top of page

Трэцім цудам вёскі з'яўляецца рэчка Гародня. Так яна называецца па архіўных дадзеных. Па-мясцоваму яе завуць Чарнушка. Раней абапал берагоў раслі алешнік ды вярба. Рэчка была неглыбокая, а кроны кустоў і дрэў адлюстроўваліся ў вадзе. Таму вада ў рэчцы была цёмнай, як бы чорнай, і, мабыць, таму людзі назвалі яе Чарнушкай (чорнай, цёмнай).

 

Рэчка Чарнушка не была вялікай, але месцамі дасягала 6 метраў шырыні. А пачыналася яна з маленькай крынічкі, якая захавалася да нашых дзён. Сярод алешніку, сярод высокіх разгалістых вербаў Шкурова рова, б'е маленькі светлы струменьчык. Вада тут чыстая, празрыстая, аж свецяцца каменьчыкі на дне ручая.       

 

Рэчка Гародня.png

Рэчка размясцілася ў вельмі выгадным геаграфічным становішчы. Яна цячэ з усхода на захад. Там, дзе русла рэчкі – нізіна, а кругом узвышша. Нізіна займае метраў 25—30 у шырыню. Метраў праз 50 ад пачатку рэчка больш шырэйшая. Гэтыя мясціны называюць вірамі: там б’е некалькі крынічак.

 

Цераз рэчку праходзіць дарога на вёску Заходы. У 1975 – 1977г.г. на месцы рэчкі зрабілі вадасховішча. Пачысцілі дно, расшырылі берагі, пасадзілі з двух бакоў бярэзнік і сасоннік і атрымалася вельмі прыгожае возера.

 

Зараз, згодна вынікам апытання, гэта любімае месца адпачынку вяскоўцаў, таму і названа цудам зямлі Гарадзецкай.

bottom of page