top of page
Майстры створаць прыгажосць1.png
оушкгзуцк.png
олпрнклр1.png

Жывое дрэва

рамёстваў

Каб соль не страціла

Уласцівую ёй солкасць,

А песня – гукаў

Трапяткіх і кволых,

Вясёлка – колераў,

Каханне – шчырасці,

А чалавек – душы сваёй,

Вялікай несмяротнай –

На свеце існуе мастацтва.

 

Сяргей Дзяргай

Рисвакауыжунок1.png

Сведения о народных умельцах аг. Городец

Сведения о народных умельцах аг. Городец.png
шдранпро.png
Рисвакауыжунок1.png

Алейнікава Валянціна Васільеўна

1960 года нараджэння, пражывае ў аг. Гарадзец. Працуе бібліятэкарам у Гарадзецкай сельскай бібліятэцы. Больш за 10 гадоў займаецца вышыўкай гладдзю. Вышывае абрусы, сурвэткі, ручнікі. З 2006 года захапілася бісерапляценнем і вышываннем крыжыкам. Больш за ўсё ў Валянціны Васільеўны работ з бісеру. Гэта розныя кветкі: лілеі, незабудкі, цыніі, рамонкі, пралескі, ружы, аксаміткі, васількі; дрэвы: елка, хвоя, бяроза, рабіна, бансай, гранатавае дрэва і іншыя.

З 2010 года ў бібліятэцы працуе аматарскае аб'яднанне «Свет тваіх захапленняў», якім кіруе бібліятэкар Валянціна Васільеўна. За гэты час змянілася шмат удзельнікаў, якім цікава гэта творчасць.

Алейнікава Валянціна Васільеўна.png
Алейнікава Валянціна Васільеўна1.png
Алейнікава Валянціна Васільеўна2.png
ванпрол.png
шдранпро.png
Рисвакауыжунок1.png

Іванова Вольга Канстанцінаўна

1954 года нараджэння, пражывае ў аг. Гарадзец. З дзяцінства была захоплена вышыўкай крыжыкам. Праз гады гэта стала яе любімай справай. Зараз у Вольгі Канстанцінаўны цэлая калекцыя работ. Многія працы раздараны сваякам, сяброўкам. Майстрыха з задавальненнем прадстаўляе свае работы на выставы, якія ладзяцца на святах рознага ўзроўню.

                                                                                                       Выстава ў г. Шклове

Іванова Вольга Канстанцінаўна.png
Іванова Вольга Канстанцінаўна1.png
ванпрол.png
шдранпро.png

1987 года нараджэння, пражывае ў аг. Гарадзец Шклоўскага раёна. Колькасць спосабаў, тэхнік, матэрыялаў для пляцення трасе ўяўленне. Але самымі запатрабаванымі, на сённяшні дзень, лічыцца пляценне з папяровых трубачак. Гэты від мастацтва Вольга Уладзіміраўна асвойвала з дапамогай Інтэрнэту. Ёй вельмі хацелася ўвасобіць эксклюзіўныя задумы ў сваіх працах.

Для сапраўднага майстра яго творчасць не проста любімае захапленне, а стан вынаходлівай душы. Толькі пры гэтай ўмове самыя смелыя, нестандартныя задумкі чалавек здольны ўвасобіць у дзіўныя рэчы. Тады яму гэтая праца дорыць радасць, асалоуа, а усім, хто побач – радасць і захапленне.

Лайкова Вольга Уладзіміраўна.png
Лайкова Вольга Уладзіміраўна.png

Вольга Уладзіміраўна працуе майстрам-метадыстам у Гарадзецкім Доме рамёстваў. Цяга да творчасці перарасла ў сапраўднае майстэрства. Таксама майстрыха асвойвае такія віды творчасці, як вышыванне мярэжкай, ткацтва. Праводзіць майстар–класы ў розных напрамках: навагоднія цацкі, велікодныя сувеніры, падарункі да Дня жанчын. Ва ўсіх гэтых напрамках дэкаратыўна–прыкладной творчасці Лайкова В. У. дасягае высокага ўзроўню майстэрства. Больш таго, Вольга Уладзіміраўна дзеліцца сваім майстэрствам, навучае дзяцей і дарослых майстэрству пляцення, вышыўкі мярэжкай.

ванпрол.png
Рисвакауыжунок1.png

Лайкова Вольга Уладзіміраўна

шдранпро.png

1951 года нараджэння, пражывае ў аг. Гарадзец. Ніна Васільеўна займаецца вышываннем гладдзю больш 20 гадоў. Вышыванне дастаўляе Ніне Васільеўне задавальненне і радасць. У гэтым выглядзе рукадзелля выяўляецца яе творчая індывідуальнасць асобы. Пачалося ўсё з ніткі, іголкі ды кавалка тканіны. Як мастак пэндзлем, так вышывальшчыца ніткай адлюстроўвае навакольны свет і перадае настрой. Перабіраючы гэтую прыгажосць, даешся дзіву таму, што могуць тварыць рукі майстра.

Насонава Ніна Васільеўна.png
ванпрол.png
Рисвакауыжунок1.png

Насонава Ніна Васільеўна

шдранпро.png
Рисвакауыжунок1.png

Стукалава Святлана Віктараўна

1975 года нараджэння, пражывае ў аг. Гарадзец. Скончыла Магілёўскае вучылішча культуры. Працуе загадчыцай Гарадзецкага сельскага Дома культуры. Ужо з дзяцінства стала займацца вязаннем на спіцах. Любоў да жаночага рукадзелля перарасла ў захапленне на многія гады. З часам стала займацца бісерапляценнем і вышываннем крыжыкам, увасабляючы ў сваіх працах сваё бачанне навакольнага свету.

Адкрываць свет для іншых, бачыць у звыклым прыгожае – самае галоўнае ў яе жыцці.

Стукалава Святлана Віктараўна.png
Стукалава Святлана Віктараўна1.png

На выставах у Гарадзецкім сельскім Доме культуры можна ўбачыць наступныя яе працы: «Гейша», «Яна», «Кветкі» «Нацюрморт», серыя работ «Знакі задыяку» і іншыя.

шдранпро.png
Рисвакауыжунок1.png

Ціханава Галіна Іванаўна

Тое, што Галіна Іванаўна – чалавек захоплены, зразумець няцяжка. Дастаткова паглядзець ёй у вочы, у якіх свеціцца няхітрая дабрыня. Або паслухаць яе развагі аб прыгажосці. Аб паэзіі, схаванай, здавалася, у самых звычайных рэчах. Даўно заўважана: больш за ўсё даведаешся пра чалавека, калі ён распавядае аб справе, якая стала сэнсам яго жыцця. Галіна Іванаўна вучыць дзяцей саломапляценню, вышыўцы, вязанню, тонкасцям працы з пацеркамі. Яна выхоўвае закаханасць у рамёствы, якія нельга паставіць на паток. Кожнае з іх індывідуальнае і непаўторнае. І складаецца не з тэорыі і практыкі, а з народных традыцый. З цярпення і велізарнай працавітасці. А калі да гэтага прырода дадасць яшчэ і талент, то паўстане з'ява, названая «народны майстар» .

Ціханава Галіна Іванаўна.jpg

Нарадзілася ў 1968 годзе ў Брэсцкай вобласці. Скончыла Магілёўскае педагагічнае вучылішча ім. К. Д. Ушынскага. Бабуля і мама Галіны Іванаўны займаліся вышыўкай і ткацтвам. Дзядуля плёў кошыкі, лапці і шыракаполыя капелюшы ад сонца. Вось так ад кожнага продка патроху і перадалося майстэрства. Пераехаўшы жыць у вёску Гарадзец, Галіна Іванаўна арганізавала гурток вышыўкі гладдзю. У 2000 годзе быў арганізаваны гурток для пачаткоўцаў па саломапляценню, дзе не толькі пераймалі мастацтва, але і надалі сучаснае бачанне саломапляценню. Вырабы з саломкі зараз ўпрыгожваюць наш побыт, радуюць вока. Падвесныя канструкцыі, саламяныя кветкі неаднаразова былі прадстаўлены на фестывалях–ярмарках, творчых выставах, у тым ліку і міжнародных.

ванпрол.png

Пад кіраўніцтвам Галіны Іванаўны працуе раённы Дом рамёстваў у аграгарадку Гарадзец, трапляючы ў сцены якога, ужо ў холе пачынаеш здзіўляцца багаццю цікавых рэчаў, якія выкананы рукамі спецыялістаў гэтай установы культуры і іх выхаванцаў. Створаны Дом рамёстваў у 2008 годзе. Разам з Галінай Іванаўнай працуюць два майстры–метадысты Людміла Грачова і Юлія Люп, якія развіваюць народныя рамёствы і промыслы, навучаюць падрастаючае пакаленне і мясцовае насельніцтва у гуртках, арганізуюць і праводзяць выставачную дзейнасць і рэалізуюць вырабы народнай творчасці.

На базе Дома рамёстваў функцыянуе 5 аб’яднанняў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дзе дзецям і дарослым перадаюцца навыкі па такіх відах рамёстваў, як саломапляценне, бісерапляценне, тэкстыльная і абрадавая лялька, лоскут і праца з прыродным матэрыялам.

 

Работнікі з асаблівым гонарам распавядаюць аб сваіх напрацоўках і дасягненнях. Напрыклад, яны пашылі аўтарскую калекцыю адзення з лёну і ўпрыгожылі яе саломкай. Зараз майстры гэтай установы культуры працягваюць папаўняць яе новымі сукенкамі. У такіх уборах вучні Дома рамёстваў ужо дэбютавалі на раённых святах, а плануюць выступіць у іх і на абласных мерапрыемствах.

 

Галіна Ціханава ўзначальвае узорную дзіцячую студыю дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Залатая саломка», якую наведваюць вучні Гарадзецкага ВПК д/с – СШ. Глыбока захопленая сваёй справай, Галіна Іванаўна выхоўвае ў дзяцей закаханасць у рамёствы, вучыць іх быць цярплівымі і працавітымі, тады ў кожнай іх працы, выкананай з саломы – гэтага сонечнага прыроднага матэрыялу, няхай гэта будзе аб’ёмнае пляценне, або лялькі, або ўмела упрыгожаная саломкай адзенне, адчуваецца іх непаўторнасць і арыгінальнасць.

– Імкненне ўпрыгожыць свой дом, зрабіць рэчы сваімі рукамі, спазнаць радасць творчасці – натуральнае жаданне чалавека, – лічыць Галіна Ціханава. Асабліва важна спасцігнуць азбуку мастацкага рамяства, валоданне тэхнікай якога перарасце ў трывалыя прафесійныя навыкі, пашырыць магчымасці творчага пошуку. І тады спатрэбіцца трохі часу для таго, каб зрабіць насценнае пано, цацкі з саломкі, ўпрыгожыць вопратку вышыўкай, выканаць арыгінальны сувенір.

Першапачаткова эксперыментуючы сама, вывучыўшы неабходную літаратуру, успомніўшы навыкі народных майстроў, Галіна Іванаўна вучыць дзяцей бачыць прыгажосць навакольнага свету, прышчапляе ім уменне ўвасобіць яе ў мастацкіх вырабах.

Пад кіраўніцтвам Галіны Іванаўны студыя «Залатая саломка» атрымала званне «ўзорная». Вырабы, створаныя рукамі ўдзельнікаў студыі, дэманстраваліся на раённых, абласных і рэспубліканскіх выставах народнай творчасці, Міжнародным фестывалі «Залатая пчолка» і іншых значных мерапрыемствах. Ды і сама Галіна Ціханава прымае актыўны ўдзел у выставах і фестывалях, у правядзенні народных святаў і абрадаў, майстар–класаў і ў іншай культурна-масавай працы. Яна – нязменная ўдзельніца калектыву «Вітанне» Гарадзецкага СДК і клуба «Краязнаўца» пры бібліятэцы.


– А яшчэ я збіраю матэрыял для мясцовага музея баявой і працоўнай славы, праводжу тут экскурсіі — распавядае яна. – Актыўна займаюся інфармацыйна-аналітычнай працай і вяду выдавецкую дзейнасць. З калегамі распрацоўваем і афармляем буклеты даследчых экспедыцый. Напярэдадні  падрыхтавалі інфармацыйны буклет «Прыказкі і прымаўкі нашай мясцовасці». Зараз працуем над даследчай работай «Ўпрыгожванне народнага касцюма». Гэта вельмі цікава!

павнпро.png

Калі мяне зацвярджалі дырэктарам раённага Дома рамёстваў, я выдатна разумела, якая адказнасць кладзецца на мае плечы. Бо ад мяне у нейкай ступені залежыць: абарвецца або не тонкая нітка, якая злучае нас, сённяшніх, з рамёствамі векавой даўнасці. Я вучу дзяцей бачыць прыгажосць навакольнага свету, прывіваць ім уменне ўвасобіць яе ў мастацкіх вырабах. І кожны раз – не па шаблоне. У свеце столькі ўсяго зроблена і прыдумана. Застаецца толькі тое, што створана душой. Мы пастаянна ўдзельнічаем у разнастайных творчых выставах. У тым ліку і міжнародных. І вось перамога: нам прысвоена званне ўзорнага калектыву «Залатая саломка».

Калі мяне зацвярджалі дырэктарам раённага Дома рамёстваў, я выдатна разумела, якая адказнасць кладзецца на мае плечы. Бо ад мяне у нейкай ступені залежыць: абарвецца або не тонкая нітка, якая злучае нас, сённяшніх, з рамёствамі векавой даўнасці. Я вучу дзяцей бачыць прыгажосць навакольнага свету, прывіваць ім уменне ўвасобіць яе ў мастацкіх вырабах. І кожны раз – не па шаблоне. У свеце столькі ўсяго зроблена і прыдумана. Застаецца толькі тое, што створана душой. Мы пастаянна ўдзельнічаем у разнастайных творчых выставах. У тым ліку і міжнародных. І вось перамога: нам прысвоена званне ўзорнага калектыву «Залатая саломка».

Творчыя здольнасці  работнікаў і выхаванцаў раённага Дома рамёстваў працягнуць знаходзіць увасабленне ў іншых цікавых і самабытных вобразах і формах. Работнікі з асаблівым гонарам распавядаюць аб сваіх напрацоўках і дасягненнях. Напрыклад, яны пашылі аўтарскую калекцыю адзення з лёну і ўпрыгожылі яе саломкай. Зараз майстры гэтай установы культуры працягваюць папаўняць яе новымі сукенкамі. У такіх уборах вучні Дома рамёстваў ужо дэбютавалі на раённых святах, а плануюць выступіць у іх і на абласных мерапрыемствах.

– Мне прыйшла ідэя стварыць серыю адзення пад назвай  «Мая Беларусь», – распавядае майстар-метадыст Людміла Грачова. – Ёсць сукенкі, якія аб’яднаныя тэматыкай «Світанак». На адным з нарадаў прышылі з саломкі сонца, а на астатніх – васількі і каласы. Змайстравалі адпаведныя галаўныя ўборы з саломкі. Ёсць тэматыка «Я люблю Беларусь» і многія іншыя. Глядзяцца такія рэчы на нашых дзяўчынках вельмі прыгожа і арыгінальна.

Штогод майстрыхі Гарадзецкага Дома рамёстваў вядуць актыўную падрыхтоўку да свята Купалле «Александрыя збірае сяброў». «Робім вянкі з саломкі, каляровых нітак з даданнем штучных кветак, лёну, – распавяла дырэктар Дома рамёстваў Галіна Ціханава. – Робім васількі для афармлення тына, снапочки. А госці свята могуць купіць нашу сувенірную прадукцыю, звязаную з Купаллем: сурвэткі, святочныя лялькі «Купалінка», саламяныя лялькі, вянкі з саломы і лёну, саламяныя кветкі, якія звычайна карыстаюцца вялікай папулярнасцю.

Дзейнасць па традыцыйнаму захаванню і адраджэнню мастацтва вядзецца на працягу ўсёй працы Дома рамёстваў. Акрамя ўдзелу ў выставах і фестывалях, гэта яшчэ і збор матэрыялу для мясцовага музея баявой і працоўнай славы, правядзенне народных святаў і абрадаў, майстар-класаў, даследчай дзейнасці і іншай культурна–масавай работы.

разделение.png

Необорванная нить : Галина Тихонова руководит районным Домом ремесел в Городце // Беларусь Сегодня . – 2013. – 28 ноября. – С. 5.

 

Подлипская, Т. Радость творчества : о работе Дома ремёсел агрогородка Городец Шкловского района / Т. Подлипская // Могилевская правда. – 2018. – 15 февраля. – С. 3.

 

Ревяко, Е. У истоков ремесла / Е. Ревяко // Ударны фронт. – 2015. – № 10. – С. 3.

bottom of page