ГЕАГРАФІЧНЫ ЭКА-СЛОЎНІК
ШКЛОЎСКАГА РАЁНА
Паважаныя чытачы!
Прапануем Вам пазнаёміцца з памятнымі мясцінамі Шклоўшчыны, апісанне якіх змешчаны ў геаграфічна-статыстычным слоўніку Шклоўскага раёна, гэта першая спроба апісання сучаснага раёна. У слоўніку даюцца звесткі аб геаграфічных аб'ектах, рэках, азёрах, паселешчах і крыніцах Шклоўшчыны.
Агула – лясное ўрочышча за 2,4 км на ўсход ад в. Вабічы, плошча 5 га.
Адбой – урочышча, частка лесу на паўночны захад ад в. Уланава. Было “адбіта” панам для сялян.
Акунёўскае балота – леса-балотнае ўрочышча на заходнім ускрайку в. Акунёўка.
Александрыйскае – матэрыяльнае, пясчана-жвіровае радовішча ў межах рэчышча і надпойменнай тэрасы р. Дняпро, на поўнач ад в. Александрыя. Запасы 2,8 мільёна мі. Магутнасць 1,0 —10,0 м. Распрацоўваецца.
Алёшкін лес – лясны масіў за 1,5 км на паўночны ўсход ад в. Стараселле.
Альхоўка – лясное урочышча, ялова-хвойны лес паміж вёскамі Ст. Чамаданы і Дзіўнава за 1,9 км на поўдзень ад в. Старыя Чамаданы.
Аніськова гара – урочышча, пагорак у даліне ручая Серабранка каля в. Дабрэйка.
Аніськоў лужок – урочышча, сельскахаспадарчыя угоддзі, луг на месцы былога хутара каля в. Гарадзішча.
Антонаўскія хутары – лясное ўрочышча на месцы былога хутара, дзе жыў Антон, в. Рудня.
Арціслаўка – рака, левы прыток р. Дняпро. Даўжыня – 17 км. Выток каля в. Нічыпаравічы, цячэ цераз возера Святое. Вусце за 1 км на захад в. Пруды. Плошча вадазбору 150 км2. Пад лесам 26%. У верхняй плыні – назва р. Лучкі.
Арціслаўскае – пясчана-жвіровае радовішча, матэрыялу каля 3-х уск. в. Пруды, на левабярэжнай поймавай тэрасе р. Дняпро. Запасы 847 тысяч мі.
Аўчоса – рака, правы прыток ракі Бася (басейн р. Сож). Даўжыня 11 км. Выток каля в. Лысая Гара, вусце за 1 км на поўдзень ад в. Новыя Сліжы. Плошча вадазбора 26 км2 . Пад лесам 11%.
Баброва балота – леса-балотнае ўрочышча за 0,25 км на паўднёвы захад ад в. Дымава.
Багунова балота – урочышча, леса-балотнае, на паўночны- захад ад в. Дымава, у Рацэўскім лесе, на мяжы з Талачынскім раёнам. Выток р. Дымаўка.
Баран – рака, старажытная назва р. Дняпро.
Барысфен – рака, старажытная назва Дняпра.
Бася – рака, у Віцебскай вобласці, Горацкім, Шклоўскім і Чавускім раёнах Магілёўскай вобласці, правы прыток ракі Проня (басейн р. Сож). Даўжыня 104 км. Асноўныя прытокі Аўчоса, Чаенка, Лешня, Рудзіца (справа), Дзерня, Галубіна (злева). Гушча рачной сеткі – 0, 48 км/км2.
Безыменнае, Палыкавіцкае Возера – возера, у басейне ракі Чарнаводка, за 17 км захад ад г. Шклоў, на мяжы з Круглянскім раёнам. Плошча 0,3 км2 . Найбольшая глыбіна – 2 км. Плошча вадазбору 9,6 км 2.
Безыменны – ручэй, левы прыток ручая Падол (басейн р. Бася). Даўжыня 2 км. Выток на захадзе, вусце каля в. Благаўка.
Безыменны – ручэй, левы прыток р. Арціслаўка (басейн р. Дняпро). Даўжыня 9 км. Выток каля в. Плешчыцы, вусце на поўдні ад в. Плешчыцы.
Безыменны –ручэй, левы прыток р. Капуснік (басейн р. Дняпро). Даўжыня 4 км. Выток і вусце каля в. Княжыцы.
Белы лог – урочышча, сельскагаспадарчыя угоддзі за 2,3 км на паўднёвы ўсход ад в. Дубраўка -2, за 0,9 км напаўднёвы ўсход ад урочышча Сарвілава балота. Назва па колеру гліны.
Берастоўшчына – лясное ўрочышча на паўднёвы захад ад в. Уланава. Назва па прозвішчу паноў.
Бонары – рака, у Талачынскім раёне і па мяжы з Шклоўскім раёнам, левы прыток ракі Бярозаўка (басейн р. Дняпро). Даўжыня 10 км. Выток у Талачынскім раёне, вусце на паўночны-захад ад в. Баркі-2.
Боран - рака, старажытная назва р. Дняпро.
Брынкаў лес – урочышча, на поўдзень дарогі Шклоў – Стараселле. Помнік закатаваным фашыстамі яўрэям.
Быкава возера – урошышча, балота, каля лесу, на усход ад вёскі Сасноўка.
Бяздоннае – балота, глыбокае дрыгвяністае, каля в. Благаўка.
Бяланаўскае – радовішча суглінкаў і глін за 1 км на поўнач-паўночны захад ад в. Хоцімка. Паклад з азёрна-балотных адкладанняў паазерскага зледзянення. Запасы 139 тыс.м3. Перспектыўныя запасы – 142 тыс.м3. Не распрацаўваецца.
Бярозаўка – рака, правы прыток ракі Дняпро (басейн Чорнага мора). Даўжыня 26 км. Плошча вадазабору 230 км 2. Выток паміж вёсак Забор’е і Бярозаўка, вусце каля вёскі Слабодка. Пад лесам 39 %. Другія назвы ракі Бярозка, Беразенка. Плаціны баброў каля вёсак Тройца, Стараселле, Баркі; андатра.
Бярозаўскі парк – парк, у былой весцы Бярозаўка, пейзажны, канец XIX – пачатак XX стагодз. Плошча 4 га. 40 відаў драўніных раслін: хвоя Веймутава, сібірскі кедр, хвоя, лістоўніца сібірская, еўрапейская і японская, піхта сібірская. Помнік сядзібна-паркавага мастацтва. Захаваўся часткова. Перспектыўны для аднаўлення.
Бярозка – рака, гл. Бярозаўка.
Вабіч – рака, гл. Чарнаводка.
Вадва – рака, правы прыток ракі Лахва (басейн р. Дняпро). Даўжыня 17 км. Выток на паўночны –узход ад вёскі Барыскавічы. Вусце на узход ад вескі Старая Вадва. Перасыхае. Часцей уяўляе шэраг асобных вадатокаў.
Валожынка – рака, г. р. Валошынка.
Валошынка – рака, правы прыток ракі Бярозаўка(басейн р. Дняпро).Даўжыня 8 км. Выток за 4 км на паўднёвы захад ад вёскі Чырчына, вусце ў в. Чырчына.
Ваняска – ручай ў Магілёўскім і Шклоўскім раёнах, левы прыток ракі Арціслаўка (басейн р. Дняпро). Даўжыня 4 км. Выток на поўдзень ад в. Еўдакімавічы, вусце ў в. Заходы.
Вар - рака, старажытная назва р. Дняпро.
Варопінка – рака, правы прыток ракі Бярозаўка (басейн р. Дняпро). Даўжыня 7 км. Выток за 2 км на захад ад в. Варопінка, вусце ў в. Тройца. Другая назва Варопанка.
Варух – рака, старажытная назва р. Дняпро. Адсюль, магчыма, і назва варагі.
Васілеўка – ручай, у Шклоўскім і Бялыніцкім раёнах, левы прыток ракі Вабіч (басейн р. Дняпро). Даўжыня 8 (у раёне 2,4) км. Выток на паўдневым ускрайку в. Мерч, вусце каля в. Малыя Васількі Бялынічскага раёна. Рэчышча каналізаванае.
Вілейка – рака, правы прыток р. Ульянка (басейн р. Дняпро). Даўжыня 7 км. Выток на захад ад в. Капысіца, вусце на 2 км на паўдневы –захад ад в. Александрыя.
Ворля - ручай, левы прыток р. Арціслаўка (басейн р. Дняпро). Даўжыня 6 км. Перасыхае. Выток на паўдневы усход ад в. Адвароты, вусце на паўдневы –захад в. Дубраўка -2. Другія назвы Орля, Шнараўка, Безназоўны.
Гадзеўля – рака, гл. р. Чарніца.
Галубіна - рака , у Горацкім, Дрыбінскім і Шклоўскім раёнах, левы прыток ракі Бася (басейн р. Сож). Даўжыня 19 (у раёне 2) км. Выток у Горацкім раёне, вусце на поўдзень ад в. Шастакі. Плошча вадазбору 92 км 2 . У верхн. і сяр. плыні каналізавана.
Гарадзецкі заказнік – заказнік, біялагічны (паляўнічы, мясцовага значэння) з 1995 года, паміж вёсак Аўгустова і Зарэчча па р. Дняпро, па дарозе Адэса-С-Пецярбург, да вёскі Лакуці. Плошча 7500 га. Арганізавана з мэтай захавання папуляцый каштоўных прамысловых відаў звяроў і птушак.
Гарадзішча-Спартак – вадасховішча, з 1979 года, на р. Чаенка (басейн р. Бася), каля в. Літвінавічы. Плошча 0, 39 км 2. Даўжыня 3, шырына да 0, 28 км. Глыбіна сярэдзіны 3, 4 . макс – 9 м. Аб’ём 1, 19 млн. м3 . Выкарыстаецца для арашэння, рыбагадоўлі. Другая назва вадасховішча Гарадзішча.
Гарадня – рака, гл р. Гародня.
Гародня або Чарнушка – рака, правы прыток ракі Капуснік (басейн р. Дняпро), левы рукаў р. Дняпро. Гародня - так яна называецца ў архіўных дадзеных. Па-мясцоваму яе завуць Чарнушка. Раней абапал берагоў раслі алешнік ды вярба. Рэчка была неглыбокая, а кроны кустоў і дрэў адлюстроўваліся ў вадзе. Таму вада ў рэчцы была цёмнай, як бы чорнай, і, мабыць, таму людзі назвалі яе Чарнушкай (чорнай, цёмнай). Рэчка Чарнушка не была вялікай, але месцамі дасягала 6 метраў шырыні. А пачыналася яна з маленькай крынічкі, якая захавалася да нашых дзён. Сярод алешніку, сярод высокіх разгалістых вербаў Шкурова рова, б'е маленькі светлы струменьчык. Вада тут чыстая, празрыстая, аж свецяцца каменьчыкі на дне ручая. Рэчка размясцілася ў вельмі выгадным геаграфічным становішчы. Яна цячэ з усхода на захад. Там, дзе русла рэчкі - нізіна, а кругом узвышша. Нізіна займае метраў 25—30 у шырыню. Метраў праз 50 ад пачатку рэчка больш шырэйшая. Гэтыя мясціны называюць вірамі: там б’юць некалькі ключэй. Цераз рэчку праходзіць дарога на вёску Заходы. У 1975 -1977 г.г. на месцы рэчкі зрабілі вадасховішча. Пачысцілі дно, расшырылі берагі, пасадзілі з двух бакоў бярэзнік і сасоннік - атрымалася вельмі прыгожае возера.
Гарэлае балота – балота, якое некалі гарэла в. Благаўка.
Грунтава ляда – урочышча, лясная паляна, на поўдзень ад в. Ордаць
Дабрэйка – ручай, правы прыток р. Дняпро (басейн Чорнага мора). Даўжыня 6 км. Выток на паўночны захад ад в. Старае Высокае, вусце на паўднёвы усход ад в. Рыжкавічы.
Дзедва – рака, левы прыток р. Дняпро (басейн Чорнага мора). Даўжыня 6 км. Выток на паўднёвы усход ад урочышча Гарадок (в. Крывель), вусце на паўночным захаде ад в. Аўгустова.
Дняпро – рака, у старажытнасці – Барысфен, Вар, Бор, Варух, у Расіі, на Беларусі і на Украіне, транзітная, басейн чорнага мора. Даўжыня 2201 (на Беларусі – 700, у раёне – больш за 40) км. Плошча вадазбору 504 тыс. км2. Галоўныя прытокі: Вілейка, Бярозаўка, Тросенка, Серабранка (справа), Чарніца, Мар’янка, Капуснік, Арціслаўка (злева).
Дубрава – заказнік, біялагічны (паляўнічы), мясцовага значэння, з 1995 года ў межах вёсак Вялікае і Малое Уланава, Прасалы, дарога Шклоў – Стараселле (да в. Калінаўка), Калінаўка – Тройца – Старое Брашчына. Плошча 5600 га. Арганізован для захоўвання і аднаўлення каштоўных прамысловых відаў звяроў.
Дубрава – помнік прыроды мясцовага значэння, дубова-яловае, у Шкловскім лясніцтве. Квадраты 56, 59, 64, 69, 71, 72, 76. Плошча 132,8 га. Узрост дрэў 100-110 год, сярэдняя вышыня 25,5 м. Рэпрэзентатыўны ўчастак высокапрадукцыйнай экасістэмы.
Дубы – памятнік прыроды мясцовага значэння з 1994 года, батанічны, паміж дарогай Тройца – Чырчына і лесам. Плошча 107, 7 га. Узрост дубоў 200-300 год, вышыня 30 м.
Дурное балота – урочышча, леса-балотнае, дзе растуць дурніцы, в. Стайкі.
Дымаўка – ручай, правы прыток р. Бярозаўка (басейн р. Дняпро). Даўжыня 7 км. Выток на захад ад в. Дымава – багунова балота ў Рацэўскам лесе, вусце ў в. Гарадок. На подзень ад вытока – мемарыяльная партызанская землянка. Да 1917 года мясцовые жыхары перапрацоўвалі каноплі (для вырабу флоцкіх канатаў), разводзілі баброў (скуры).
Дымаўскі парк – парк у в. Дымава, пачатак XX стагоддзя, пейзажны.
Жыгалаўка – ручай, правы прыток р. Дняпро (басейн Чорнага мора). Даўжыня 2 км. Выток і вусце ў раёне в. Александраўка. Назва ад халоднай вады.
Заказнік – заказнік, біялагічны (паляўнічы) мясцовага значэння, з 1995 года, паміж в. Аўгустова і шашой Адэса – С.-Пецярбург да дарогі Нікалаеўка – Плешчыцы і да р. Дняпро. Плошча 3200 га.
Замчышча – суток рек Шклавянка і Дняпро.
Казённы лес – урочышча , лясное, каля в. Старое Брашчына.
Казлоў брод – брод, на р.Бася, у в. Ордаць.
Калматы лес – урочышча, лясное, на поўнач в. Гарадзішча. Старыя разгалістыя дрэвы.
Каменка – рака, у Аршанскім і Шклоўскім раёнах, правы прыток р. Чарніца (басейн р. Дняпро). Даўжына 10 км. Выток у Аршанскім раёне, вусце на поўдзень ад в. Мікіцінічы. Другая назва р. Камяніца.
Каменны вір – вір, на р. Арціслаўка у в. Нічыпаравічы. Цвёрдае дно.
Камяніца – рака, гл. р. Каменка.
Канал імя У. І. Леніна – гл. канал Ленінскі.
Канал Ленінскі – канал, меліяраціўны, левы прыток р. Вабіч (басейн р. Дняпро). Даўжыня 14 км. Пачынаецца за 1 км на паўднёвы усход ад в. Зацішша, вусце за 1 км на паўднёвы –захад ад в. Вабічы.
Капуснік – рака, левы прыток р. Дняпро. Даўжыня 12 км. Плошча вадазбору 64 км2. Працякае рэчка Капуснік па тэрыторыі Гарадзецкага сельскага Савета (в. Княжыцы, Башкіраўка, Заходы, Путнікі, Хадулы, Зарэчча, а правы прыток р. Капуснік – рачулка Гародня (в. Гарадзец, другая назва Чарнушка).
Капуснік - назва адбываецца ад слова капуста. Вядома, што здаўна ў нашай мясцовасці вырошчвалі капусту. На зіму разам з традыцыйнай закваскай капусты рыхтавалі і "шэры капуснік". Самае верхняе лісце качана - капуснік здымаліся, абмываліся, рассякаліся, заліваліся расолам і квасіліся. Мылі капуснік у рацэ, таму па рацэ часта плыло капуснае лісце. Адгэтуль і пайшла назва.
У 1998 годзе зрабілі дамбу і атрымалася возера. У народзе называюць “Путнікаўскае возера”.
Карнілаў брод – брод, на р. Бася , у в. Ордаць.
Кірылава балота – балота, на подзень ад в. Старая Вадва.
Кісялёва балота – урочышча, забалочана сельскагаспадарчыя угоддзі ў в. Благаўка, на месце былых хутароў Кісялёвых.
Клычкоў лес - урочышча, мясціна ў лесе, на поўнач в. Гарадзішча. Раней стаяла хата лесніка Клычкова.
Ключ - урочышча, стары калодзеж, з якога б’е крынічная вада, у Новае Брашчына.
Ключанка - ручай, басейн р. Дняпро, каля якога з зямлі б’юць крыніцы, в. Старое Высокае.
Копанка- сажалка, у в. Малыя Лазіцы.
Крывель - ручай, левы прыток ракі Дняпро (басейн Чорнага мора). Выток і вусце ў раёне в. Крывель.
Кузьмова рэчка - урочышча, сельскагаспадарчыя угоддзі, у в. Шчацінка.
Лахва - рака у Шклоўскім, Магілёўскім і Быхаўскім раёнах, правы прыток ракі Дняпро (басейн Чорнага мора). Даўжыня 90 км. Выток на 1 км на паўднёвы ўсход ад в. Старая Вадва, вусце ў Быхаўскім раёне. Плошча водазбору 731 кв. км.
Левы Вабіч - рака, гл. рака Чарнаводка.
Ленінскі, імя Леніна - канал, меліярацыйны, левы прыток ракі Вабіч (басейн ракі Дняпро). Даўжыня 14 км. Пачынаецца за 1 км на паўднёвы ўсход ад в. Зацішша, вусце за 1 км на паўднёвы захад ад в. Вабічы.
Лешня - рака, ручай, правы прыток ракі Бася (басейн ракі Сож). Даўжыня 8,8 км. Выток за 1 км на поўнач ад в. Новае Займішча, вусце на паўночны ўсход ад в. Новае Вільянава. Другая назва – рака Алешкі.
Лешча - рака ў Шклоўскім і Аршанскім раёнах, левы прыток ракі Дняпро (басейн Чорнага мора). Даўжыня 33 (у раёне – 8) км. Выток на 2,5 км на паўднёвы захад ад в. Акунёўка, вусце ў Аршанскім раёне. Плошча водазбору – 191 кв. км.
Лучкі - рака, назва верхняй плыні ракі Арціслаўка. Гл. рака Арціслаўка.
Лысая гара - пагорак, за 2 км на захад ад в. Каменка.
Лысая гара - пагорак, за 2 км на паўднёвы ўсход ад в. Палыкавічы. Вышэйшая кропка раёна.
Лысая гара -пагорак, за 3 км на поўнач ад фабрыкі “Спартак”. Раней паганскае капішча.
Лысая гара -урочышча, пагорак, над берагам ракі Дняпро, насупраць г. Шклоў , каля аўтамаста цераз Дняпро. Абрываецца Ніжнінскім рвом.
Макараў круг - урочышча, лясное ў Чарнаруцкім лесе, месца дыслакацыі атрада паўстанцаў у 1868 годзе.
Макараў лес - урочышча, лясное, каля в. Чарнаручча. У 1863 годзе – зборны пункт паўстанцаў падпаручніка А. Алендскага.
Мар’янка – рака, левы прыток ракі Дняпро (басейн Чорнага мора). Даўжыня 12 км. Выток на усход ад в. Стараселле, вусце на захад ускрайка в. Ржаўцы.
Мар’янкіна балота - урочышча, леса-балотнае, каля в. Карасі.
Мацвееў роў - урочышча, роў, на паўночны ўсход ад в. Александрыя, на правым беразе ракі Дняпро. Класічныя адклады Александрыйскага міжледнікоўя. Геалагічны помнік.
Машарня - рака, левы прыток ракі Ульянаўка (басейн р. Дняпро), у Шклоўскім і Аршанскім раёнах. Даўжыня 4,5 (у раёне–4) км. Выток на 1 км на паўночны усход ад в. Малое Замошша, вусце – у в. Вялікае Замошша. Рэчышча каналізаванае.
Мікалаева балотца - урочышча, забалочаныя сельскагаспадарчыя угоддзі, на месцах былых хутароў Мікалаеў, у в. Акунёўка.
Мілёры - урочышча, сельскагаспадарчыя угоддзі, на 1,7 км на поўдзень ад в. Мерч , на месцы былой вёскі Мілёры.
Мураванка - урочышча, хмызовае, паміж чыгункай і невялікім бетонным мастом, у в. Вышкава. Другая назва – урочышча Лаза.
Немчыкава дворышча - урочышча, сельскагаспадарчыя ўгоддзі, на захад ад в. Варопанка.
Ніжнінскі роў - помнік геалогіі, сусветна вядомы, рэспубліканскага значэння, з 1991 года на левым беразе ракі Дняпро, насупраць г. Шклоў, у аднайменным яры. Плошча 7,7 га. Абнажэнне міжледніковага тарфяніку. Вылучаны Г. Гарэцкім, Н. Махначом, В. Кузняцовым, геалагічнай экспедыцыяй МДУ імя А. Куляшова (1997). Стрататып Шклоўскага (Рослаўскага, Шклоўскага, 250-220 тыс. год) міжледнікоўя. Уключаны ў якасці аб’ектаў для агляду для ўдзельнікаў Міжнароднага геалагічнага кангрэса-84.
Новыя Мельніцы - урочышча, сельскагаспадарчыя ўгоддзі, за 1,1 км на паўднёвы захад ад в. Еўдакімавічы, на беразе ракі Арціслаўка. Дзіцячы лагер “Крынічка”. У 1920-1940 гадах працавалі млыны.
Нуфрэева балота - урочышча, забалочаныя сельскагаспадарчыя ўгоддзі, за 1,3 км на паўднёвы ўсход ад в. Дубраўка-2. Раней належала Ануфрыю Грамакоўскаму.
Ордацкае - радоўе глін і суглінкаў, на паўднёвы ўсход ускраек в. Ордаць. Звязана з марэнымі адкладамі сожскага зледзянення.
Орля - ручай, гл. ручай Швараўка, Ворля.
Пагарэльскі раз’езд - урочышча, лясное, на месцы былога хутара, каля в. Лотва.
Падгор’е - урочышча, сельскагаспадарчыя ўгоддзі, поле, якое знаходзіцца пад гарой, у в. Малыя Аўчыненкі.
Падгорыца - урочышча, хмызовае, якое знаходзіцца пад узгоркам, у в. Данькавічы.
Паддуб’е -урочышча, сельскагаспадарчыя ўгоддзі, поле на месцы лесу, на захад ускраек в. Данькавічы.
Паддуб’е - урочышча, лясное, дубовае, на ўскраек в. Гавяды.
Падкняжанскі лес - урочышча, лясное, на поўдзень ад в. Падкняжанне.
Падлессе - урочышча, сельскагаспадарчыя ўгоддзі, поле перад лесам, на поўдзень ад в. Старыя Чамаданы.
Падмошша - урочышча, сельскагаспадарчыя ўгоддзі, поле на паўднёвы захад ад в. Мерч.
Падмыў - урочышча, сельскагаспадарчыя ўгоддзі, луг над абрывістым берагам ракі Арціслаўка ў в. Еўдакімавічы.
Падол - ручай, правы прыток р. Бася (басейн ракі Проня). Даўжыня 5 км. Выток на поўдзень, вусце на ўсход ад в. Благаўка.
Падол - урочышча, месца на рацэ Ульянка, у в. Данькавічы, дзе мыюць бялізну.
Падол - урочышча, сельскагаспадарчыя ўгоддзі, луг, па рацэ Аўчоса, у в. Акунёўка. Раней мылі бялізну, мачылі каноплі.
Падускручча - урочышча, круты бераг ракі Бася, у в. Рудзіцы.
Палавіннае балота - урочышча, забалочаныя сельскагаспадарчыя ўгоддзі, у в. Благаўка, па ручаю Падол.Да 1917 года адна палова належала пану , другая – сялянам.
Палыкавіцкае возера - возера, гл. возера Безыменнае.
Панасава поле - урочышча, сельскагаспадарчыя ўгоддзі, поле, на паўднёвы ўсход в. Сліжы.
Панасаў Брод - брод, на рацэ Бася, у в. Ордаць.
Панскае возера - сажалка, у в. Наваселле.
Панскі лес - урочышча, лясное, хваёвае, на ўсход ад в. Старая Вадва. Раней буйны лясны масіў, які цягнуўся ад мяжы з Магілёўскім раёнам, з поўдня в. Старая Вадва да в. Цвыркава. Да 1917 года часткова належаў пану Цішкову з Вадвы.
Панскі лес - лясны масіў за 1,3 км на паўднёвы захад ад в. Дымава.
Панскія ліпы - урочышча, пагорак з ліпамі ў в. Новае Брашчына. Раней стаяў маёнтак.
Папова крыніца - крыніца, у в. Башкіраўка.
Парк Шклоўскі - парк, у г. Шклоў. Плошча 19 (21) га. Закладка пачалася у канцы 18 ст., працягвалася ў канцы 19– пачатку 20 стагоддзя. Асноўныя работы праводзіліся у 1902-1903 гадах. Пейзажны парк з сядзібай. Збярогся часткова. Перспектыўны для поўнага аднаўлення. Праведзена рэканструкцыя напачатку 21 стагоддзя.
Партызанскі роў - урочышча, роў паміж вёскамі Старое Брашчына і Уланава.
Патопа возера - старыца, на левым беразе ракі Дняпро, на захад ад в. Гарадок.
Паўлава балота - урочышча, леса-балотнае, на правым беразе ракі Валожынка, каля в. Чырчына.
Пескаватка - урочышча, лясное, бор, на левым беразе ракі Арціслаўка, каля в. Заходы.
Петракоў лог - урочышча, лог у лесе, каля в. Варопанка.
Плавуха - урочышча, сельскагаспадарчыя ўгоддзі, раней востраў паміж балотамі, на правым беразе ракі Дняпро, на ўсход в. Данькавічы.
Плешчыцы - рака, правы прыток р. Арціслаўка (басейн ракі Дняпро). Даўжыня 11 км. Выток у в. Бель, вусце ў в. Пруды. У верхняй плыні рака Рудзейка.
Прохараўшчына - урочышча, сельскагаспадарчыя ўгоддзі, у в. Ржаўцы, паралельна рацэ Мар’янка.
Прылепаў лес - урочышча, сельскагаспадарчыя ўгоддзі, на месцы былога хутара Прылепаў, каля лесу, у в. Башкіраўка.
Прыстань -урочышча, паўночная частка гарадской тэрыторыі горада Шклоў, на беразе ракі Дняпро. У вадзе рэшткі жалезабетонных канструкцый.
Птушыны гай - урочышча, лясное, на захад в. Мерч, на мяжы з Бялыніцкім раёнам.
Пусікаў курган - урочышча, сельскагаспадарчыя ўгоддзі, на правым беразе ракі Бася, за 0,6 км на паўночным ускрайку в. Рудзіцы.
Пушча -некалі лясны масіў у міжрэччы рэк Аўчоса і Бася. Зараз асобныя лясныя ўчасткі.
Рабінаўка - ручай, левы прыток ручая Чорны (басейн ракі Друць). Даўжыня 5 км. Выток цячэ на паўднёвы ўсход , вусце за 2 км на захад ад в. Клімавічы.
Рагожынка - урочышча, сельскагаспадарчыя ўгоддзі, на месцы былой в. Рагожынка, за 2 км на паўднёвы захад ад в. Шчацінка.
Раман-брод - урочышча, брод, на рацэ Бася, у в. Карасі.
Скрыпілава гара – урочышча, сельскагаспадарчыя угоддзі, на поўдзень ад в. Клімавічы.
Смальянка – ручай, у Талачынсскім і Шклоўскім раёнах, правы прыток р. Бярозаўка (басейн р. Дняпро). Даўжыня 7,5 км. Выток у Талачынскім раёне, вусце па паўдневым захадзе ад в. Стараселле.
Смалярня – урочышча, леса-хмызняковае, на месце былой смалярні, за 0,2 км на паўночны усход ад в. Еўдакімавічы. Плошча 2,5 га.
Смашнаў лог –урочышча, сельскагаспадарчыя угоддзі, луг на месце былога хутара Смашнавых.
Смольня-гара – пагорак, парослы дрэвамі хвоі, пасярод сельска-гаспадарчых угоддзяў, на мяжы з Горацкім раёнам, паміж вёсак Навасёлкі і Асіповічы (Горацкі раён). У першай палове ХХ стагоддзя завод па перапрацоўцы жывіцы.
Сморкаўка – ручай, правы прыток р. Дняпро. Даўжыня 4 км. Выток і вусце ў раёне в. Александрыя.
Смятанка – заказнік, біялагічны (паляўнічы), мясцовага значэння з 1995 года, паміж в. Вабінічы, п. Пагорны і мяжой з Бялыніцкім раёнам. Плошча 3600 га.
Смятанка – ручай, левы прыток р. Вабіч (басейн р. Друць). Даўжыня 16 км. Выток на паўдневым захадзе ад в. Смятанічы, вусце ў в. Вабічы.
Сорак балот – урочышча, сельскагаспадарчыя угоддзі, за 0, 1 — 0,5 км на поўнач ад в. Азёры Заходскага сельскага савета, с забалочаннымі западзінамі (23), што параслі хмызамі. Плошча 80 га.
Старавядвянскае радовішча – радоўе, суглінкаў, на усходе ускрайка в. Старая Вадва. Паклады звязаныя з лімнагляцыяльнымі адкладамі паазерскага ледавіка. Разв. Зап. 293 тыс. куб м. Не распрацована.
Стары лес – урочышча, лясное, ельнік, за 1,5 км на поўнач ад в. Камека, на мяжы з Аршанскім раёнам.
Стойла – урочышча, сельскагаспадарчыя угоддзі, поле ў в. Благаўка.
Субар – урочышча, забалочаны луг, на р. Чаенка, каля лесу в. Гарадзішча. Папуляцыя баброў.
Суток – урочышча, сельскагаспадарчыя угоддзі, забалочаны луг, у сутоку рэчкі Ульянка і Дняпро, на ўсход ад в. Данькавічы.
Сцяпанькава балота – забалочанае сельскагаспадарчыя угоддзі, у в. Благаўка.
Сярэбраная крыніца – памятнік прыроды мясцовага значэння з 2002 года, гідралагічны, у г. Шклоў, Плошча 0,01 га.
Такса – урочышча, забалочаны луг, на правым беразе р. Бася, у в. Ордаць.
Талерка – урочышча, сельскагаспадарчыя угоддзі, на левым беразе р. Гарадня, за 0,25 км на паўднёвым захадзе ад в. Гарадзец.
Танкетка – урочышча, лясное, на паўночны захад ад в. Вышкава. Месца, дзе падбілі танк.
Тапавое балота – урочышча, леса-балотнае, на паўднёвы усход в. Ордаць.
Татарынаў лес – лясное, рэдкалессе, за 1,5 км на паўднёвы захад ад Брынкава рва. Мог атрымаць назву ад арандатара.
Тросенка – рака, правы прыток р. Дняпро (басейн чорнага мора). Даўжыня 11 км. Пачынаецца як меліярацыйная канава за 0,7 км на паўднёвы усход ад в. Тросна. Плошча вадазбору – 28 км2. Пад лесам - 16 %.
Троснаўскае радовішча – радоўе суглінкаў і глін, за 1,4 км на поўдзень ад в. Тросна. Паклады звязаны з азёрна –балотнымі адкладамі паазерскага ледавіка. Западзіна 413 тыс. м3. Не распрацавана.
Ульянаўка – рака, у Шклоўскім і Аршанскім раёнах, правы прыток р. Дняпро (басейн Чорнага мора). Даўжыня 19 (у раёне - 6) км. Выток у Аршанскім раёне, вусце на паўдневым усходзе в. Александрыя. Плошча вадазбору – 106 км2. Пад лесам – 22%.
Ульянка – ручай, правы прыток р. Дняпро (басейн Чорнага мора). Даўжыня 24 км. Выток з возера, на паўднены захад ад в. Мікалаеўка, вусце на захад ад в. Данькавічы.
Фёкліна балота – урочышча, забалочаны сельскагаспадарчыя угоддзі ў в. Старая Вадва.
Францаўка – урочышча, сельскагаспадарчыя угоддзі, поле, за 1,5 км па паўднёвы захад ад г. Шклоў. Месца знаходжанне камяных сякер.
Хільчанка – ручай, левы прыток р. Бярозаўка (басейн р. Дняпро). Даўжыня 5 км. Выток на поўнач ад в. Хілец, вусце на поўнач ад в. Слабодка.
Хоўрына балота – урочышча, забалочаная лагчына со “святой” вадой, у в. Дзіўнава. Другая назва Святое Возера.
Хрануліна – возера, у басейне ручая Чорны, на усход ад в. Клімавічы.
Цагельня – урочышча, на усход ад в. Клімавічы, паніжаная частка паміж вёсак Клімавічы і Чарнаручча. Увесну ўтвараецца бурны паток, што збягае ў ручай Рабінаўка (Цаглянка).
Чаенка, Чаенкі – рака, правы прыток р. Бася (басейн р. Сож). Даўжыня 9 км. Выток за 2 км. на захад ад в. Старыя Чамаданы, вусце на усходзе ускраіны в. Гарадзішча.
Чамаданскае балота – урочышча, леса-балотнае, на усходзе ад в. Новыя Чамаданы.
Чапіны – урочышча, леса-балотнае, на захад ад в. Акунёўка. Месца раней здабычы торфу.
Чарнаводка – рака, левы прыток р. Вабіч (басейн р. Друць). Даўжыня 14 км. Выток – Безыменнае (Палыкавіцкае), на захад ад в. Палыкавічы, вусце ў в. Ступляны.
Чарнаруцкі лес - урочышча, лясное, на поўнычы усхода ад в. Чарнаручча. У 1863 года – база атрада паўстанцаў.
Чарніца – рака, левы прыток р. Дняпро ( басейн Чорнага мора). Даўжыня 14 км. Выток на усходзе ад в. Вялікія Славені, вусце за 5 км на захад ад в. сапронькі. Галоўны прыток – р. Каменка(справа). Вадасховішча у в. Сапронькі. Другія назвы. Чарніцы, Гадзеўля.
Чарнянскае – возера, гл. воз. Чорнае.
Чорнае – возера, у басейне р. Дняпро, за 10 км на поўднёвы захад ад г. Шклоў, за 0,6 км на паўднёвы усход ад в. Малое Чорнае, на захад ад в. Малыя Аўчыненкі. Выток р. Серабранка. Другая назва возера – Чарнянскае.
Чорнаўскае – радовішча, пясчана-жвірные матэрыялы, каля в. Чорнае. Паклады звязаные з флювіягляцыйнымі адкладамі часу адступання сожскага ледавіка. Запас 8,2 млн. м3. Не распрацавана. Другая назва радовішча – Чорнае.
Чорны вір – глыбокі вір на р. Бася ў в. Карасі Другая назва – урочышча Чорнае Вока.
Чорны – ручай, левы прыток р. Чарнаводка (басейн р. Вабіч). Даўжыня 6,4 км. Выток на усходзе ўскрайка в. Красная Горка, вусце за 1 км на паўднёвы захад ад в. Бабчына. Рэчышча большая часткай каналізаванае.
Чырвоная зямля - урочышча, сельскагаспадарчыя ўгоддзі, луг каля возера ,за 1,7 км на ўсход ад в. Азёры. Назва ад колеру (жалезна-чырвоны) глебы.
Чысты вір - завадзь, вір на рацэ Бася, у в. Карасі.
Шамуцянка -урочышча, сельскагаспадарчыя ўгоддзі, поле, з абодвух бакоў яго расце лес, в. Сасноўка.
Шафранскі алешнік - урочышча, лясное, алешнік, за 1,5 км на паўночным усходзе ад в. Дубраўка-2. Да 1920-х гадоў належаў Я. Шафранскаму.
Швал - урочышча, сельскагаспадарчыя ўгоддзі, на рацэ Бярозаўка, на поўнач ад в. Уланава, на месцы былога млыну. Другія назвы – Млын, Сваі.
Шклавянка - рака, гл. рака Серабранка.
Шклоўка -рака, гл. рака Серабранка, Шклавянка.
Шклоўскае радовішча - радоўе пяскоў, за 5 км на паўднёвы захад ад горада Шклоў, у пойме ракі Дняпро. Паклад прымеркаваны да сучасных алювіяльных адкладаў.
Шклоўскі парк - помнік прыроды, мясцовага значэння. Плошча 19(21) га. Елка, дуб, ліпа, таполя, кедр еўрапейскі, лістоўніца еўрапейская, клён палявы. Другая назва помніка прыроды “Старынны парк”.
Шклюдава ляда - урочышча, лясная дзялянка, на поўдзень ад в. Ордаць.
Шнараўка - ручай, гл. ручай Ворля, Орля.
Штаны - урочышча, сельскагаспадарчыя ўгоддзі, луг, у форме штаноў, на правым беразе ракі Бася, у в. Ордаць.
Шургалеева возера - сажалка, у в. Старая Вадва.
Эрак - рака, старажытная назва ракі Дняпро.
Язоны - рака, гл. рэкі Серабранка, Шклоўка, Шклавянка.
Літаратура:
-
Блакітны скарб Беларусі : рэкі, азёры, вадасховішчы, турысцкі патэнцыял водных аб'ектаў / мастакі : Ю.А. Тарэеў, У.І. Цярэнцьеў. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2007. — 480 с.: іл.280, карт 239, схем 321.
-
Шаруха І. М. Геаграфічна – статыстычны слоўнік Магілёўскай вобласці. Частка ХХ. Шклоўскі раён/ І. М. Шаруха // Магілёўскі мерыдыян.— 2007.— № 7. — С. 112 —130.