top of page
Заходы1.png

Заходы – вёска ў Гарадзецкім с/с, за 8 км. на Усход ад Шклова, 45 км ад Магілёва, 10 км ад чыгуначнай станцыі Шклоў на лініі Орша – Магілёў. Рэльеф раўнінны. На паўднёвы захад мяжуе з лесам. Праз вёску цячэ р. Капуснік ( прыток р. Днепр).  Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Санкт–Пецербург – Адэсса.

Вёска вядома з 1567 г. як сяло ў  Mariлёўскай воласці Аршанскага павета Віцебскага ваяводства. ВКЛ, дзяржаўная уласнасдь. У 1604 г. у Плешчыцкім войтаўстве Mariлёўскага староства–эканоміі, 47 двароў, перададзена ў часовае валоданне Магілёўскаму касцёлу.  У 1695 г. 32 двары, у 1771г. 38  двароў, 141 жыхар, шляхецкая ўласнасць. Пасля 1–га падзелу Рэчы Паспалітай  (1772) у складзе Расійскай імперыі . У 1785 г. у Копыскім павеце,  Магілёўскага намесніцтва, 49 двароў, 280 жыхароў, уласнасць памешчыка. Паводле пepaпіcy 1897 г. у Любініцкай воласці Горацкага павета Maгiлёўскай губерніі, 48 двароў, 315 жыхароў. На пачатку  20 ст. 67 двароў, 257 жыхароў.

З 20.8.1924 г. у Гарадзецім с/с Шклоўскага раёна. Дзейнічалі працоўная  школа  1–й ступені, школа па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1929 г. арганізаваны калгас, які ў маі 1931 г. атрымаў  назву «Іскра», абслугоўвала Фашчаўская МТС.  3 20.2.1938 г. вёска ў  Maгілёўскай  вобласці. У 1940 г. у ёй  99 двароў, 495 жыхароў, пачатковая школа. Да вёскі  быў уключаны пасёлак Кацьвіна.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня  1941 г.да пачатку ліпеня 1944г. акупіравана  нямецка–фашысцкімі захопнікамгі. Каля вёскі ў  ліпені  1941 г. трымалі абарону воіны 110–й дывізіі  61–гa стралковага корпуса пад камандаваннем генерала маёра Ф.А.Бакуніна.

У 1991 г. 73 гаспадаркі, 145 жыхароў, у складзе саўгаса «Гарадзец» (цэнтр – в. Гарадзец) Планіроўка складаецца з прамалінейнай вуліцы з завулкамі, арыентаванай з паўночнага захаду на паўднёвы усход, да якой з поўдня далучаецца крывалінейная вуліца ( былы пас. Кальвіна). Забудова двухбаковая, шчыльная, сядзібнага тыпу. Жылыя дамы пераважна драўляныя. Частку забудовы складаюць мураваныя аднакватэрныя дамы.

разделение.png

Заходы : [вёска ў Шклоўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : Магілёўская вобласць : энцыклапедыя : у 8 т. / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.]. − Мінск, 2009. – Т. 7 : кн. 3. – С. 460.

 

З гісторыі вёсак // Памяць : гісторыка–дакументальная хроніка Шклоўскага раёна. – Мінск : Універсітэцкае, 1998. – С. 493.

bottom of page