Наўрад ці помніць хтосьці са старажылаў, як з’явіўся і хто яго тут паставіў, гэты касабокі крыж на могілках, які мёртва ўрос у зямлю. Стары крыж не прыпомніць, каб хтосьці з міма праходзіўшых ці праязджаўшых не правёў поглядам, паклонам, або думкай яго трывалую, сагнутую часам постаць. Крыж раней узвышаўся над купалам мясцовай царквы. Па даставерных звестках, царква ў вёсцы Гарадзец упамінаецца з 1890 года. Кім яна была пабудавана – ніхто не памятае, але яна стаяла да Вялікай Айчыннай вайны.
Калі немцы адступалі, яны запалілі некалькі мясцовых хат і царкву. Яна была драўляная і згарэла да тла, а вось крыж быў металічны і застаўся на папялішчы. Мясцовыя жыхары сабраліся і аднеслі яго на мясцовыя могілкі і ўкапалі.
Раней бярозкі тут былі маленькія і крыж быў добра відаць кожнаму, хто праязджаў або праходзіў міма. Цяпер дрэвы, помнікі і агароджы закрываюць яго ад людскога вока. Але крыж стаіць на нашай зямлі ўжо больш веку і не аднаму з «ныне і прысна» жывучых стаў апошнім маяком на гэтым свеце.
Вылучаны на званне «Цуда зямлі Гарадзецкай» як сведак гісторыі.