

– Арэ як піша.
– Баба як гром.
– Багата як гразі.
– Баіцца як кот сабакі.
– Баіцца як чорт ладана.
– Бедны як мыш царкоўная.
– Белы як смерць.
– Б’ецца як рыба аб лёд.
– Білі як сідараву казу.
– Брэша як сабака.
– Будзе сядзець як мыш у шчэлі.
– Будзець як кату ў мяшку.
– Бухае як у бочку.
– Б’юцца як пеўні.
– Валасы як лянок.
– Варочаецца як калода.
– Ведае як свае пяць пальцаў.
– Верашчыць як свіння ў плоце.
– Відаць як на далоні.
– Відна, хоць іголкі збірай.
– Вісіць як на калу.
– Вольны як вецер у полі.
– Вочкі як васілёчкі.
– Вочы бегаюць як у злодзея.
– Выгналі як сабаку.
– Вые як воўк у піліпаўку.
– Выкручваецца як вуж.
– Вылупіў вочы як сава.
– Вымахаў як жардзіна.
– Вырадзілася як на вяселле.
– Высах на таран
– Выскаліў зубы як сабака.
– Вязе як утопленіку.
– Гаворыць як беліны аб’еўшыся.
– Гайсае як шалёны.
– Галава голая як калена.
– Галава як рэшата.
– Галодны як воўк.
– Ганяюць як Марку па пеклу.
– Гарачы як агонь.
– Гладка як на патэльні.
– Глухі як пень.
– Глядзіць як баран на новыя вароты.
– Гол як сакол.
– Грошай як мякіны.
– Грыбоў, хоць касой касі.
– Грызуцца як сабака з катом.
– Гуляе як вецер.
– Дапамог як мёртваму прыпарка.
– Дапаможа як кашаль хваробе.
– Дастанеш як з казла малака.
– Даў як абухам па галаве.
– Даў як украў.
– Даўгоў як шаўкоў.
– Дзеўка як агонь.
– Дзярэцца як жаба на корч.
– Дождж лье як з вядра.
– Дроў як у лесе.
– Дрыжыць як асінавы ліст.
– Дужы як вол.
– Дыша як на ладан.
– Есці хочацца, аж пераначаваць няма дзе.
– Есць як перад смерцю.
– Жыве як у бога за пазухай.
– Жыве як за каменнай сцяной.
– Забаўляецца як малое дзіця.
– Звініць як звон.
– Звяглівы як сабака.
– Згінуў як праз зямлю праваліўся.
– Здаровы, хоць у плуг запрагай.
– Здох як сабака.
– Злосны як спасаўская муха.
– Зморшчыўся як грыб.
– Змоўк як язык праглынуў.
– Знайшоў як тапор за лаўкай.
– Знюхаліся як сабакі.
– Зняло як рукой.
– Зубы як часнок.
– Зямля як камень.
– Зямля як пух.
– Ідзе як па масле.
– Ідзе як піша.
– Кажа як вяжа.
– Капошыцца як курыца.
– Кахаюцца як галубы.
– Качаецца як сыр у масле.
– Красны як рак.
– Круглы як гарбуз.
– Круціцца як белка ў калясе.
– Круціцца як верацяно.
– Крычыць як рэжуць.
– Лезе ў вочы як смала.
– Лезе як муха ў вочы.
– Лёгкі як пярына.
– Лжэ як мятлой мяце.
– Лупіць як у бубен.
– Любіць як сабака палку.
– Ляжыць як нежывы.
– Ляскае зубамі як воўк.
– Ляціць як угарэлы.
– Ляцяць як мухі на мёд.
– Маўчыць як вады ў рот набраў.
– Маўчыць як слуп.
– Меле языком як малатарня.
– Многа як гразі.
– Морду верне як сыч.
– Мякка як на пярыне.
– Набілася ў хату як сялёдак у бочку.
– Надаеў як горкая рэдзька.
– Надулася як мыльны пузыр.
– Надуўся як клоп.
– Нажыліся як мёду налізаліся.
– Накінуўся як сабака на костку.
– Наляцела як саранчы.
– Натапырыўся як паук.




























