top of page
Буслянка1.png

        З вякоў у народзе добрая прыкмета:

        Пасяліўся бусел – не крануць у лета  

        Аніводнай хаты чорныя маланкі,

        Ззяць над вёскай будуць ясныя заранкі.

        І віхура-бура стрэхі не сарве –

        Добра, калі у вёсцы бусел жыве.

                                                   

                                                                                 Яўген Крупенька

 

Буслянка.png

Вясною 1976 года прыляцела ў веску пара буслоў. Некалькі дзен яны лёталі навокал, выбіраючы месца. Аднавяскоўцы дружалюбна сустрэлі птушак і хацелі, каб яны засталіся гняздавацца (даўно не было гэтых птахаў у весцы). Таму некаторыя пачалі прыладжваць месца для іх гнязда: хто ўсцягнуў старую барану на высокую разгалістую бярозу, хто прыладзіў кола на страсе. Але буслы чамусьці выбралі электрычны слуп на ўскрайку вескі. Відаць, вабіла іх цішыня, блізасць рачулкі і балотца.

А як жа будзе трымацца гняздо на слупе? Вяскоўцы асцярожна назіралі за працай буслоў. А тыя насілі сухія галінкі, мох, леташнюю траву. Вось і гатова кватэра! У той год узгадавалі буслы двух буслянят. Спадабаліся ім гэтыя мясціны, добразычлівыя людзі. З таго часу кожную весну прылятаюць яны у вёску. Гняздо з кожным годам усе павялічвалася і павялічвалася. І вось ужо больш мелкія птушкі: вераб’і, сініцы знайшлі прытулак у яго ніжніх ярусах. Прыходзіш часам да буслянкі – а там сапраўдны птушыны хор.

Здарылася неяк уначы вялікая бура. Вецер паваліў паблізу старую таполю і абарваў электрычныя правады са слупа, пашкодзіў буслянку. Раніцай вяскоўцы сталі непакоіцца: што будзе з буслянкай? Вызвалі брыгаду электрыкаў, нават стыхійны мітынг атрымаўся! Усе раіліся: як выправіць становішча і не пакрыўдзіць буслоў? Але брыгадзір электрыкаў супакоіў. Маўляў, не першы раз робіць справу, а пакрыўдзіць такую птушку – ніхто не возьме грэх на душу. Так як хаты, да якіх шлі тыя правады, у той час ужо пуставалі, слуп пакінулі без электрычнасці. І зноў непакой у вяскоўцаў: ці зможа гняздо трымацца, абапіраючыся толькі на слуп? Ці здолеюць птушкі аднавіць гняздо? А раніцаю ўздыхнулі з палегкай, бо буслы ўжо завіхаліся каля сваей буслянкі. Праўда, бусляняты ў той год вывеліся даволі позна. Але бацькі ўзгадавалі іх, навучылі лётаць і разам адправіліся ў далекі вырай.

Так і павялося: буслы на сваіх крылах нясуць нам кожную вясну.

Хтосьці скажа: «Падумаеш, знайшлі цуд, буслянка» А мы пярэчым: «Як не цуд, калі кожную весну мы з нецярплівасцю чакаем прылету нашых птахаў!? І сустрэча з імі – заўседы свята. Душа, здаецца, уздымаецца і лунае разам з бусламі над роднымі палеткамі». Гэтую думку раздзяляюць многія вяскоўцы. Таму і вылучылі буслянку як «Цуда зямлі Гарадзецкай» – мілы сэрцу куток .

bottom of page