top of page
Замовы1.png
Замовы.png

Замова

ад злога духа

На сінім моры камень, на тым камні дуб, на тым дубе трыдзевяць какатоў, на тых какатах трыдзевяць сарок, трыдзевяць урок – ад жаночча, ад дзявочча, ад хлапечча, ад мужчынска – русы волас, чорны волас, рыжы волас, святыя святочкі, хадзіце  ка мне на помач: я з славамі «бог з духам» як стала, так і перастала.

гннок1.png
гннок1.png
гннок1.png
Замовы.png

Замова

ад зубнога болю

О вы, зубы, зубы! Чаму ж вы не белы, ды руды? Хіба вы што кепска жавалі, што хваробы дасталі. Перастаньце ж вы хварэці, будзеце, як велькі пан у гарэце. А калі не перастанеце балеці, то мы будзема вас жалезам цягнуці. Ідзі ж ты, хвароба, у шырокае поле, у сухія лясы ды ў мокрае балота. А хваробы нам жаданай не трэба, бо яна прышла ад чорта, але не з неба.

гннок1.png
гннок1.png
гннок1.png
Замовы.png

Замова

ад зглазу

Як маці ражала, нічога не знала, так і к (імя дзіцяці) нічога не прыставала.

гннок1.png
гннок1.png
гннок1.png
Замовы.png

Замова

ад ячменя

Ячмень, ячмень,

На табе кукіш,

Што хочаш сабе купіш!

Купі сабе тапарок,

Рубі сябе папярок!

гннок1.png
гннок1.png
гннок1.png
Замовы.png

 Замова

ад грыжы   

Узяць сукаватую палку і прытуліць яе да балючага месца і прыгаварываць: «Як сук корань не пускае, так і ў Ганны грыжы не бывае».

гннок1.png
гннок1.png
гннок1.png
Замовы.png

Замова

ад залатніка

Стаяла бяроза на крыжавой дарозе,

Бог садзіў,

Прачыстая Дзева палівала,  

Ганне  рады давала.

гннок1.png
гннок1.png
гннок1.png
Замовы.png

Замова

на лад

Узяць пасвяцоную ваду, паліць каля хаты і сказаць: «Як гэтай зямлі не высыхаць, так  і ў гэтай хаце гору не бываць».

гннок1.png
гннок1.png
гннок1.png
bottom of page