top of page
Кухня нашых продкаў1.png

Беларуская кухня – гэта спадчына, якую пакінулі нашы продкі. Яна складалася на працягу шматлікіх вякоў і мае сваю гісторыю, традыцыі, асаблівасці, прыкметы, нормы, правілы і ўнікальнасць. Гэта неабходна захаваць, зберагчы і данесці да будучага пакалення.

ентікен.png

Прымаўкі   і прыказкі

аб страве і ежы:

ентікен.png

Рэцэпты

абрадавых страў

рнлланрудрррка1.png
пошонганпа.png
пошонганпа.png
пошонганпа.png
пошонганпа.png
пошонганпа.png
пошонганпа.png
пошонганпа.png
пошонганпа.png
пошонганпа.png
пошонганпа.png
пошонганпа.png
пошонганпа.png
пошонганпа.png
пошонганпа.png

Адной  печанай рэдзькі  не ем!;

 

Добра   сытых   карміць, а не галодных;

 

Дзе каша і аладка, там будзе і грамадка;

 

Каму зманіш, а кішцы  ніколі;

 

Кісялёвая яда – да парогу хада;

 

Крупіна за крупінаю ганяецца з дубінаю;

 

Не піток, не ядок – не вялікі работнік;

 

Няма хле­ба і сала – і праца стала;

 

Па каубасе нап'емся усе;

 

Па малаку  ног не павалаку; 

 

Папрацуй да по­ту, пад'ясі ў ахвоту; 

 

Пасаліўшы,  можна з'есці;

 

Па смачным кусе вады нап'юся; 

 

Посуд чыстату любіць.

пошонганпа.png
пошонганпа.png
пошонганпа.png
пошонганпа.png
пошонганпа.png
пошонганпа.png
пошонганпа.png
пошонганпа.png
пошонганпа.png
пошонганпа.png
пошонганпа.png
пошонганпа.png
пошонганпа.png

Патравы любяць  прыправы;

Па ядзе работніка пазнаюць;   

 

Прымусовай яды няма;

 

Рот невялікі, а многа прымае;

 

Салаўя песнямі не накорміш; 

 

Салодка яда – жывату бяда;

 

Сытаму  гора, а галоднаму  удвое;  

 

У ядзе сораму няма;

 

Чалавек  галодны да нічога нязгодны; 

 

Што галоднаму песні;

 

Што па той чэсці, калі няма чаго есці!;

 

Як маем, так ужываем; 

 

Які у ядзе, такі іўу хадзе;

рнлланрудрррка1.png

Бабіна   каша  

Абрадавая    старадаўняя    радзінная  страва. Прасяныя,   ячныя,   грэцкія   або пшанічныя   крупы добра прасеяць, прамыць у вадзе, затым засыпаць у вялікі гаршчок з падсоленым кіпнем і варыць да гатоўнасці. У гатовую кашу пакласці масла, разынкі, цукар–пясок, яйка. Усё добра перамяшаць. Верх зваранай кашы у гаршку змазаць жаўтком яйка, змешаным  з мас­лам, і паставіць у гарачую печку або духоўку на непрацяглы  час. Разынкі можна замяніць сухімі, папярэдне   замочанымі   і парэзанымі   на дробныя кавалачкі  яблыкамі, ігрушамі або сухімі вішнямі, чарніцамі.

Падаць у гаршку ў канцы святочнага частавання.

5 шклянак   круп,   8-9 шклянак   вады,  60-80 г масла,  80-200 г цукру,  3-4 яйкі,  30-50 гразынак, соль.

гннок1.png
рнлланрудрррка1.png

Куцця

Ячныя крупы прасеяць, прамьщь, усыпаць у гаршчок з падсоленым кіпнем і паставіць варыць да загушчэння, час ад ча­су перамешваючы драўлянай лыжкай. Затым паставіць у духоўку для дапарвання. Куццю ў гарачым выглядзе заправіць жывёльным тлушчам або маслам і перамяшаць драўлянай лыжкай.

3,5–4,5 шклянкі круп, 8–9 шклянак вады, 50–­60 г тлушчу,   соль.

гннок1.png
рнлланрудрррка1.png

Вараніцы

Абабраць бульбу, памьщь, надзерці. Масу выліць у палатняны   клінок,  завязаць, пакласці на драўляную дошку і невялікім гнётам злёгку адціснуць  ваду. У неглыбокі посуд з клінка выкласці  бульбу, пасаліць,  насыпаць 5–6 лыжак пшанічнай або ячнай мукі, 2–2,5 лыжкі растопленага ялавічнага тлушчу або лою і усё добра перамяшаць. Ад атрыманай масы аддзяляць кавалкі велічынёй  з яблык і раскачваць   на драўлянай дошцы, якую папярэдне  патрэбна пасыпаць мукой. На сярэдзіну раскачанага  цеста пакласці начынку з некалькіх свежых вішань, іншых ягад або парэзаных   кавалачкау   ігруш, яблыкаў  і зашчыпаць  з усіх бакоў цеста. Вараніцы паасобку кладуць  у каструлю   з кіпнем,  вараць  на невя–лікім агні. Дастаюць,  кладуць на патэльню,  доб­ра змазаную   тлушчам,  і ставяць  у лёгкі дух для падпякання   і падсушвання. Затым складаюць  у макітру, зверху паліваюць   смятанай і зноў ставяць у лёгкі дух печы на 2–3 гадзіны.

10–12 бульбін, 160–200 г вішань, 6–8 лыжак мукі, 40–50 г тлушчу,   125–150 г смятаны,   соль.

гннок1.png
рнлланрудрррка1.png

Канун

 

Ячныя, рысавы або пшанічныя крупы прасеяць, прамьщь. Ваду давесці да кіпення, дадаць соль, цукар, засыпаць  падрыхтаваныя крупы,  давесці да кіпення і, перыядычна   памешваючы, варыць   на слабым  агні, пакуль  каша не загусцее, пасля гэтага посуд накрыць накрыўкай і паставіць кашу ў гарачую печ або духоўку для даправання. Падаць у астуджаным   выглядзе.

3,5–4,5 шклянкі круп, 6–8 шклянак вады, 125­/150 г цукру, соль.

гннок1.png
рнлланрудрррка1.png

Сыта

 

Астуджаны   кіпень наліць у глыбокае блюда, пакласці  невялікую   колькасць   мёду або цукру, старанна  перамяшаць   з вадой.

2–3 шклянкі вады, 70–100 г мёду або 100 г цукру.

гннок1.png
рнлланрудрррка1.png

Наліснікі

 

Муку  развесці   ў адной   шклянцы малака або сыроваткіі.  Дадаць соль, перамяшаць, уліць астатняе  малако і ўзбітыя бялкі яек. Спячы тонкія блінчыкі. Пакласці на іх начынку, прыгатаваную    з расцёртага   тварагу,   ягад або павідла,  і загарнуць у выглядзе канвертаў або трубачак.  Наліснікі пакласці ў гаршчок або каструлю,  паліць  зверху  смятанай   або растопленым маслам і паставіць на непрацяглы час у духоўку.

1,5 шклянкі мукі, 0,5 л малака або сыроваткі, 2 яйкі, 200 г тварагу, 40–60 г масла, 100 г смятаны, соль.

гннок1.png
рнлланрудрррка1.png

Цыбульнікі


Прыгатаванне: зачыніць цеста на сыраквашы. Узяць муку, у яе ўбіць яйкі, усыпаць 2 лыжкі цукру, уліць шклянку вады, пасыпаць солі. Усё гэта размяшаць, каб цеста адставала ад рук. Потым раскатаць вялікі блін і выразаць шклянкай круглыя формы. У раскатаны блін класці цыбулю з яйкамі, зашчапіць цеста і выпякаць на патэльні з маслам, або выпякаць у духоўцы, ці печы.

Прыгатаванне начыння: пер’е цыбулі нашчыпаць, абабраць ад сухіх лістоў, прамыць, абсушыць на рушніку, парэзаць на мелкія кусочкі, пасаліць і перацерці лыжкай, або рукой; загадзя зварыць 2 – 3 яйкі, астудзіць, абабраць ад скарлупы, парэзаць і змяшаць з цыбуляй.

Шклянка сыраквашы, 1 – 2 яйкі, 2 ст.л. цукру, свежае пер’е цыбулі, соль, мука.

гннок1.png
bottom of page