top of page
лшдвуфй.png
Каляндарна-абрадавыя песні1.png
цопгыз.png

Піліпаўская

А Калядачкі, барджэй, барджэй,

А нам Піліпаўка надакучыла, 

Усім жывоцікі перамучыла, 

А ўжо ж жамеры зубы праелі.

А каб Калядак нядзель дзесятак,

Піліпаўкі каб адзін дзянёк, 

I то каб адзін святы вечарок.

гннок1.png
гннок1.png
цопгыз.png

Калядныя

А Калядачкі, а хадзіце к нам,

Ой, рана, рана, а хадзіце к нам.

А хадзіце к нам, а мы рады вам,

Ой, рана. рана, а мы рады вам.

Нашы праснічкі паламаліся,

Ой, рана, рана, паламаліся.

Верацёначкі пагубляліся,

Ой, рана, рана, пагубляліся.

Нашы пальчыкі паспрадаліся,

Ой, рана, рана, паспрадаліся.

I пярсцёначкі пасціраліся,

Ой, рана, рана, пасціраліся.

Каб вас, Калядак, нядзель дзесятак,

Ой. рана, рана, нядзель дзесятак.

Мы бы, дзевачкі, нагуляліся,

Ой, рана, рана, нагуляліся.

I Калядак наўспаміналіся,

Ой, рана, рана, наўспаміналіся.

гннок1.png
гннок1.png

Як пайшла Каляда

Упярод Ражаства,

Каляда, Каляда!

Прынесла ж Каляда

Рэшата бліноў, Каляда

Рэшата бліноў,

Берасцень мёду. Каляда

Дзеткі блінамі

У мёд макалі, Каляда

У мёд макалі,

Каляду ўспаміналі.

 

         Запісала: Алейнікава В. В., 

са слоў Пабядзінскай Ларысы Пятроўны

гннок1.png
гннок1.png

А Калядачкі,

Бліны–ладачкі!

А Калядачкі,

Нашы нежачкі,

Паўбівалі вы

Чорны сцежачкі.

Адна сцежачка

Пайшла ў гарод,

А другая —

У чыстае поле,

А трэцяя —

К быстрай рэчцы.

Што ў гарод пайшла —

То наесціся,

У чыстае поле —

Нагуляціся,

К быстрай рэчцы —

То напіціся.

гннок1.png
гннок1.png

Добры вечар таму, хто ў етым даму.

Добры вечар добрым людзям!

А ў етым даму сам пан гаспадар,

Шчодры вечар добрым людзям!

Сам пан гаспадар да й на покуце,

Шчодры вечар добрым людзям!

Да й на покуце ўвесь у золаце,

Шчодры вечар добрым людзям!

Ой, каля яго да й жана яго,

Шчодры вечар добрым людзям!

Ой, каля яе дзетачкі яе,

Шчодры вечар добрым людзям!

 

         Запісала: Алейнікава В. В., 

са слоў Жалудовай Ганны Васільеўны

гннок1.png
гннок1.png
цопгыз.png

Жніўныя

— Добры дзень Госпаду Богу,

Жыту ядраному,

Хадзяіну палявому!

— Здароў, здароў, жнеі маладыя,

Сярпы залатыя!

          Запісала: Ціханава Г. І., 

са слоў Бешанковай Ніны Раманаўны

гннок1.png
гннок1.png
цопгыз.png

Веснавыя

Благаславі, Божа мілы, зіму замыкаці,

Зіму замыкаці, вясну аклікаці.

Зімою ў вазочку, вясною ў чаўночку,

У цёплым леце ў карэце.

Благаславі, Божа, зіму замыкаці,

Зіму замыкаці, вясну загукаці.

Дай, Божа, на жытачка род,

На статачак плод,

Людзям на здароўе.

 

          Запісала: Ціханава Г. І., 

са слоў Бешанковай Марыі Сцяпанаўны

гннок1.png
гннок1.png
цопгыз.png

Траецкія

Вы, кумачкі–галубачкі, сястрыцы мае,

Вы, кумачкі–галубачкі, сястрыцы мае,

Як пойдзеце ў зялёны сад, гукніце й мяне,

Як пойдзеце ў зялёны сад, гукніце й мяне.

Як будзеце вы краскі рваць, нарвіце і мне,

Як будзеце вы краскі рваць, нарвіце і мне.

Як будзеце вянкі звіваць, савіце і мне,

Як будзеце вянкі звіваць, савіце і мне.

Як будзеце на галоўкі класць, ўскладзіце і мне,

Як будзеце на галоўкі класць, ўскладзіце і мне.

Як будзеце на Дунай пускаць, пусціце і мой,

Як будзеце на Дунай пускаць, пусціце і мой.

А ўсе вянкі паверх плывуць, а мой патануў,

А ўсе вянкі паверх плывуць, а мой патануў.

А ўсе дружкі з Масквы ідуць, а майго няма,

А ўсе дружкі з Масквы ідуць, а майго няма.

 

Запісала: Ціханава Г. І.,

са слоў Шумілавай Марыі Андрэеўны

гннок1.png
гннок1.png
цопгыз.png

Песні пра каханне

Ой, не ўсе разам сады цвітуць,

Не ўсе разам ды сады цвітуць.
Не ўсе разам асапыюцца.
Не ўсе дзеўкі замуж ідуць,
Што любяць ды кахаюцца. (2 разы)

 

Палавіна тых садоў цвіце,

Палавіна асыпаецца.
Палавіна замуж ідзе,
Што любяцца ды кахаюцца. (2 разы)


Як стаялі над крыніцаю,
Гаварылі мы з дзявіцаю.
Не едзь, мілы, ў далекі край,
Бо застанеш маладзіцаю. (2 разы)

Я любіў цябе дзявіцаю,
Любіць буду маладзіцаю.
Жыццё ўсе чакаць будзеш,
Як не станеш ты ўдавіцаю. (2 разы)

Ой, палова усіх садоў цвіце,
Ой, палова асыпаецца.
Палова з тых замуж ідзе,
А палова разлучаецца. (2 разы)

гннок1.png
гннок1.png

Ой, ляцелі гусі з броду.
Ой, ляцелі гусі з броду, 
Скалацілі ў рэчцы воду. 
Ой, ляцелі гусі з броду, 
Скалацілі ў рэчцы воду. 

Пакуль вада чыста стала, 
Я з Раманам пастаяла. 
Пакуль вада чыста стала, 
Я з Раманам пастаяла. 

Як стаў Раман жартаваці, 
З вёдзер ваду выліваці. 
Як стаў Раман жартаваці, 
З вёдзер ваду выліваці. 

Раман, Раман, Рамніку, 
Пусьці мяне да доміку. 
Раман, Раман, Раманіку, 
Пусці мяне да доміку. 

Я не родну маму маю, 
Будзе біці – добра знаю. 
Не так біці, як караці, 
Ды шэльмаю называці. 

Я не родну маці маю, 
Будзе біці – добра знаю. 
Не так біці, як караці, 
Ды шэльмаю называці. 

– Дзе ты, шэльма, валачылась, 
Што вячэра ўжо зварылась? 
– Дзе ты, шэльма, валачылась, 
Што вячэра ўжо зварылась? 

–Цяпер, мама, прызнаюся, 
Што з Раманам кахаюся. 
– Цяпер, мама, прызнаюся, 
Што з Раманам кахаюся. 

Ой, ляцелі гусі з броду, 
Скалацілі ў рэчцы воду. 
Ой, ляцелі гусі з броду, 
Скалацілі ў рэчцы воду.

гннок1.png
гннок1.png
цопгыз.png

Ой, сівы конь бяжыць

Ой, сівы конь бяжыць,

На ім бела грыва.

Ой спанаравілась,

Ой спанаравілась

Мне тая дзяўчына.

Не так та дзяўчына,

Як яе лічанька.

Ой падай дзяўчына,

Ой падай дзяўчына

На каня ручаньку.

Рукі не падала,

Тры словы сказала.

Няхай бы я жыла,

Няхай бы я жыла,

Кахання не знала.

Бо тое каханне

З вечара да рання.

Як сонейка ўзыйдзе,

Як сонейка ўзыйдзе,

Каханне адыйдзе.

Ой, сівы конь бяжыць,

На ім бела грыва.

Ой спанаравілась,

Ой спанаравілась

Мне тая дзяўчына.

гннок1.png
гннок1.png
цопгыз.png

Ці ўсе лугі пакошаны

Ці ўсе лугі пакошаны,

Ці ўсе сенажаці?

Пытаецца сын у мацеры,

Каторую браці.

А ці тую, багатую,

Што хораша ходзіць,

А ці тую сіраціну,

Што ўсё добра робіць?

А ці тую, багатую,

Валы ды каровы?

А ці тую сіраціну,

Што чорненькі бровы? 

У багатай, нехарошай

Валы паздыхаюць,

А ў беднае сірацінкі

Бровы не зліняюць.

Багатая, няўдалая,

Без прычыны плача,

А бедная сіраціна

Ў карагодзе скача.

Багатая, няўдалая

Усё задаецца,

А бедная сіраціна

К сэрцу прыхінецца.

гннок1.png
гннок1.png
цопгыз.png

Туман ярам, туман даліною

Туман ярам, туман даліною

Туман ярам, туман даліною. (2 разы)

За туманам нічога не відна, (2 разы)

Толькі відна дуба зелянога. (2 разы)

Пад тым дубам крыніца стаяла, (2 разы)

З той крыніцы дзеўка ваду брала (2 разы)

 Ды ўпусціла залато вядзерца: (2 разы)

«А хто ж тое вядзерца дастане, (2 разы)

Той са мною на ручнічок стане». (2 разы)

Адазваўся казачэнька з гаю: (2 разы)

«А я тое вядзерца дастану, (2 разы)

 Я з табою на ручнічок стану». (2 разы).

гннок1.png
гннок1.png
цопгыз.png

Як хацела

мяне маці

Як хацела мяне маці

Ды за першага аддаць.

А той першы — першы, ды няверны —

Ой, не аддай мяне, маць.

Як хацела мяне маці

Ды за другога аддаць.

А той другі ходзіць да падругі

– Ой, не аддай мяне, маць.

Як хацела ж мяне маці

Ды за трэцяга аддаць.

А той трэці, як у полі вецер

– Ой, не аддай мяне, маць.

Як хацела мяне маці

За чацвёртага аддаць.

А той чацвёрты – ні жывы, ні мёртвы

 – Ой, не аддай мяне, маць.

Як хацела мяне маці

Ды за пятага аддаць.

А той пяты – п’яніца пракляты

— Ой, не аддай мяне, маць.

Як хацела мяне маці

Ды за шостага аддаць.

А той шосты – малы, недарослы

– Ой, не аддай мяне маць.

Як хацела мяне маці

Ды за сёмага аддаць.

А той сёмы – прыгожы ды вясёлы,

Ён не схацеў мяне браць.

гннок1.png
гннок1.png
цопгыз.png

Каля рэчкі,

каля млына

Каля рэчкі, каля млына расцвіла каліна,

Там дзяўчына ваду брала, сама – чарнабрыва.

«Бацька добры, бацька добры, а маці ліхая,

Не пускае пагуляці, – кажа маладая. –

Пусці, маці, пагуляці, я не забаўлюся,

Як прапяе першы певень, я дамоў вярнуся».

Пяе певень, пяе другі, а куры сакочуць.

Кліча маці вячэраці, а дачка не хоча:

«Вячэрайце, родна маці, вячэрайце самі,

Надаела маладой мне вячэраці з вамі.

Ой, пайду я ў лес па дровы,

Ой, гора ж мне, гора,

Не пайду я за старога, барадой уколе.

А пайду за маладога, што не мае вуса,

Ён жа мяне пацалуе, а я засмяюся».

гннок1.png
гннок1.png

Сівы конік ваду піе,

Сівы конік ваду піе,

Ён дарожку чуе.

А хто знае, хто ведае,

Дзе мой мілы начуе?

Калі ж ён пры дарозе,

Памажы ж яму, Божа,

Калі з дзевачкай на пасцелечцы,

Накажы ж яго, Божа.

А ці ж я не такая,

Ды як тая, другая?

Я й харошая,

Я й прыгожая,

Толькі доля ліхая.

Каб я ведала, знала,

Што так замужам ліха,

 Распусціла б я косы русыя

Да сядзела бы дома ціха.

гннок1.png
гннок1.png
цопгыз.png

І сюды гара,

і туды гара

І сюды гара, і туды гара

І сюды гара, і туды гара,

Паміж тымі горамі крутымі

Ўсхадзіла зара.

Ой, то не зара – дзеўчына мая.

Бела лічка, сама чарнаброва,

Душэнька мая!

– Дзеўчына мая, напаі каня,

З глыбокае тае крынічэнькі,

Што выкапаў я.

-Як буду твая, напаю каня,

 З чыстай тае, тае крынічэнькі,

З поўнага вядра.

– Дзеўчына мая, садзісь на каня

Дай паедзем ў дальнюю дарогу,

 Да майго двара!

– Як буду твая, сяду на каня

Дай паедзем ў дальнюю дарогу,

Да твайго двара.

 І сюды гара, і туды гара,

Паміж тымі горамі крутымі

Ўсхадзіла заря.

гннок1.png
гннок1.png
цопгыз.png

А ў полі вярба

А ў полі вярба,

 Пад вярбой вада.

Там хадзіла, там гуляла

Дзеўка малада.

Дзеўка ад вады,

Хлопец да вады:

– Пастой, пастой, дзяўчыначка,

 Дай каню вады.

– Рада б пастаяць,

 Каню вады даць —

Мае ж ножкі босенькія,

Сцюдзёна стаяць.

– Я скіну парчу,

Ножкі ўкручу,

А прыеду я дадому

 – Боцікі куплю.

– Не купляй ты мне,

А купі сабе.

Ёсць у мяне татка і мамка

 – Яны купяць мне.

А ў полі вярба,

Пад вярбой вада.

Там хадзіла, там гуляла

Дзеўка малада.

гннок1.png
гннок1.png
цопгыз.png

Салдацкая

Паследній нынешній дзянёчык

Паследній нынешній дзянёчык

Паследній нынешній дзянёчык

Гуляю з вамі я, друзья,

А заўтра, заўтра чуць святочык,

Заплача ўся мая радня.

Заплачуць брацья мае, сёстры,

Заплачыць маць і мой атец,

Яшчэ заплача дарагая,

З каторай тры гады гуляў.

Павозка быстра падкаціла,

Паблізу дома маяго,

А стараста стучыць ў акошка:

«Гатоўце сына сваяго!»

 Крэсцьянскі сын даўно гатовы,

Спяшыць ён маць сваю абняць:

«Пазволь, пазволь ты, дарагая,

Паследній раз пацалаваць».

 

 Песні запісала Алейнікава В. В. ў 2008 г. ад сваёй маці,

Жалудовай Г. В., 1925 г. н., ураджэнкі в. Гарадзец

гннок1.png
гннок1.png
bottom of page