У чужых людзях – скрыпіць у грудзях.
Укусіць муха за вуха, дык пабяжыць бягом.
Яблыка ад яблыні далёка не падае.
Якое дрэва, такі і клін, які бацька, такі і сын.
Не наеўшысь не наліжышся.
Хлеб у хаце гаспадар.
На чорнай зямлі белы хлеб расце.
У гультая і страха цячэ, і печ хлеба не пячэ.
У гасцях добра, а дома лепш.
У сваёй хаце і вуглы дапамагаюць.
Працуй да поту, пад’ясі ў ахвоту
Кожная галава свой розум мае.
Век жыві, век вучыся.
Дзе пуп закапаны, туды і цягне.
Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка.
Усюды добра, а дома лепей.
Сябра за грошы не купіш.
Скажы, хто твой сябр, і я скажу, хто ты.
Не май сто рублёў, а май сто сяброў.
Птушка моцная крыламі, а чалавек сяброўствам.
Хто працуе, таму і шанцуе.
Якая справа, такая і слава.
Справа майстра баіцца
Паспяшыць – людзей насмяшыць.
Свая хатка, як родная матка.
Кашу маслам не сапсуеш.
Паволі едзеш – далей будзеш.
Чалавек без сябра, што ежа без солі.
Дзе пуп закапаны, туды і цягне.
Бяда розуму вучыць
Не чапай ліха, пакуль спіць ціха.
Сам Бог рад, калі ў сям’і лад.
Маміна крыло і ў мароз цёплае.
Шануй старое, як дзіця малое.
Маці сама не з’есць, а дзіцё накорміць.
Не дай Божа свінне рогі, а мужыку панства.
Росту ў касы сажань, у плячах – аршыны з два.
Хацеў на гару, а чорт за нагу.
У ціхім балоце чэрці водзяцца.
Абяцанкі–цацанкі, а дурню радасць.
Адклад не ідзе на лад.
Чорт без балота не бывае.
Ведае кошка, чыё сала з’ела.
Воўк сабакі не баіцца, але звягі не любіць.
Гарбатага магіла выправіць.
Гультай за работу – мазоль за руку.
Добра ўсё умець, ды не ўсё рабіць.