Замова
ад злога духа
На сінім моры камень, на тым камні дуб, на тым дубе трыдзевяць какатоў, на тых какатах трыдзевяць сарок, трыдзевяць урок – ад жаночча, ад дзявочча, ад хлапечча, ад мужчынска – русы волас, чорны волас, рыжы волас, святыя святочкі, хадзіце ка мне на помач: я з славамі «бог з духам» як стала, так і перастала.
Замова
ад зубнога болю
О вы, зубы, зубы! Чаму ж вы не белы, ды руды? Хіба вы што кепска жавалі, што хваробы дасталі. Перастаньце ж вы хварэці, будзеце, як велькі пан у гарэце. А калі не перастанеце балеці, то мы будзема вас жалезам цягнуці. Ідзі ж ты, хвароба, у шырокае поле, у сухія лясы ды ў мокрае балота. А хваробы нам жаданай не трэба, бо яна прышла ад чорта, але не з неба.
Замова
ад зглазу
Як маці ражала, нічога не знала, так і к (імя дзіцяці) нічога не прыставала.
Замова
ад ячменя
Ячмень, ячмень,
На табе кукіш,
Што хочаш сабе купіш!
Купі сабе тапарок,
Рубі сябе папярок!
Замова
ад грыжы
Узяць сукаватую палку і прытуліць яе да балючага месца і прыгаварываць: «Як сук корань не пускае, так і ў Ганны грыжы не бывае».
Замова
ад залатніка
Стаяла бяроза на крыжавой дарозе,
Бог садзіў,
Прачыстая Дзева палівала,
Ганне рады давала.
Замова
на лад
Узяць пасвяцоную ваду, паліць каля хаты і сказаць: «Як гэтай зямлі не высыхаць, так і ў гэтай хаце гору не бываць».