top of page
Збор імён нашай мясцовасці.png

Мінавіта кожнага з нас цікавіць,адкуль узялося імя бацькі, матулі, сваё імя. Знайсці правільны адказ не зусім проста, цікавасць з часам не праходзіць, не страчваецца на працягу ўсяго жыцця. Некаторыя сем'і імкнуцца вытлумачыць, як узнікла нейкая назва, зыходзячы з уласных уяўленняў, інтуіцыі.


У выніку правядзення пошука-краязнаўчай экспедыцыі “Збор імён нашай мясцовасці” былі запісаны імёны нашых дзядоў, далёкіх продкаў, якія ўжо крыху забыліся. Яны такія нязвычныя на першы погляд, але родныя, мілагучныя. Па выніку экспедыцыі быў складзены невялікі слоўнік  беларускіх мужчынскіх і жаночых імён, якія  сустракаліся і яшчэ сустракаюцца ў нашай мясцовасці.

Адам  (старажытнаяўр.) узяты з зямлі

Аксён , Аўксенцій (грэч.) той, хто ўзрастае
Акула , Акіла (лац.) арол
Алісей ,Елісей (яўр.) якога ратуе Бог, якога збавенне праз Бога

Ананій, Анань (яўр.) дар Божы, каго бог дараваў і ахоўвае
Анікей , Анікій,Енікей, Іаанікій (яўр.) Божая перамога
Анісім, Аніська  (грэч.) выкананне, завяршэнне 

Ануфрый (грэч.) які мае асла, (егіп.) свяшчэнны егіпецкі бык
Апанас , Афанасій (грэч., лац.) несмяротны, неўміручы
Арсен , Арсень (грэч.)мужны, адважны
Архіп (грэч.) старшы коннік
Арэс (яўр.) імя іўдзея, які з дзецьмі вярнуўся з Вавілонскага палону

 Аўдакім, Еўдакім (грэч.) слаўны, акружаны гонарам
Аўдзей , Аўдзій (яўр.) слуга Гасподні
Аўрам, Абраам, Аўраамій (яўр.) бацька многіх народаў


Вікенцій, Вінцэнт (лац.) які перамагае 
Валерый, Віля (лац.) бадзеры, моцны, здаровы
Восіп, Іосіф, Юзаф, Язэп (яўр.) няхай Бог памножыць, памножаны 


Гаўрыла , Гаўрыіл (старажытнаяўр.) божы чалавек, божы муж
Герасім , Гараська (грэч.) шаноўны, ганаровы, сумлены, чэсны


Дзем'ян, Дзёма утаймоваць, панявольваць
Дзямід , Дзіямід (грэч.) парада Божья

Емельян, Еміліян (грэч.) прыемны ў словах
Ерафей , Іерафей (грэч., яўр.) асвячоны Богам
Ермалай (грэч.) які абвяшчае што-небудзь народу
Еўдакім (грэч.) слаўны, акружаны гонарам


Захар , Захарый (старажытнаяўр.) памяць божая
Зіновій (грэч.) які набожна жыве, жыве дзякуючы Богу
Змітрок, Зміцер, бацькі якіх былі прыхільныя рабіць на зямлі, засяваць яе

Ігнат , Ігнацій (грэч.) невядомы, вогненны
Ізот , Зоцік, Зот (грэч.) жыватворны, поўны жыцця
Іларыён, Іларый, Ларыён (грэч.) ціхі, радасны, вясёлы
Ісай, Ісаій (яўр.) збавенне Гасподняе, якого Бог падтрымаў
Ісаак, Ісаакій (яўр.) смех, радасны смех


Калінік (грэч.) добры пераможца 
Кандрат , Кандрацій (грэч.) шыракаплэчы
Карп , Карпей (грэч.) плод
Кліменцій , Клімент, Клім (лац.) міласцівы
Конан (грэч.) які працуе, служыць, спяшаецца
Кузьма (грэч.) упрыгожванне

Лаўрэн, Лаўрын, Лаўрэнцій (лац.) лаўровы
Логін, Логвін, Лонгін (лац.) доўгі
Лука, Лукадзей, Лукаен  (лац.) які нарадзіўся пры ўзыходзе сонца 
Лукаш (лац.) светлы
Лук’ян, Лукіян (лац.) светлы, які ззяе
Людвіг (герм.) вядомы, славуты, слаўны у баі
Лявон , Леўка, Лявонь (грэч.) падобны да льва


Марцін, Мартын, Марцалій (лац.) які належыць богу Марсу, ваяўнічы

Мінай, Міна (грэч.) месяц, месяцовы
Мірон, Міран (грэч.) які вытачае міра – пахучы царкошны алей 
Мітрафан (грэч.) маці яўлены


Навум (яўр.) суцяшэнне
Несцер, Нестар (грэч.)  які вярнуўся дадому
Нікадзім (яўр.) бязвінная кроў, (грэч.)  пераможца народа
Нікіфар, Нічыпар (грэч.)  перамаганосец


Панкрат, Панкрацій (грэч.) усемагутны, уседзяржаўны
Патап (грэч.) які топча працу нагамі
Пімен (грэч.) пастар
Платон (грэч.) шыракаплечы, шырокі
Пракоп, Пракофій (грэч.) які пераганяе, апяраджвае, паспявае


Сазон, Сазонцій, Сазонт (грэч.) які ратуе, выратавальнік 
Самуіл, Самуэль (яўр.) якога пачуў Бог 
Свірыд, Спірыдоній(лац.) незаконнанароджаны 
Сідар (грэч.) дар, падарунак багіні Ісідоры
Сямён, Сімяон, Сымон (грэч., яўр.) пачуты Богам, якога Бог выслухаў 


Трафім (грэч.) выхаванец, гадаванец


Усцін, Усцім, Юсцін (лац.) які належыць Юсту 


Фадзей, Тадэвуш (яўр.) хвала, пахвала, прывабнасць мая, хараство 
Фелікс  (лац.) шчаслівы, які дабіваецца вялікіх поспехаў
Філат , Філарэт (грэч.)аматар дабрадзейнасці
Філіп, Піліп  (грэч.) які любіць коней
Фрол, Фларэнцій (лац.) квітнеючы 
Фядос, Феадосій, Фядот, Тэадосій, Багдан (грэч.)Богам дадзены


Харытон,Хрытон, Харытоній (грэч.) дабрадушны, надзейны  

 

Цімох, Цімафей, Ціма, Цёма – гонар, пашана  
Ціт  (грэч.) паважаны, гонар, павага
Ціхан (грэч.) шчасце, шчаслівы, удачлівы
Цярэнцій (грэч.) які паліруе, расцірае, (лац.)які малоціць хлеб


Якаў , Яша (старажытнаяўр.) блізня, народжаны другім 
Якім , Іаакім, Акім (яўр.) Бог паставіў
Яўсей, Яўсевій (грэч.) набожны 
Яфрэм, Яфремій (яўр.)  багаты на ураджай 


 

 


 
Агаф'я, Агафія, Агата, Аганя, Гапа, Гася  (грэч.) добрая, шляхетная 
Агрыпіна, Аграфена (лац.) якая цяжка нарадзілася   

 Аксіння, Ксенія, (грэч.) падарожная 
Акуліна, Акіліна (грэч.) арліная, арол

Алімпіяда, Алімпія, Алімпа, Ліпа (грэч.) якая ўсхваляе неба 
Аляўціна, Алюся, Аля, Ала, Алюня (грэч.) адлюстроўваць святло

Анісся, Анісія  (грэч.) здзяйсненне, поспех
Анэля, Ангеліна, Анжэла, Анжаліка (грэч.) прыносіць людзям добрыя весткі
Апанаса, Апанаска, Фоня, Фося – несмяротнасць, неўміручнасць 
Арына, Іра, Ірына (грэч.) мір, згода
Аўгіння, Яўгенія, Аўга, Еўга (грэч.)  высакародная, шляхетная
Аўдоцця, Еўдакія, Альдона (грэч.) прыхільнасць, зычлівасць, ласка

Варвара, Варка (грэч.) чужаземка

Васіліса, Васіліна (грэч.) царская, царова, каралеўская  


Гелена, Алена (грэч.) паходня, бляск, светач, выбраная 

 
Дамініка, Дамінікія, Дамніка (лац.) Госпадава
Домна, Дамніна (лац.) гаспадыня, спадарыня


Ева (яўр.) прамаці ўсіх людзей

Клаўдзія, Клаўдзея, Кланя (лац.) кульгавая

Лізавета, Елісавета, Елізавета (яўр.) якая шануе Бога 
Лукерья (лац. Якая нарадзілася пры ўзыходзе сонца)


Макрына (грэч.) сухая, высахлая
Малання, Меланія, Малаша (грэч.) чорная, цёмная 

Мальвіна (ст.-герм.) справядлівая сяброўка
Марфа, Марта (арам.) настаўніца, спадарыня
Матрона, Матруна (лац.) знатная, знакамітая   

Маўра  (грэч.) чорная, цёмная

Міхаліна, Міхаіла (яўр.) хто як Бог 
Моця, Матрона (лац.) знатная, знакамітая 


Наталля, Наталія (лац.) родная, народжаная 


Палагея, Пелагея (грэч.) марская
Паўліна, Паўла (лац.)  маленькая, нізкага росту
Пёкла, Фёкла, Тэкля (яўр.) дасканалая

Праскоўя, Параскева, Прося  (грэч.) падрыхтоўка, прыгатаванне, пятніца


Серафіма, Сарафіна (яўр.) палымяная 

Стэфа, Стафанія (грэч.) вянец, карона  
Сцеша, Стэпа, Сцепаніда, Сцефаніда  (грэч.) венчаная, павенчаная

Уліта, Улюта(лац.) ліпень
Ульяна, Юліянія, Улляна (лац.) паходзіць з роду Юлія
Усціння, Юсцінава (лац.) праўдзівая


Федосія, Феадосся, Феадосія (грэч.) Богам дадзеная 
Фёкла, Тэкля (яўр.) дасканалая 
Фелікса  (лац.) шчаслівая

Фядуля, Фядора, Феадора, Дора, Тадора, Тэадора (грэч.) Божы дар, падарунак 
 

Хрысціна, Хрысця, Крысціна, Ціна (грэч.) памазаніца Божая, (лац.) якая належыць Хрысту

Юзэфа, Юзафіна (ст.-яўр.) Бог памножыць


Ядвіга, Ядзя (ст.-герм.) бой, бітва, барацьба

Яўгенія (грэч.) высакародная
Яўхіма, Яўхімія, Яўфімія (грэч.) усяхвальная, набожная 
 

Літаратура:
1.    Завальнюк, У. Слоўнік асабовых уласных імён/ У. М. Завальнюк, В. К. Раманцэвіч; пад агул. рэд. А. А. Лукашанца.— Мінск: Народная асвета, 2017. — 286 с.
2.    Юрэвіч, У. Слова жывое, роднае, гаворкае…: навук.- папул. кн.; для сярэд. і ст. шк. узросту/  У. Юрэвіч. — Мн.: Юнацтва, 1992. — 271 с.  

 

Мужчынскія імёны

Жаночыя імёны

bottom of page