top of page
Легенда сусветнага кіно1.png
Пётр Алейнікаў 1.png

Праславіў малую радзіму усенародна любімы акцёр савецкага кіно Пётр Алейнікаў, ураджэнец вёскі Крывель Шклоўскага раёна. Пётр Алейнікаў дасягнуў папулярнасці ў кіно, нягледзячы на цяжкае дзяцінства. Ён любіў акцёрскую гульню з юных гадоў і збярог сваю любоў на усё жыццё. За сваё жыццё зняўся ў 42 фільмах, многімі з якіх заглядаліся цэлыя пакаленні.

фильмография разделитель.png

Здымацца у фільмах пачаў яшчэ ў студэнцкія гады у эпізадычных ралях. Усенародную славу набыў Алейнікаў пасля фільма «Сямёра смелых» у 1936 годзе. Петр быў адным з галоўных герояў. Менавіта ў гэтай кіналенце праявіў сябе лірыка–камедыйны талент акцёра, усе ўбачылі яго рэдкае абаянне. Ён зняўся ў ролі кухара па імені Малібога. Гэта роль стала для яго зорнай.

семеро смелых 1.png
семеро смелых.png
фильмография разделитель.png

Самым знакамітым у кар’еры акцёра стаў фільм «Вялікае жыццё». Акцёр сыграў роль шахцёра Івана Курскага. На экране Алейнікаву удалося паказаць юнака свайго часу, шчырага, абаяльнага і жыццярадаснага. Гэта роль так добра удалася Петру Мартыновичу, яго так палюбілі гледачы, што ён стаў папулярнейшым акцёрам свайго часу.

Большая жизнь 1.png
Большая жизнь.png
фильмография разделитель.png

Значнай роллю Пятра Мартынавіча стала з’емка ў фільме «Трактарысты» Ивана Пыр’ева, дзе Алейнікаў запомніўся гледачам вобразам Саўкі–трактарыста. У гэтай ролі паказаў яго скульптар, ствараючы помнік знакамітаму кінаакцёру.

фильмография разделитель.png

У саракавыя гады ХХ века Пётр Алейнікаў быў любімцам усёй краіны. В 1941 годзе рэжысёр Аляксандр Роу прапанаваў Пятру Алейнікаву роль Іванушкі у фільме «Канёк–Гарбунок». Выбар рэжысёра быў невыпадковы – менавіта Алейнікаў мог выдатна сыграць праставатага, даверлівага, душэўнага, мудрага, адважнага і вынаходлівага героя рускіх казак. У гэтым жа фільме з Алейнікавым зняліся яго жонка Валянціна і маленькі сын Тарас.

Конёк-Горбунок 1.png
Конёк-Горбунок.png
фильмография разделитель.png

 У гады вайны талент Алейнікава праявіўся з новай сілай. Ён здымаецца у фільмах «Яна абараняе Радзіму», «Непераможныя, «У імя Радзімы», «Марскі батальён», «Неба Масквы» і іншых. Акцёр у гэтых сур’ёзных фільмах аб суровых і цяжкіх гадах збярог гумар як праяўленне народнага аптымізму, жыццярадаснасці.

фильмография разделитель.png

«Наталенне смагі» для Пятра Мартынавіча — апошняя карціна, дзе ён здымаўся з ужо сур’ёзна падарваным здароўем. За гэту роль у 1968 годзе, ужо пасмяротна, яму быў прысуджаны ганаровы дыплом 1–й ступені на Усесаюзным кінафестывалі.

Утоление жажды.png
фильмография разделитель.png

Акцёр рэдкага абаяння з непаўторнай усмешкай. Ні ўзнагарод, ні званняў у акцёра не было, але народ любіў яго за іскрамётны гумар і талент.  Пятра Алейнікава часта называлі імёнамі яго кінагерояў, а яго меладычны говар імкнуліся пераймаць многія.

Розныя ролі, характары, жыццёвыя гісторыі. Але адзін лёс, які цесна пераплятаецца з вёскай Крывель. Памяць аб Алейнікаве беражліва захоўваецца ў музеі, які з’явіўся тут менавіта ў дзень яго нараджэння на свята Пятра і Паўла 12 ліпеня 1998 года. Кожны год у гэты дзень жыхары і госці вёскі накіроўваюцца ў музей, з’язджаюцца госці. Тут адзначаюць двайное свята — Дзень святых Пятра і Паўла і дзень нараджэння іх роднага, заўсёды усмешлівага, мілага Пятра… Гучаць народныя песні, праводзяцца конкурсы, прысутныя ўспамінаюць народныя прыкметы на Пятроў дзень, прымаюць удзел у захапляльных пятроўскіх забавах, а таксама ўзнагароджваюцца пераможцы агляду–конкурсу па добраўпарадкаванню вёскі.

музей Петра Алейникова.png
музей Петра Алейникова1.png
фильмография разделитель.png

Глядзіце краязнаўчую базу дадзеных «Петр Алейников» и годы большой жизни».

стрелка.png
База данных Петра Алейникова.png
bottom of page