top of page
Слабодка1.png

Слабодка – па рукапісных крыніцах вядома з 18 стагоддзя. Слабодка – гэта паселішча, дзе жыхары не былі прыгоннымі, яны часова вызваленыя ад падаткаў і іншых павіннасцяў. У 1785 годзе ў вёсцы было 15 двароў, 92 жыхары. У той час яна належала Аршанскаму езуіцкаму манастыру. Пасярод вёскі была панская зямля. Пасля рэвалюцыі пан збег, а сяляне сталі атрымліваць зямлю. Каморнік Каткоўскі ў 20–я гады адправіў моцныя поўныя сем’і ў пасёлак, дзе была зямля, дзе людзі маглі сеяць, прыбіраць.

 

Там жа трэба было пабудаваць сабе дамы. Такім чынам утварыўся пасёлак. А ў 30–я гады, калі пачалася калектывізацыя, людзі з суседніх хутароў сталі пераводзіцца ў адно месца, у вёску Слабодка.

Быў недалёка адсюль пасёлак Подубея, які складаўся з 13 двароў. Усіх іх перавезлі ў вёску Слабодка, так яны тут і засталіся жыць. Уступілі ў калгас, хоць і не ўсе хацелі быць калгаснікамі, бо многія ў той час «сталі на ногі», адужэлі, сталі жыць лепш і багацей, асабліва тыя, хто ўмеў і любіў працаваць. Сюды ж у Слабодку перавезлі 5 двароў з Хутарскага пасёлка Калінаўка, але гэта назва захавалася ў народзе да гэтага часу. З 20 ліпеня 1924 года Слабодка ставілася да Княжыцкага сельскаму Савета. У 1933 годзе ўтварыўся калгас імя Калініна. Першым старшынёй быў Алейнікаў Іван. На пачатак 1941 года ў вёсцы Слабодка быў 101 двор, пражывала 367 жыхароў. Падчас Вялікай Айчыннай вайны мужчыны былі прызваны на фронт. Развіваўся партызанскі рух. Фашысты пабывалі ў вёсцы. Спалілі некалькі дамоў. На франтах падчас Вялікай Айчыннай вайны загінула 26 чалавек. На могілках у вёсцы Слабодка ў брацкай магіле пахавана 4 партызан, якія былі расстраляныя ў 1943 годзе. З 22 кастрычніка 1963 года вёска Слабодка адносіцца да Гарадзецкага сельсавета.

разделение.png

Слабодка : [вёска ў Шклоўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : Магілёўская вобласць : энцыклапедыя : у 8 т. / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.]. − Мінск, 2009. – Т. 7 : кн. 3. – С. 499.

 

З гісторыі вёсак // Памяць : гісторыка–дакументальная хроніка Шклоўскага раёна. – Мінск : Універсітэцкае, 1998. – С. 498.

bottom of page