top of page
Таленты роднай зямлі

У гісторыю Шклова ўпісаны імёны многіх знакамітых асоб.

Яшчэ ў 17 ст. шырока вядомым стала імя беларускага майстра-разьбяра па дрэву, шклаўчаніна Кліма Міхайлава. Ураджэнец Шклоўшчыны Восіп Гузікаў, будучы музыкантам-самавучкай, сканструяваў ксілафон, інструмент з дрэва і саломы, здзівіў тым самым Еўропу.

Сярод знакамітых імёнаў мінулых гадоў вядомы кінаакцёр Пётр Алейнікаў, творчасць якога назаўсёды ўпісана ў скарбніцу савецкага кінамастацтва. Свой жыццёвы і творчы шлях на Шклоўшчыне пачаў народны артыст Беларусі Васіль Раінчык. Сокам роднай зямлі прасякнута творчасць пісьменнікаў Яўгена Крупенькі, Анатоля Сербантовіча, Алеся Жыгунова, Ніны Галіноўскай, Рыгора Лазуркіна і іншых выдатных майстроў.

Майстар разной справы. Арфей з Белай Русі. Выпуск 1
Легенда сусветнага кіно. Выпуск 2
Майстар з краю музыкі і слова. Выпуск 3
bottom of page