top of page
Слаўныя працай1.png
Рисвакауыжунок1.png

Баранава Ніна Мітрафанаўна
Герой Сацыялістычнай Працы

Нарадзiлася Ніна Мітрафанаўна ў весцы Акунеўка Шклоўскага раена ў 1922 roдзе. Вельмi рана памер бацька ў 1927 годзе. У мaцi яе засталася шасцёра непаўналетнiх дзяцей. Жыцце, вядома, было цяжкае. Працавацъ даводзiлася ад цямна да цямна. У 1931 г. сям’я ўcтyпiла ў калгас. Яшчэ калі Hiнa вучылася ў школе, яна часта прыходзiла на ферму i дапамагала сваей старэйшай сястры Ульяне. Марыла стаць настаўніцaй, але планам не дадзена было збыцца. Пачалася Вялiкaя Aйчыннaя вaйна. У 1942 годзе яна вышла замуж за Баранава Мiхaiла Сцяпанавiча i пасялілася ў в. Гарадзец. Цяжка было жыць, бо ужо у 1941 г. веска была aкyпipaвaнa немцамі. У 1943 годзе ў ix нарадзілася першая дачушка – Марыя. Шмат гора перанеслi людзi ў гэты час,  бо часта былi галодныя. Немцы забipалi aпошняе. У 1944 годзе мужа прызвалi у рады Савецкай Армii. Ен  быў на фронце, у бai быў ранены. Пасля шпіталю  ён быў кaмicaвaны з Аpмii.

Баранава Ніна Мітрафанаўна.png
Баранава Ніна Мітрафанаўна 1.png

Пасля Перамогi сям’я Баранавых прымала актыўныы удзел станаўленнi калгаса «Прамень Камунiзму». Hiнa Мiтpафанаўна працавала звеннявой па льну, брыгадзiрам паляводчай брыгады. Муж Мixaiл Сцяпанавiч да вайны працаваў у калгасе конюхам. Таму ён зноў вяртаецца да сваей справы. У 1959 г. на аснове дробных калгасаў быў ствоpaны саўгас «Гарадзец». Hiнa Мiтрафанаўна назначаецца на работу цялятніцай, а ў 1960 roдзе пераводзiцца на свінаферму, дзе вырошчвае парасят. Сваёй самаадданай працай яна дасягнула высокіх паказчыкаў.

У 1971г. Баранава Н. М. атрымала ад кожнай з 45 cвінaмaтaк па 22 парасяцi. Значна павялiчылiся прывесы i саставiлi 550–600 грамаў у дзень.

У 1971г. Указам Прэзiдыума Вярхоўнага Савета СССР за добрасумленную працу, высокія паказчыкі ў рабоце ёй прысвоена званне Героя сацыялстычнай працы з уручэннем ордэна Лeнiнa i Зaлатога медаля «Серп i молат». Узнагароджанна медалём «За доблесную пpацу». Толькі у 1977 г. яна пaкiнула працу, i пайшла на заслужаны aдпачынак.

Hiнa Мiтрафанаўна – мaцi–герaiня. Яна нарадзiла i выхавала 7 дачок i 3 сыноў, прывучыла ix да працы. У яе 18 унукаў, 2 прaўнyкi. i 1 прaўнyчка.

Hiнa Мiтрафанаўна старэйшая з роду Баранавых. муж памер у 1978 годзе. Яе унyкi i праўнyкi могуць  пiсаць свой радавод, пaчынаючы  з яе.

Hiнa Мiтрафанауна Баранава пражыла цiкaвae жыцце. Будучы на пенсіі, яна мела сучасны погляд на жыцце, сваю адзнаку.

16 снежня 2008 года скончылася яе жыццё.

У 2021 годзе ў аграгарадку «Гарадзец» прайшло раённае свята «Дажынкі». На свяце адбылося адкрыццё мемарыяльнай дошкі памяці Героя Сацыялістычнай Працы і маці–гераіні – Ніны Мітрафанаўны Баранавай.

Мемарыяльная дошка размешчана на вялікім валуне побач з будынкам сельскагаспадарчага прадпрыемства ЗАТ «АСБ–Агра Гарадзец».

Баранава Ніна Мітрафанаўна 2.png
Баранава Н.М. Помнік.png
разделение.png

Баранава Ніна Мітрафанаўна // Памяць: гісторыка–дакументальная хроніка Шклоўскага раёна. – Мінск : Універсітэцкае, 1998. – С. 429–430.

вараеол.png

Узнагароджаныя ордэнам

Працоўнага Чырвонага Сцяга

Нашы ардэнаносцы

Працаўнікі Гарадзецкай зямлі за свае значныя поспехі станавіліся ўладальнікамі ганаровых званняў: Герой Сацыялістычнай Працы і дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, узнагароджваліся ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Працоўнай Славы і ганаровымі граматамі.

Алейнікаў Станіслаў Сцяпанавіч

Рисвакауыжунок1.png

Станіслаў Сцяпанавіч – трактарыст. Быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Бугаенка Алена Пятроўна.png

Бугаенка Алена Пятроўна – даярка саўгаса «Гарадзец» (1973, 1982).

 

Нарадзілася Алена Пятроўна ў 1947 годзе, у вёсцы Жданавічы Шклоўскага, а потым Дрыбінскага раёна ў мнагадзетнай сям’і (5 дзяцей). Маці працавала ў паляводчай брыгадзе, а бацька быў вартаўніком. Вучылася ў Чэрнэўскай сярэдняй школе, хадэіла пяшком за 5 кіламетраў. Скончыла 10 класаў, а потым пайшла працаваць на ферму даяркай. Праз год Алена Пятроўна выйшла замуж за кінамеханіка Бугаенка Віктара Паўлавіча і пераехала да яго ў вёску Гарадзец. Тут яны сталі жыць разам з маці мужа, а працаваць пайшла на ферму даяркай. Адзін за адным з’явіліся дзеці, дачка і сын. Свякроў дапамагала глядзець дзяцей, а нявестка шчыравала на працы. Праца ў той час была ручная – трэба было і падаіць кароў рукамі, пачысціць навоз, раздаць муку, а калі паілкі не працавалі, то прынесці ў вёдрах вады і напаіць скаціну.  За высокія паказчыкі ў працы, яна надаіла чатыры тысячы малака на адну карову, Алена Пятроўна ў 1973 годзе ўзнагароджана ордэнам «Працонага Чырвонага Сцяга».

Праца была цяжкай, трэба было рана ўставаць, прыгатаваць дзецям снедак і бегчы да сваіх кароў. І дырэктар  Панамарэнка Васіль Васільевіч прапанаваў Алене Пятроўне перайсці працаваць цялятніцай на дарошчванне цялятак. Хоць усё і тут рабілі рукамі, але было лягчэй, калі і муж дапамагаў, і дзеці падраслі, дык прыбягалі папаіць цялятак.

Потым перайшла працаваць цялятніцай па адкорму вялікіх цялят і зноў за высокія паказчыкі ў працы ў 1982 годзе Алена Пятроўна ўзнагароджваецца  другім ордэнам «Працоўнага Чырвонага Сцяга». У 1997 годзе Бугаенка Алена Пятроўна пайшла на заслужаны адпачынак маючы 36 гадоў працоўнага стажа.

Не забываюць пра ардэнаносцаў у вобласці, раёне і мясцовыя арганізацыі. Вось напрыклад, у 2009 годзе яны былі запрошаны на раённы семінар: «Развіццё аграгарадкоў на тэрыторыі Шклоўскага раёна». Удзельнікі семінара наведалі аграгарадкі «Александрыйскае», ЧУП «АСБ Гарадзец», «Вялікія Славені», дзе іх знаёмілі з новымі тэхналогіямі працы. Алена Пятроўна сама рабіла аналіз, у якіх умовах яны працавалі, і якія ўмовы зараз. Але яна рада, што і да сяла «дайшлі рукі» і яе калегі цяпер працуюць з задавальненнем.

Рисвакауыжунок1.png

Бугаенка Алена Пятроўна 

Рисвакауыжунок1.png

Букетава Аксіння Трафімаўна

Букетава Аксіння Трафімаўна.png

Букетава Аксіння Трафімаўна, 1921года нараджэння, вёска Гарадзец.Нарадзілась на хутары, які адносіўся да вёскі. Бацька Жалудоў Трафім Сцяпанавіч Быў месны, а маці Яцкоўская Дуня была родам з вёскі Чарапы.

Сям’я бацькі Аксінні Трафімаўны была заможнай, і калі пачалася калектывізацыя іх сям’ю раскулачылі, а бацьку саслалі на Калыму. Ён быў там адзін год, вярнуўся ў 1939 гаду.Сям’я за гэты час перабралася ў вёску і пабудавалі на пасёлку хату.

 

Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, бацька пайшоў на фронт. Сям’я зноў засталася без бацькі, а ў сям’і акрамя Аксінні было шэсцера дзяцей: Васіль, Марыя, Ганна, Кацярына, Ірына, Вера. Дзяўчына была старэйшай у сям’і і ёй прыходзілася больш за ўсіх працаваць. Яна успамінае, як хадзілі пяшком у Оршу, каб там абмяняць зерне хоць на стакан солі. Калі вёска была акупіравана немцамі, яны прымушалі жыхароў хадзіць капаць акопы каля вёсак Хадулы, Ржаўцы, Сасноўка, расчышчаць дарогу на Шклоў. Аксіння, як старэйшая, брала ўсё гэта на сябе. Брата Васіля ў 1943 гаду забралі ў Германію. Бацька Прайшоў усю вайну, а пасля вайны яшчэ год працаваў на заводзе, і вярнуўся ў 1946 годзе.

Пасля вайны Аксіння Трафімаўна выйшла замуж за Букетава Івана Ігнатавіча. Яны сталі поацаваць у калгасе, а потым у саўгасе. Пяць гадоў яна працавала конюхам, а ў 1964 годзе пайшла працаваць на ферму даяркай.

Праца на ферме была цяжкай: у групе было 25–28 кароў, якіх трэба было даіць уручную, раздавалі кармы віламі, адкідвалі навоз і  падмяталі праходы, адносілі малако на малочны блок у бідонах. Прыходзілі на працу ў пяць гадзін раніцы і дамоў вярталіся каля дзевяці вечара. А дома чакалі дзеці, а іх у сям’і Аксінні Трафімаўны было восем. І калі ўсё паспявала рабіць, сама цяпер здзіўляецца. Калі дзеці падраслі, яны сталі дапамагаць маці і дома і на ферме.


Букетава Аксіння Трафімаўна неаднаразова ўзнагароджвалася граматамі, а таксама ўзнагароджана ордэнам № 967356 Працоўнага Чырвонага Сцяга загадам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 14 лютага 1976 года.

Букетава Аксіння Трафімаўна ўзнагароджана медалём «Ветэран працы» ад 21 года 1978 года.

Рисвакауыжунок1.png

Валуевіч Іван Севасц’янавіч

Іван Севасц’янавіч працаваў начальнікам вытворчага ўчастка. У 1973 годзе быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Рисвакауыжунок1.png

Ганчароў Іван Іванавіч

Іван Іванавіч – былы трактарыст. Узнагароджаны ордэнамі Працоўнай Славы 3 і 2 ступені ў 1975 і ў 1979 годзе.

Рисвакауыжунок1.png

Давідовіч Антаніна Францаўна

Антаніна Францаўна працавала даяркай. Была ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга ў 1981 годзе.

Рисвакауыжунок1.png

Зарубіцкі Афанасій Фёдаравіч

Зарубіцкі Афанасій Фёдаравіч.png

Афанасій Фёдаравіч  – дырэктар саўгаса «Гарадзец» (1966), нарадзіўся ў вёсцы Асінаўка Сенінскага раёна Віцебскай вобласці у 1934 годзе у сям’і каваля. Бацька быў умелым майстрам. Маці – Ганна Афанасьеўна была хатняй гаспадыняй, гадавала дзяцей. У 1939 годзе бацьку, Фёдара Прохаравіча, забралі на Фінскі фронт, а праз некалькі месяцаў маці памерла пры родах. Народжаную сястрычку забралі ў дзіцячы дом. 6–гадовы Афанасій і яго 7–гадовая сястра Нэла засталіся жыць у вёсцы з бабуляй. Бацька вярнуўся у 1940 годзе. А праз год пачалася Вялікая Айчынная вайна. Фёдара Прохаравіча прызвалі ў дзеючую армію ў першыя дні вайны. Ён прыслаў ўсяго адно пісьмо, апотым прыйшла пахаронка. Пасля вайны памерла бабуля і Афанасія з сястрой прытуліла цётка, у якой было шмат дзяцей. Пачатковую школу Афанасій закончыў у сваёй вёсцы, а семігодка была за дзесяць кіламетраў ад Асінаўкі. Веды даваліся нялёгка.  Пасля школы скончыў Смальянскі сельхозтэхнікум.  Працаваў у МТС Суражскага раёна пад Віцебскам, а потым прызвалі ў армію.

Пасля службы паехаў ў Навасібірск на ваенны завод, уладкаваўся на працу, паступіў у інстытут. А потым нечакана… разлічыўся і паехаў у родную Беларусь.  Стаў жыць у вёсцы Зарэчча на Шклоўшчыне.  Працаваў брыгадзірам на Зарэччы, потым старшынёй калгаса імя Андрэева, а потым дырэктарам саўгаса «Гарадзец».

Шэсць гадоў працаваў у «Гарадцы». За гэты час ён вывеў саўгас у міліянеры. Быў  узнагароджаны ордэнам працоўнага Чырвонага Сцяга ў 1966 годзе.

Потым Апанас Фёдаравіч пераехаў працаваць у Калінінградскую вобласць.

Рисвакауыжунок1.png

Казлоўскі Антон Станіслававіч

Антон Станіслававіч. Трактарыст. Быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга ў 1958 годзе.

Рисвакауыжунок1.png

Козыраў Сяргей Уладзіміравіч

Сяргей Уладзіміравіч – трактарыст-машыніст ЗАО «АСБ – Агро Городец». Узнагароджаны медалём «За трудовые заслуги» у 2017.

Рисвакауыжунок1.png

Краўчанка Віктар Філіпавіч 

Віктар Філіпавіч – працаваў прарабам у калгасе. У 1970 годзе быў узнагароджаны Ордэнам Знак Пашаны.

Рисвакауыжунок1.png

Лупякоў Пётр Мікалаевіч

Лупякоў Пётр Мікалаевіч.png

Пётр Мікалаевіч – трактарыст саўгаса «Гарадзец» нарадзіўся ў 1950 г. у вёсцы Путнікі Магілёўскай вобласці Шклоўскага раёна. Сям’я ў яго бацькоў была вялікая, і ён з малых гадоў дапамагаў маці на ферме, а калі падрос, то яго зацікавіла тэхніка. У 1964 годзе ён стаў членам УЛКСМ. Скончыўшы 8 класаў у СПТУ №22, а пасля яго заканчэння, пайшоў працаваць у саўгас «Гарадзец» механізатарам. У час жніва працаваў на камбайне. Не гледзячы на зусім невялікі працоўны стаж, ён стаў перадаўнікоком гаспадаркі за лепшыя паказчыкі намалота жніва ў 1972 годзе.

У 1974 г. Лупякоў Пётр Мікалаевіч быў узнагароджаны  Міністэрствам сельскай гаспадаркі СССР знакам «Выдатнік сацыялістычнай працы», а ў 1975 г. – стаў удзельнікам XVIII з’езда УЛКСМ. У 1976 г. за выкананне  асабістай пяцігодкі за 4,5 гады Пётр Мікалаевіч узнагароджваецца  бронзавым знакам ЦК УЛКСМ «Малады гвардзеец пяцігодкі». У 1981 г. – знакам ЦК УЛКСМ «Залаты колас», а таксама ў гэтым годзе малады механізатар займае II месца ў раённы сацыялістычным спаборніцтве на жніве.

Рисвакауыжунок1.png

Пабядзінскі Пётр Нікіфаравіч

Пабядзінскі Пётр Нікіфаравіч.png

Пётр Нікіфаравіч – трактарыст саўгаса «Гарадзец» ( 1973).

Нарадзіўся ў вёсцы Гарадзец ў мнагадзетнай сям’і. Пасля заканчэння курсаў трактарыста ён пачаў працаваць у саўгасе «Гарадзец». Пётр Нікіфаравіч быў адказным, працалюбівым, сумленным чалавекам. У 1973 годзе кіраўніцтва саўгаса прыняло рашэнне ўзнагародзіць Пятра Нікіфаравіча за высокія паказчыкі ў працы ордэнам «Працонага Чырвонага Сцяга». Яго прозвішча занесена у кнігу «Памяць» Шклоўскага раёна.

Рисвакауыжунок1.png

Петакоў Віктар Аляксеевіч

Петакоў Віктар Аляксеевіч .png

Віктар Аляксеевіч – аператар машыннага даення малочна-таварнай фермы «Слабодка». Яго працоўны стаж працы на гэтай ферме больш 35 гадоў. У 1989 годзе ўзнагароджаны ордэнам працоўнай Славы 3 ступені. Воін–інтэрнацыяналіст. У 2010 годзе з’яўляўся дэлегатам Усебеларускага народнага сходу.

Рисвакауыжунок1.png

Усава Соф’я Канстанцінаўна

Соф’я Канстанцінаўна – начальнік вытворчага ўчастка «Путнікі». У 1975 годзе ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

разделение.png

Узнагароджаныя ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга // Памяць: гісторыка–дакументальная хроніка Шклоўскага раёна. – Мінск : Універсітэцкае, 1998. – С. 435–438.

З матэрыялаў краязнаўчага фонду Гарадзецкай сельскай бібліятэкі.

вараеол.png

Удастоены звання «Заслужаны»

Рисвакауыжунок1.png

Новікава Варвара Яфімаўна

Новікава Варвара Яфімаўна.png

Варвара Яфімаўна нарадзілася ў 1902 годзе у вёсцы Шастакі ў сялянскай сям’і. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны закончыла Віцебскі педагагічны інстытут па спецыяльнасці біёлаг. Пасля вайны працавала ў Гарадзецкай сямігадовай школе да выхаду на пенсію ў 1958 годзе.

Званне заслужанага настаўніка школы БССР прысвоена ў 1956 годзе.

Рисвакауыжунок1.png

Новікава Наталя Сямёнаўна

Наталя Сямёнаўна (1913–?), нарадзілася ў вёсцы Башкіраўка Шклоўскага раёна. Заслужаны настаўнік школ Беларусі (1965). Педагагічнай працай пачала займацца з 1932 года. У 1947 годзе прыязджае ў Бялынічы, працавала настаўніцай геаграфіі, намеснікам дырэктара СШ № 2. Выдатнік народнай асветы (1955).

Рисвакауыжунок1.png

Казакевіч Уладзімір Антонавіч

Казакевіч Уладзімір Антонавіч.png

Уладзімір Антонавіч нарадзіўся у 1924 годзе у вёсцы Княжыцы ў сялянскай сям’і. У 1955 годзе закончыў Магілёўскі педагагічны інстытут па спецыяльнасці фізіка і матэматыка. Працаваў у Княжыцкай сямігадовай школе настаўнікам, дырэктарам. З 1957 года – завуч, дырэктар Фашчаўскай СШ, а з 1967 года – загадчык райана, з 1972 года па 1987 год – дырэктар СШ № 1 г. Шклова.

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны І ступені і Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі «За баявыя заслугі», «За працоўную доблесць», дзвюма Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР. 

Званне заслужанага настаўніка школы БССР прысвоена ў 1965 годзе.

Рисвакауыжунок1.png

Гелахава Марыя Захараўна

Марыя Захараўна – заслужаны аграном БССР.

разделение.png

Удастоены звання  «Заслужаны» // Памяць: гісторыка–дакументальная хроніка Шклоўскага раёна. – Мінск : Універсітэцкае, 1998. – С. 451–453.

bottom of page