Ёсць словы, якія ўзрушваюць, абуджаюць успаміны. Нашы, жывыя, беларускія. Іх можаш не сустрэць у новых слоўніках, не пачуць па радыё. Але калі раптам гэтыя словы ўсплываюць, адчуваеш, што гэта нешта такое роднае, цёплае, сваё. Такое слова вяртае ў маленства, маладосць. Яно цешыць, жывіць.
Прапануем вам знаёмства з вясковымі трапнымі слоўцамі, выразамі, прымаўкамі, і ўсім тым адметным, што захавалася ў нашай мясцовасці.
«Абое – рабое»
«Абы дзень да вечара»
«Абы з рук»
«Адзін бог ведае»
«Адзін вецер у галаве»
«Аўчынка выдзелкі не стоіць»
«Без грошы нідзе не харошы»
«Без рук застацца»
«Беражонага і бог беражэ»
«Біць баклушы»
«Бог даў, бог узяў»
«Будзе і на нашай вуліцы свята»
«Будзеш топаць, будеш лопаць»
«Век бабылём хадзіць»
«Век жыві, век вучыся»
«Век жыць, а ума не нажыць»
«Воўк свінне не таварыш»
«Вочы бачылі, што бралі»
«Гадавала сава дзяцей, і няма на што гдядзець»
«Галасіць ва ўвесь голас»
«Гара з плеч»
«Гарбатага толькі магіла справіць»
«Гары яно агнём»
«Горка рэдзька - ды ядуць, цяжка замужам - ды ідуць»
«Да духа не здымай кажуха»
«Давярай, але правярай»
«Даронаму каню ў зубы не глядзяць»
«Даходзіць, як да вуткі, на пятыя суткі»
«Даюць – бяры, б’юць – уцякай»
«Дзе харчы, там і тарчы»
«Дзе мякка сцелюць, там жорстка спаць»
«Добры вечар – карміць нечым»
«Доўг не раве, але спаць не дае»
«Дрыжыкі бяруць»
«Дуракам закон не пісаны»
«Дурны, як бот»
«Душа ў пятках»
«Жыццё пражыць, не сарочку сшыць»
«Жыць, як набяжыць»
«З глузду з’ехаць»
«З бальшога грому малы дождж»
«З ёй размаўляць, што жалезнага бобу пад’есці»
«З рук усё валіцца»
«За выборы – лапці ды аборы»
«За грошы шчасця не купіш»
«За душой нічога няма»
«За лучынку– прычынка»
«За спрос не б’юць у нос»
«Згарбець ад работы»
«Злосці – поўныя косці»
«І хочацца, і колецца»
«Ідзі ты ў балота»
«Іду, куды вочы глядзяць»
«Калі ўзяўся за гуж, не гавары, што не дуж»
«Канцы з канцамі звадзіць»
«Кручуся як белка ў калясе»
«Куды твае вочы глядзелі?»
«Лёгкі на паміне»
«Май – каню дай, а з печы не злязай»
«Малыя дзеткі – малыя і бедкі»
«Мая хата з краю, нічога не знаю»
«На чужы каравай свой рот не разявай»
«Нашла каса на камень»
«Не бяры да галавы»
«Не гняві бога»
«Не кідае бог пірагамі, а дагары нагамі»
«Не куецца, а плешчацца»
«Не лезь у душу»
«Не наеўшыся, не наліжашся»
«Не падмажаш, не паедзеш»
«Не садзісь на сем сукоў»
«Не так чорт страшны, як яго малююць»
«Не ты першы, не ты апошні»
«Не чую ні рук, ні ног»
«Не смейся рабе, будзе і табе»
«Ні богу палка, ні чорту качарга»
«Ні за якія грошы на свеце»
«Ні кала, ні двара»
«Палец аб палец не ўдарыць»
«Паміраць сабірайся, а жыта сей»
«Памог, як хваробе кашаль»
«Папрацуеш да поту – з’ясі ў ахвоту»
«Праўда вочы коле»
«Пустое мелюць»
«Расінкі ў роце не было»
«Рукі не падложыш»
«Света белага не бачу»
«Святым духам сыт не будзеш»
«Сіраце жаніцца – ноч кароткая»
«Соль табе ў вочы»
«Старасць, не радасць»
«Сэрца крывёю абліваецца»
«Сядзіш, рукі сашчапіўшы»
«Твар, як яйцо, а ў галаве баўтун»
«Ты ў мяне ў пячонках сядзіш»
«У бога дней многа»
«У каго матка, у таго галоўка гладка»
«У міласці няма злосці»
«У нагах праўды няма»
«У сваёй хаце і вуглы памагаюць»
«Усё ў руках гарыць»
«Хораша пеўню, курэй многа, а цешчы ні адной»
«Хоць аглоблей падаўлюся, а на благавешчанне яўлюся»
«Хоць касой касі»
«Хоць кол на галаве цяшы»
«Хоць ногі выпрастаць»
«Хоць салому еш, а хвост дударам насі»
«Чаго цябе чорт прынёс? »
«Чуць ў хату ўвалілася»
«Чыя б карова мычала, а твая б памаўчала»
«Што бог даў, тое і будзе»
«Што ўпала, тое і прапала»
«Яйцо курыцу не вучыць»
«Як карова языком злізала»
«Як пайшла такая п’янка, рэж апошні агурок»
«Як сабака брэшаш»
«Які бацька, такі і сын»