top of page
Незвычайная сасна1.png

Другое цуда зямлі Гарадзецкай – незвычайная сасна, якая прарасла каранямі ўверх.

Незвычайная сасна.png

Старыя жыхары вёскі расказваюць, што на тым месцы, дзе зараз знаходзяцца могілкі, пралягаў шлях. У Айчынную вайну 1812 года па ім вёў свае войскі на Маскву Напалеон Банапарт. Тут яны спыніліся на начлег. Калі стомленая армія сядзела каля вогнішча, адзін салдат спытаў у Напалеона:     

«Ці заваюем мы Расію?» Тады палкаводзец вырваў маленькую сасонку, якая расла побач і пасадзіў яе кронаю ў зямлю, а каранямі ў верх і сказаў: «Калі яна прарасце, то Расія застанецца не заваеванай, а калі наадварот, то мы будзем яе ўладарамі». Раніцай Напалеон павёў свае войскі далей. Праз некаторы час жыхары вёскі заўважылі, што на могілках пачала расці незвычайная сасна.

Шмат гадоў прайшло, а сасна ўсё расла ды расла, як знак перамогі над усімі ворагамі, якія хацелі заваяваць нашу зямлю.

 

Р. S. У 2012 годзе шквалісты вецер вырваў «гістарычную» сасну з корнем, у 200-годдзе  Айчыннай вайны з Напалеонам . Але ўсе былі здзіўлены, што яна лягла так, што не пашкодзіла ніводнай могілкі. Знайшліся і любапытныя, якія падлічылі кольцы, калі распілоўвалі сасну, каб выцягнуць яе з могілак. І налічылі 220 калец.  Мабыць яны трошкі памыліліся і сасна ўсё ж была сведкай тых падзей…  

 

Вылучана жыхарамі вескі на званне «Цуда зямлі Гарадзецкай» як цуда прыроды.

bottom of page