– Арэ як піша.
– Баба як гром.
– Багата як гразі.
– Баіцца як кот сабакі.
– Баіцца як чорт ладана.
– Бедны як мыш царкоўная.
– Белы як смерць.
– Б’ецца як рыба аб лёд.
– Білі як сідараву казу.
– Брэша як сабака.
– Будзе сядзець як мыш у шчэлі.
– Будзець як кату ў мяшку.
– Бухае як у бочку.
– Б’юцца як пеўні.
– Валасы як лянок.
– Варочаецца як калода.
– Ведае як свае пяць пальцаў.
– Верашчыць як свіння ў плоце.
– Відаць як на далоні.
– Відна, хоць іголкі збірай.
– Вісіць як на калу.
– Вольны як вецер у полі.
– Вочкі як васілёчкі.
– Вочы бегаюць як у злодзея.
– Выгналі як сабаку.
– Вые як воўк у піліпаўку.
– Выкручваецца як вуж.
– Вылупіў вочы як сава.
– Вымахаў як жардзіна.
– Вырадзілася як на вяселле.
– Высах на таран
– Выскаліў зубы як сабака.
– Вязе як утопленіку.
– Гаворыць як беліны аб’еўшыся.
– Гайсае як шалёны.
– Галава голая як калена.
– Галава як рэшата.
– Галодны як воўк.
– Ганяюць як Марку па пеклу.
– Гарачы як агонь.
– Гладка як на патэльні.
– Глухі як пень.
– Глядзіць як баран на новыя вароты.
– Гол як сакол.
– Грошай як мякіны.
– Грыбоў, хоць касой касі.
– Грызуцца як сабака з катом.
– Гуляе як вецер.
– Дапамог як мёртваму прыпарка.
– Дапаможа як кашаль хваробе.
– Дастанеш як з казла малака.
– Даў як абухам па галаве.
– Даў як украў.
– Даўгоў як шаўкоў.
– Дзеўка як агонь.
– Дзярэцца як жаба на корч.
– Дождж лье як з вядра.
– Дроў як у лесе.
– Дрыжыць як асінавы ліст.
– Дужы як вол.
– Дыша як на ладан.
– Есці хочацца, аж пераначаваць няма дзе.
– Есць як перад смерцю.
– Жыве як у бога за пазухай.
– Жыве як за каменнай сцяной.
– Забаўляецца як малое дзіця.
– Звініць як звон.
– Звяглівы як сабака.
– Згінуў як праз зямлю праваліўся.
– Здаровы, хоць у плуг запрагай.
– Здох як сабака.
– Злосны як спасаўская муха.
– Зморшчыўся як грыб.
– Змоўк як язык праглынуў.
– Знайшоў як тапор за лаўкай.
– Знюхаліся як сабакі.
– Зняло як рукой.
– Зубы як часнок.
– Зямля як камень.
– Зямля як пух.
– Ідзе як па масле.
– Ідзе як піша.
– Кажа як вяжа.
– Капошыцца як курыца.
– Кахаюцца як галубы.
– Качаецца як сыр у масле.
– Красны як рак.
– Круглы як гарбуз.
– Круціцца як белка ў калясе.
– Круціцца як верацяно.
– Крычыць як рэжуць.
– Лезе ў вочы як смала.
– Лезе як муха ў вочы.
– Лёгкі як пярына.
– Лжэ як мятлой мяце.
– Лупіць як у бубен.
– Любіць як сабака палку.
– Ляжыць як нежывы.
– Ляскае зубамі як воўк.
– Ляціць як угарэлы.
– Ляцяць як мухі на мёд.
– Маўчыць як вады ў рот набраў.
– Маўчыць як слуп.
– Меле языком як малатарня.
– Многа як гразі.
– Морду верне як сыч.
– Мякка як на пярыне.
– Набілася ў хату як сялёдак у бочку.
– Надаеў як горкая рэдзька.
– Надулася як мыльны пузыр.
– Надуўся як клоп.
– Нажыліся як мёду налізаліся.
– Накінуўся як сабака на костку.
– Наляцела як саранчы.
– Натапырыўся як паук.
– Натура як у таго тура.
– Не відаць як сваіх вушэй.
– Не трапі як тарабэйка.
– Не як у людзей.
– Ногі як калоды.
– Нос задраў як свіння лыч.
– Носіцца як кот з салам.
– Нясецца як віхор.
– Паварочваецца як мядзведзь.
– Падскачыў як муха яго ўкусіла.
– Падхваціўся як буран.
– Пазляталіся як вароны на падаль.
– Паляцела як птушка.
– Панёсся як жару пад хвост насыпалі.
– Папаў як пальцам у неба.
– Патрэбен як зайцу стоп сігнал.
– Патрэбен як сабаку пятая наеа.
– Паўзе як чарапаха.
– Пашкадаваў як воўк цяля.
– Пашоў на дно як камень.
– Пашоў як мыла з’еўшы.
– Піша як курыца .
– Плавае як рыба.
– Поркаецца як свіння ў карыце.
– Поўзае як сонная муха.
– Прамямліць як нежывы.
– Прапала як іголка ў саломе.
– Прапаў як у воду кануў.
– Парцавіты як пчолка.
– Прыбралася як пад вянец.
– Прыліп як банны ліст.
– Прысмактаўся як п’яўка.
– Прыстаў як смала.
– Прытаіўся як мыш пад мятлою.
– П’яны як зямля.
– Раве нема як бык.
– Рагоча як жарабец.
– Рад як на свет нарадзіўся.
– Разбіраецца як свіння ў апельсінах.
– Расказаў усё як на духу.
– Расказвае як па пісанаму.
– Раскіс як грыб.
– Распусціў язык як памяло.
– Рассеўся як у гасцях.
– Растуць як грыбы.
– Расце як на дражджах.
– Робіць як сабе.
– Робіць як мокрае гарыць.
– Рубіць як тапаром.
– Рукі як граблі.
– Сагнуўся як дуга.
– Салёная як чамярыца.
– Салодкі як мёд.
– Салодкі як сон.
– Сварлівы як свякрова.
– Сена як чай.
– Сеў і прыкіпеў як к смале.
– Сівы як лунь.
– Сілы як у бугая.
– Скажа як звяжа.
– Сказаў як у сук уляпіў.
– Сказаў як адрэзаў.
– Сланяецца як цень.
– Слёзы як гарох.
– Снег як каша.
– Спаў як пяньку прадаўшы.
– Стаіць як стоўб.
– Стаіць як у ваду апушчаны.
– Стаў як свечка.
– Стракоча як сарока.
– Страшны як смерць.
– Сціх як вады ў рот набраў.
– Сядзіць як на іголках.
– Сядзіць сонная як муха.
– Таўкуць як камары мак.
– Тоўсты як печ.
– Трава як шчотка.
– Трапіла як каса на камень.
– Трэба як папу гармонь.
– Трэба як раз хлеба ўкусіць.
– Тут як тут.
– Увалю як каню.
– Унадзілася як свіння ў агарод.
– Упарты як бык.
– Уцякае як ад агню.
– Халодна як у лядоўні.
– Хіцёр як чорт.
– Ходзіць як пава.
– Ходзіць як сам не свой.
– Ходзіць як у ваду апушчаны.
– Цвёрды як камень.
– Цмна хоць вока калі.
– Цікуе як злодзей.
– Цішыня як у танку.
– Цягне як ката за хвост.
– Цягне як дурань дзверы.
– Цяжка як камень на душы.
– Чорны як вугаль.
– Чорны як сажа.
– Чыстая як сляза.
– Чысты як раса.
– Шанцуе як утопленіку.
– Шустры як банны венік.
– Шчабеча як сарока.
– Язык доўгі як памяло.
– Як агнём пячэ.
– Як без рук.
– Як беляны аб’еўшысь.
– Як ветру ў полі шукаць.
– Як вокам міргнуць.
– Як карова языком злізала.
– Як маслам памазаны.
– Як з цэпа сарваўся.
– Як кот наплакаў.
– Як нажом па шыі.
– Як у душу плюнуў.
– Як у людзей.