top of page
Мой родны кут – часцінка Беларусі,
З табой ніколі я не разлучуся,
Пакуль пульсуе ў маіх жылах кроў.
Ты для мяне адзіная на свеце,
Уночы зоркай пуцяводнай свеціш,
Мая святыня і мая любоў.
Я. Крупенька
Шклоўшчына – пладавітая, шчодрая зямля, край з цікавай і старажытнай гісторыяй, славутымі людзьмі і памятнымі мясцінамі. У яе палёў-лясоў пазычыў сілу не адзін дзесятак асоб творчых і таленавітых.
Шклоўская цэнтральная бібліятэка прапануе серыю віртуальных падарожжаў аб прыродных, гістарычных і культурных помніках, традыцыях і звычаях малой радзімы, якія раскрываюць прыгажосць, разнастайнасць і самабытнасць роднай зямлі.
bottom of page