Вясной 1928 года у вёсцы арганізавана камуна «Спартак», а ў снежні 1929 года створаны калгас «Прамень камунізму» (спачатку аб'ядноўваў 10 гаспадарак) пры актыўным удзеле 25–тысячніка, начальніка Віцебскага тэкстыльнага камбіната Собалева i мясцовага .жыхара, камуніста, удзельніка грамадзянскай вайны А. Н. Ціханава. Актыўнымі змагарамі за новы лад у вёсцы былі: Сліжыкаў Дзяніс Іосіфавіч, Абозаў Мартын Антонавіч, Ярмоленка Нікіфар Дзмітрыевіч, Ціханаў Канстанцін Мікітавіч, Усцінаў Мацвей Сяргеевіч, Лакрысенка Даніла Якаўлевіч, Ракаў Якаў Захаравіч, Грэкаў Захар Лук’янавіч. У канцы 1930-х гадоў , у выніку ссялення хутароў у вёсцы стала 120 двароў, 620 жыхароў.
Абслугоўвала калгас Фашчаўская, а з 1937 г. Любініцкая МТС. У канцы 1930–х г. у выніку ссялення хутароў узніклі 3 новыя вуліцы, веска налічвала 120 двароў, 620 жыхароў. 3 20.2.1938 г. у Магілёўскай вобл.
У Вялікую Айчынную вайну у ліпені 1941 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Вызвалена 27.6.1944 г. перадавым атрадам 252–га стралковага палка 70–й дывізіі пад камандаваннем В.В.Піліпаса. Пасля вызвалення вёскі ад нямецкіх акупантаў калгаснікі ўзяліся за аднаўленне разбуранай гаспадаркі. Не было тэхнікі, коней, семяннога фонда. Амаль усю пасяўную плошчу апрацоўвалі ў ручную. Потым прыгналі кароў, коней, з’явіліся першыя трактары. Пачалі будаваць памяшканні для жывёлы, тэхнікі.
Першым старшынёй пасля вызвалення вёскі быў жыхар вёскі Гарадзец – Ціханаў Кандрат Міхайлавіч. У 1949 г. па ініцыятыве камуністаў калгаса «Прамень камунізму» быў узбуйнены. У састаў яго ўвайшлі калгасы «Іскра», «Прамень камунізму», «Другая пяцігодка», калгас імя Сталіна. Узначаліў аб’яднаны калгас Цырульнікаў Іван Макаравіч. У 1959 г. калгас «Прамень камунізму» ўвайшоў у састаў саўгаса «Спартак».
У 1961 годзе быў арганізаваны саўгас «Гарадзец», у склад якога ўвайшлі наступныя вёскі: Аўгустова, Башкіраўка, Гарадзец, Княжыцы, Крывель, Новыя Чамаданы, Путнікі, Слабодка, Хадулы. Вёска Гарадзец стала цэнтральнай сядзібай саўгаса. Першым кіраўніком гаспадаркі быў назначаны Радзькоў Уладзімір Антонавіч. Агульная зямельная плошча саўгаса «Гарадзец» складала 8552 га., з іх пахатнай зямлі – 5850 га., сенакосных угоддзяў – 1420 га.
З 01.10.1965г. вёска стала цэнтрам Гарадзецкага сельскага Савета.
У сакавіку 1965 г. саўгас узначаліў – Зарубіцкі Апанас Фёдаравіч. За час яго кіравання ў саўгасе былі зроблены вялікія змены: уведзены ў строй майстэрня, жывёлагадоўчыя памяшканні, кантора, сталовая, жылыя аднапавярховыя і двухпавярховыя дамы, пабудавана новае крыло для школы, лазня. Бібліятэка цалкам стала займаць былое памяшканне канторы, стаў працаваць Гарадзецкі сельскі Савет, фельдшарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі. У гэты час на тэрыторыі саўгаса сталі праводзіць электраэнергію, радыё.
У 1971 годзе прыйшоў малады кіраўнік Панамарэнка Васіль Васільевіч, які узначальваў саўгас да 1982 года. Гаспадарка, а разам з ім і вёска Гарадзец набывала новае аблічча. Працягвалася будоўля новай вуліцы з аднапавярховымі і двухпавярховымі дамамі, на фермах ручная праца замянялася на машынную. Заработная плата значна вырасла, а з ёй і павышаўся ўзровень жыцця вяскоўцаў: у кожнай хаце з’явіліся тэлевізары, радыёлы, пральныя машыны, электрычныя прасы, магнітафоны. За час кіравання Васіля Васільевіча не толькі вёска Гарадзец знайшла новы выгляд, а таксама і малыя вёскі, што ўваходзілі ў склад гаспадаркі. Кожную вясну падсыпалі і зараўноўвалі дарогі, з’яўляліся новыя крамы, закладваліся падмуркі дамоў новых вуліц. У 1982 годзе ў вёсцы Гарадзец быў адкрыты новы Дом культуры, дзе размясціліся пакоі кружкавой працы, танцавальная зала, канцэртная зала, пакой рэгістрацыі шлюбу.
Пасля Панамарэнкі саўгас узначаліў малады кіраўнік – Барысевіч Віталь Анатольевіч, які працягваў пачатую працу яго папярэднікаў. У саўгасе з’яўлялася новая тэхніка: камбайны, трактары, машыны, будаваліся новыя тыпавыя жывёлагадоўчыя памяшканні з механізаваным абсталяваннем. Працягвалася будаўніцтва вуліцы Цэнтральнай і Новай. Першыя навасёлы засялілі новыя дамы. Усіх дамоў было пабудавана 16 па вуліцы Новай і 5 па вуліцы Цэнтральнай.
У лютым 1987 года саўгас узначаліў Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч – малады, энергічны, думаючы па сучаснаму кіраўнік. Прааналізаваўшы эканоміку гаспадаркі, арганізацыю працы, ён пачаў выкарыстоўваць новыя формы арганізацыі працы. Доўгі шлях пошукаў і перабудовы дазволіў выбудаваць новую сістэму арганізацыі і аплаты працы, у аснову якой ўзялі найбольш прагрэсіўную форму – арэндны падрад. Саўгас пачаў працаваць ва ўмовах самаакупаемасці і самафінансавання, перайшоў на поўны гасразлік.
У 1990–1994г. А. Р. Лукашэнка выбіраецца народным дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, дзе з 1993 года ўзглаўляе камісію па барацьбе з карупцыяй.
Але рэарганізацыя, будаванне і развіццё ў саўгасе не спыняецца. Будуецца новая сучасная лазня, дамы ў малых вёсках Крывель, Слабодка, Путнікі, заасфальтаваны ўсе дарогі ў вёсцы Гарадзец, на цэнтральных вуліцах усіх малых вёсак. У вёсцы Гарадзец працягваецца новабудоўля па вуліцы Новая і закладаецца новая вуліца, якую потым назавуць Маладзёжнай. Першыя навасёлы тут заселяцца ў 1993 годзе.
У 1994 годзе Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч абіраецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Пасаду дырэктара саўгаса «Гарадзец» заняў Кірын Віктар Мікалаевіч (1994 – 1998гг.). Паступова завяршалася будоўля па вуліцы Маладзёжнай.
І калі ў 1996 годзе адбылася Чарнобыльская катастрофа, палова дамоў былі адданы для перасяленцаў з зоны адсялення.
У 1991 г. 175 гаспадарак, 459 жыхароў, цэнтр саўгаса «Гарадзец», які спецыялізаваўся на мясамалочнай жывёлагадоўлі i вырошчванні тэхнічных культур.
У 1990–я гг. меў 4949 га сельскагаспадарчых угоддзяў, у тым ліку 3897 га ворыва, 65 трактароў, 23 збожжауборачныя камбайны, 23 грузавыя аўтамашьны. Дзейнічалі дзіцячыя яслі–сад, 8-гадовая школа, бібліятэка, Дом культуры, стацыянарная кінаустаноўка, сталовая, магазін, грамадская лазня, фельчшарска–акушэрскі пункт, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, аддзяленне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя.
У1997 г. у вёсцы 183 гаспадаркі, 470 жыхароў. Працавалі вучэбна-педагагічны комплекс «Дзіцячы сад–сярэдняя агульнаадукацыйная школа», бібліятэка аграгарадка Гарадзец, Дом культуры, фельчшарска–акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельнщтва.
У 2007 г. у складзе сельскагаспадарчага прыватнага УП «Акцыянерны ашчадны банк «Гарадзец».
Дзякуючы Дзяржаўнай праграме «Адраджэнне і развіццё вёскі на 2005 – 2010 гады» вёска Гарадзец у 2006 годзе атрымала статут аграгарадка, а цэнтральная сядзіба саўгаса «Гарадзец» – сельскагаспадарчае прыватнае унітарнае прадпрыемства «ААТ Гарадзец».
Галоўнымі відамі эканамічнай дзейнасці прадпрыемства ажыццяўляюцца наступныя віды:
-
вырошчванне зернавых і зернабабовых культур;
-
вырошчванне маслічных культур і іх семян;
-
вырошчванне кармавых культур і іх семян;
-
вырошчванне прадзільных культур і іх семян;
-
развядзенне буйна-рагатай жывёлы.
На працягу 2005–2006 гадоў быў ўведзены ў строй новы малочна-таварны комплекс, зернаток, машынны двор, новая рамонтная майстэрня аграгарадка Гарадзец, зроблены рэканструкцыі малочна–таварных ферм брыгады Слабодка і Путнікі.
У канцы 2013года прыватнае ўнітарнае прадпрыемства «АСБ Городец» было рэарганізавана ў закрытае акцыянернае грамадства «АСБ–Агра Гарадзец» (ЗАТ «АСБ–Агра Городец»). У наш час у карыстанні ЗАТ «АСБ-Агра Городец» 4219 га сельскагаспадарчых угоддзяў, з якіх 3455 га воравых земляў. Вытворчую базу гаспадаркі складаюць: машынны двор, зернасушыльны комплекс, два сучасных малочна–таварных комплексы, малочна–таварная ферма і дзве фермы па адкорму і гадоўлі маладняка КРС. Асноўнымі выглядамі дзейнасці ЗАА «АСБ–Агра Гарадзец» з’яўляюцца: гадоўля крупнай рагатай скаціны, вытворчасць малака, гадоўля збожжавых і зернабабовых культур, гадоўля кармавых культур і іх насення, гадоўля алейных культур і іх насення (рапс), вытворчасць мяса.
Кіраўнікі гаспадаркі:
1944–1949 гг. – Ціханаў Кандрат Міхайлавіч,
1949–1961 гг. – Цырульнікаў Іван Макаравіч,
1961–1965 гг. – Радзькоў Уладзімір Антонавіч,
1965–1971 гг. – Зарубіцкі Апанас Фёдаравіч,
1971–1982 гг. – Панамарэнка Васіль Васільевіч,
1982–1987 гг. – Барысевіч Віталь Анатольевіч,
1987–1994 гг. – Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч,
1994 –2001гг. – Кірын Віктар Мікалаевіч,
2001– 2003 гг. – Ісачанка Анатоль Міхайлавіч,
2003–2004 гг. – Крупенька Рыгор Уладзіміравіч,
2004–2006 гг. – Марціновіч Аляксандр Дзмітрыевіч,
2006 – 2018 гг. – Леснік Алег Аляксеевіч,
2018 – 2019 гг. – Радоўскі Іван Яўгенавіч,
2019– 2020 гг. – Палтарак Юрый Альбінавіч.
З матэрыялаў краязнаўчага фонду Гарадзецкай сельскай бібліятэкі.