзіці.
Пойдзе на вулку нас судзіці.
Негадзяй-нявеста,негадзяй,
Пасцельку слала, спявала,
На работу ішла, драмала.
Запісана у 2002 годзе ў Цодавай Вольгі Васільеўны 1921 г н., в.Красная Горка
_________________________________
А в зеленом гаечку дубок нахилился,
А сынок женился, на мамку забылся.
Приехал сыночек, а мать жито жала,
Сказал он ей: «Здравствуй»,
Она же отказала.
-Ой, милая мамка, ты гордою стала,
Сказал тебе «Здравствуй»,
А ты не отказала.
-Нет, милый сыночек, не гордой я стала,
За горькой слезою тебя не увидала.
Хопить тебе, мамка, так тяжко робити,
Поедем в город, со мной будешь жити.
Приехала в город, а сына нет дома,
А горда невестка промолвила слово.
-Повыросли дети, нет что робити,
Езжай ты к дочушке, там будешь жити.
Приехала к дочке и стала в куточке,
-Родная дочушка, помой мне сорочку.
Не буду я мыти, нет где сушити,
Ковры дорогие, не пущу, уходите.
Ковры дорогие, паласы хороши,
А все это куплено за мамины гроши.
Старенькая мати так много рыдала,
И с горя большого в больницу попала.
Старейшему сыну врачи прописали,
Чтоб старую мати с больницы забрали.
Собралися дети и стали судити,
Как мамино добро с собой поделити.
Корову – Аленцы, а хату – Захарку,
А старую мати в стардом «Пролетарку».
-Ой, дети вы дети, вы выросли как травы,
Почему не гнали мамку, как падали с лавы.
Ой дети вы дети, вы выросли как дубы,
Не забудьте, дети, что и вам это будет.
Один сын – майором, другой – прокурором,
А старая мати сидит под забором.
Пора тебе, мамка, в зеленый гаечек,
Не забудь оставить только нам кошелечек.
__________________________________
Пара, жнейкі, у двор ісці
Ужо на жыце раса стала,
Зара ключы пацірала
За гарой высокай,
За постаццю шырокай.
Жніцё, жнейкі, жніце,
Вачоначкі ў жыце.
Як дажнемся, так нап’ёмся.
Тады дзеўкі будзем прасіць.
Каб бог пасобіў снапы знасіць.
А мы бога не упрасілі,
Самі снапы знасілі.
__________________________________
Заграбай, мамка, жар, жар,
Калі табе дачкі жаль, жаль.
Заграбай мамка попел,
Тваю дачку схопім.
Запісана ў Шульгевіч Алены Паўлаўны 1930 г. н. в. Рамшына.
___________________________________
Баліць мая галовачка,
Што чужая староначка,
Не к каму мне прыхінуцца,
Прыхінуся я к бярозачцы.
Бярозачка, не мамачка,
Шуміць, гудзіць, не гаворыць.
Жыцця майго не пытаеш.
Жыцце мае прыгожае, толькі доля няшчасная.
______________________________________
Ай клен зялены па дарожаньцы сцелецца,
Маладая Олечка з сваей сястрыцай дзеліцца.
Табе сястрыца, адна спаднічка,
А мне ўсе,
Табе не нада ў чужыя людзі,
А мне ўсе.
_____________________________________
Вецер вее, павявае,
Былінку калышыць.
Дачка к матцы, выкаханачцы,
Ліст па лісту пішыць.
Ой прыедзъ, прыедзь, мамачка,
Хоць раз ка мне у госці.
Жыві, жыві, мая дачушка,
Толькі ў тугу не удавайся,
Мая мамачка, я ў тугу не ўдаюся,
Выйду за цісовыя вароты,
Ад ветру валюся.
Запісана у Здаравіковай Веры Еўціхаўны 1919 г.н. в. Чарнаручча.
______________________________________
На варотах певень кукарэку пяець /2 р.
Свякроўка нявестку на работу завець. /2 р.
А ўстань нявестка, а ўстань да бога, /2 р.
А нявеста тая не проста чума /2 р.
Перавярнулася, ды зноў заснула /2 р.
Я вядзеркі ўзяла, па ваду пайшла / 2 р.
Сустрэла ў варот сына свайго. / 2 р.
А сыночак ты мой, ажаніла цябе, / 2 р.
Ажаніла цябе, ні целятку сабе / 2 р.
Ні хату падмесці, ні вады прынесці / 2 р.
_________________________________________
Крапивка моя стрыкливая, крапивка моя стрыкливая.
Свекровка у меня журливая, свекровка у меня журливая,
Она журила меня, как день так ночь
Она журила меня, как день так ночь,
А иди невеста ты от меня прочь / 2 р.
А иди невеста при долину, / 2 р.
А сделайся ты да вербинаю / 2 р.
Пошла невеста при долину / 2 р.
Она сделалася да калинаю /2 р.
А шел муж да и с военки / 2 р.
Пришовши в двор, стал хвалиться, / 2 р.
Видел я диво-дивенькое, / 2 р.
Стоит калина при долине / 2 р.
От ветру она колышется / 2 р.
Без дождя она мокренькая / 2 р.
Без солнца она красненькая / 2 р.
Возьми, сыночек, топорочек, / 2 р.
Ссекай, срубай ту калину. / 2 р.
Взял сыночек, топорочек / 2 р.
Секанул разочек тело белое / 2 р
Секанул другой да и кровь пошла / 2 р.
Секанул третий, промолвила: / 2 р.
«Не сечи, не рубай, я жена твоя / 2 р.
Все отросточки, детки твои ». / 2 р.
«Хто ж тебя, жена, да сюда послал?» / 2 р.
«Послала меня мать твоя.» / 2 р.
Ах, ты мать моя, да разлучница / 2 р.
Ай разлучила да нас с тобой». / 2р
Записана у Храмцовой Марии Аксеновны,в 2002 году, д Вабичи.
____________________________________
На марозе зара разгарэлася, ;
Мне к татку у госці захацелася.
Прасіла каня – не далі.
Прасіла мужа, муж не паехаў.
Як пайду я млада пяхотаю,
Як пяхотаю, так з ахвотаю.
Іду поле, іду другое,
А на трэцяе ўзбягаючы.
Роднага братца сустракаючы.
Не пытаецца аб здароўейкі,
А пытаенца: " Якаво сястра у
чужых людзях?"
- Насячы, брацец, воз дубовых дроў,
Разлажы, брацец, вялік агонь,
Стань, брацец, к агню лічанькам,
Якавым будзе твайму лічаньку,
Такаво, брацец, і ў чужых людзях.
У канцы століка настаялася,
Усякаму піці надавалася.
І старэнькаму, і маленькаму,
І свайму таму неміленькаму.
Запісана ў Шульгевіч Алены Паўлаўны 1930 г.н. в. Рамшына
______________________________
Там на горке снег идет.
Там казак коня ведет.
Эх, ты конь, ты конь вороной,
А бежишь ли ты на тещин двор ?
Пусть жена выпытывает.
Ах, ты конь, ты конь вороной,
Расскажи, где мой милой ?
Твой миленок в поле лежит,
С острой пулей стрелянной,
Острой саблей рубаный,
Приняла его земля сырая,
А прикрыло его небо чистое.
Конь ты мой , конь вороной,
Передай мое слово печальное.
Пусть она меня не ждет,
А с другим повенчается.
Записана у Недобоевой Анны Максимовны 1914 года рождения д. Черноручье
_________________________________
Маруся, Маруся, жаль мне за табою.
Не адзін я вечар прастаяў з табою.
Не адзін я вечар, не адну нядзелю,
На цябе, Маруся, маю усю надзею.
Па садочку ходжу, конічка воджу,
Праз цябе, Маруся, не жанат я ходжу.
Цераз родну мамку, цераз сестру мушу.
На цябе, Маруся, я свой лес нарушу.
А я мамку брошу, сестру я астаўлю,
А сваю Марусю я дамоў дастаўлю.
Прывяду дадому, пастаўлю ў куточку,
Прымі яе, мамка, як родну дочку.
__________________________________
Усе малодушкі пайшлі па ягадушкі
Усе малодушкі пайшлі па ягадушкі.
Эй, ягада мая, спелая, чырвоная.
Усе малодушкі набралі, я так прыйшла.
Эй, ягада мая, спелая, чырвоная.
А я так прыйшла, дома журбу знайшла
Эй, ягада мая, спелая, чырвоная.
Свёкар затужыўся, мяне біць маніўся,
Эй, ягада мая, спелая, чырвоная.
Мяне біць маніўся, а мой мілы просіцца,
Эй, ягада мая, спелая, чырвоная.
Не бі яе п’яную, бі цвярозую.
Эй, ягада мая, спелая, чырвоная.
Бярозку сам садзіў, а дзяўчыну мне бог судзіў,
Эй, ягада мая, спелая, чырвоная.
Запісана ў Зайцавай Надзеі Рыгораўны ў 1999 годзе, в. Чарнаручча
____________________________________
Ох, доля мая
Сонейка заходзіць, у вокны паглядае.
Паўлюк на Ганулю скоса паглядае.
Прыпеў: Ох, доля мая,
Сіні вочы твае,
Сіні вочы твае,
Як цябе не бачу,
Баліць сэрца мае.
Як тая цяцера, што ляцець не хоча,
Гэтак мае сэрца за табой лякоча.
Прыпеў:
Як тыя калесы, што рыпяць без мазі.
Я да цябе прыліп, як свіння да гразі.
Прыпеў:
Ох, высах жа, высах, як лапаць на печы,
А ты мне ўсе кажащ, што я недарэчы.
Прыпеў:
Куплю табе цэбар, пастаўлю ля хаты,
Хай табе напомніць, што я не жанаты.
Прыпеў:
Сонейка заходзіць, у вокны паглядае,
Паўлюк на Ганулю скоса пазірае.
Прыпеў:
Запісана ў Зайцавай Надзеі Рыгораўны ў 1999 годзе, в. Чарнаручча