top of page
творчая дынастыя Лазуркіных1.png
Рисвакауыжунок1.png

Лазуркін Рыгор Андрэевіч

Лазуркін Рыгор Андрэевіч.png

Рыгор Андрэевіч Лазуркін, ураджэнец вёскі Башкіраўка Гарадзецкага сельскага Савета.

 

У свой час ён дэбютаваў на старонках раённай газеты ў жанры сатырычных замалёвак, мініяцюр.Змясціў некалькі твораў у калектыўнай кнізе сатыры «Ад варот – паварот» (1977). З’яўляецца адным з аўтараў калектыўнага зборніка «Тысяча и одна ночь» (М., 1979).  

Рыгор Андрэевіч – аўтар кніг сатыры і гумару: «Тайная вячэра» (1981), «Благаўскія салаўі» (1986), «Бусцініяда» (2012). Друкаваўся ў калектыўных зборніках і альманахах. З 2007 года член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

У 2009 годзе узнагароджаны Ганаровай граматай Саюза пісьменнікаў Беларусі. 

Рыгор Лазуркін на працягу некалькі гадоў друкаваў у літаратурных старонках раённай газеты «Ударны фронт» эпізоды з незвычайнага рамана ў аўтарскіх анекдотах. I вось гэты твор выйшаў асобным выданнем у Мінску на рускай мове пад назваю «Буськиниада» і з'яўляецца па тэматыцы як бы працягам першай яго кнігі сатырычных апавяданняў, гумарэсак, мініяцюр «Тайная вячэра».

У кароткай прадмове да кнігі «Буськиниада» член Саюза пісьменнікаў  Рэспублікі  Беларусь Канстанцін Нілаў сцвярджае, што ў розныя часы пісьменнікі розных народаў выдавалі кнігі анекдотаў, у тым ліку і ўласнага сачынення. Але рамана ў аўтарскіх анекдотах яшчэ ніхто не выдаваў. I наш зямляк - першапраходзец у гэтым напрамку.          

 

У тым лёгка пераканацца, калі заглянуць у сямітомнік «Антология мирового анекдота» пад рэдакцыяй Ю.Нікуліна, М.Жванецкага і інш., выдадзенага ў Кіеве ў 1994 годзе. Гэты факт можна лічыць як адкрыццём новага літаратурнага жанра – «Раман у аўтарскіх анекдотах».

Коль жизнь покажется тебе исчадьем  ада,

И злые кошки сердце заскребут,

Ты книгу раздобудь «Буськиниада»,

И сразу всё изменится вокруг!

От счастья запоёшь, её взимая в руки,

Воскликнешь только лишь: «Едрёна вошь!»,

И перестанешь помирать от скуки,

Конечно, коль от смеха не умрёшь!

Буськиниада.png

У кнізе «Буськиниада»  на 176 старонках змешчана 396 анекдотаў, аб’яднаных сюжэтнай  лініяй, якія суправаджаюцца трапнымі загалоўкамі.

Канстанцін Нілаў рэзонна сцвярджае:

«Для стварэння такога твора трэба валодаць асаблівым, можна нават сказаць, унікальным дараваннем, якім, несумненна  валодае аўтар кнігі».

Трэба зазначыць, што галоўны герой рамана Пётр Буськін – чалавек станоўчы, не толькі сам пазбаўляецца ад шкодных звычак, але і памагае пазбавіцца ад іх сваім сябрам і, вядома, чытачам кнігі.

 

Раман заканчваецца допісам «Замест эпілога, якім аўтар заяўляе, што «рана яшчэ ставіць кропкі, калі наш герой жывы і здзяйсняе свае справы»!

Рисунок2.png
Лазуркін Рыгор Андрэевіч з бібліятэкарам.png

Благаўскія салаўі

 

«У адным з утульных куточкаў зямлі, на цудоўным прырэчным узгорку размясцілася і жыве невялікая, але надзвычай прыгожая і цікавая вёска Благаўка…

Хочацца верыць, што вёска сапраўды будзе жыць многія гады. Балазе большасць яе жыхароў — сумленныя, працавітыя людзі, якія любяць сваю Благаўку і ўсё, што вакол яе.

Дарэчы, пра наваколле. Ды толькі ад назваў павявае лясной прахалодай: Дубраўка, Падгайцы, Альхоўка... На жаль, толькі ад назваў. А назвы, яны маніць не стануць, кажуць пра тое, што калісьці тут на самай справе шумелі лясы. Але іх знішчылі спачатку бяздумныя памешчыкі, затым ненажэрныя фашысты. I лясістая мясцовасць ператварылася ў стэп. Толькі невялікая рачулка з прырэчным гайком, што неяк ацалеў, ды пагорак, на якім размясцілася веска, надаюць благаўскім мясцінам маляўнічы і непаўторны выгляд.

Але пра рачулку, што завецца Акунёўкай. Не так даўно ў ёй вадзілася шмат акунёў і нават больш каштоўнай рыбы. Цяпер жа адных піскуноў тут можна лавіць. А калі патрапіць маленькі змучаны карасік — лічыце вялікай удачай. Рэчка ўжо змялела настолькі, што ператварылася ў танюткую стужку, якая вось–вось парвецца...». Вось такімі паэтычнымі радкамі пачынаецца яго гумарыстычная аповесць пра вёску, пра справы, якія цікавяць і хвалююць галоўнага героя гэтага твора.

Буськиниада 1.png
Буськиниада 2.png
прэзентацыя Лазуркін Рыгор.png
разделение.png

З матэрыяльнай і духоўнай спадчыны // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Шклоўскага раёна . – Мінск : Універсітэцкае, 1998 . – С. 487.

Лазуркін, Р. Благаўскія салаўі / Рыгор Лазуркін // Адсюль выток, адсюль натхненне : Шклоўшчына літаратурная : проза, паэзія, публіцыстыка / уклад А. Марціновіча. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – С. 88–128.

Рисувафцу.png
Рисвакауыжунок1.png

Леанід Андрэевіч Лазуркін

Леанід Андрэевіч Лазуркін.png

Унікальная асоба: і гісторык, і географ, і літаратар. Але, мабыць, самае дзіўнае, што гэты вельмі захоплены і творчы чалавек усё сваё жыццё прапрацаваў будаўніком. Быў прарабам, галоўным інжынерам, намеснікам дырэктара. Ён будаваў дамы і пісаў аб сваіх сустрэчах з любімымі акцёрамі. Так, ёсць і такі дар у Леаніда Андрэевіча – уменне шчыра і ад душы сябраваць з таленавітымі, неардынарнымі людзьмі…

Леанід Андрэевіч – бацька вядомага рэпетытара і аўтара запамінальных правілаў рускай мовы Лазуркіна Анатоля Леанідавіча. Таго самага педагога, вучні якога масава ўлюбляюцца ў рускую мову і, адпаведна, атрымліваюць высокі бал на ЦТ. Аднак урокі Лазуркіна яшчэ больш вядомыя тым, што вучні ўсяго за адзін навучальны год паспяваюць палюбіць і жыццё, і людзей так, што ў іх лёсе пачынаюць адбывацца выдатныя і нават цудоўныя падзеі.

Такая вось творчая дынастыя, пачатак якой ідзе ад кіраўніка сямейства. Нельга не ўспомніць, што Леанід Андрэевіч заўзяты падарожнік. Абвандраваў ўсю Еўропу, быў у Егіпце, Арабскіх Эміратах... і, уявіце сабе, зрабіў выснову, што самае выдатнае месца на зямлі – яго родная вёска Башкіроўка, што ў Шклоўскім раёне.

Рисвакауыжунок1.png

Анатоль Леанідавіч Лазуркін

Анатоль Леанідавіч Лазуркін.png

Вядомы рэпетытар па рускай мове, аб аўтарскай методыцы якога ходзяць легенды, трэнер, уладальнік чорнага пояса па каратэ Анатоль Лазуркін сваё дзяцінства правёў у невялікай вёсцы Башкіроўка Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. 

Мясціны, дзе прайшло дзяцінства Анатоля Леанідавіча, перажываюць сапраўды другое нараджэнне. Аб малой радзіме ён не забывае. У памяць аб продках Анатоль Лазуркін на ўчастку зямлі, які належаў яго бацькам, пабудаваў праваслаўную царкву, тут ён арганізоўвае святы, на якія запрашае зорак беларускай эстрады. А побач з царквой ён пабудаваў дом і летні шацёр, дзе стараннямі педагога школьнікі з розных гарадоў могуць атрымліваць кансультацыі лепшых рэпетытараў краіны па ўсіх вучэбных прадметах. Атрыманыя сродкі накіроўваюць на дабрачыннасць і мясцовыя патрэбы. Гэты праект не камерцыйны. Ён ідзе ад сэрца самога Анатоля Леанідавіча, які марыць даць глыток новага жыцця невялікі вёсачцы, зрабіць яе свайго роду культурным і духоўным цэнтрам, месцам сілы і прыцягнення для маладога пакалення.

Па веды ў Башкіраўку пацягнуліся першыя вучні з найбліжэйшых гарадоў і населеных пунктаў. Кожную суботу і нядзелю праходзяць рэпетыцыйныя заняткі па многіх школьных прадметах, у тым ліку і па рускай мове.

... Анатоль Леанідавіч упэўнена ўваходзіць у клас і ўжо з першых хвілін, нібы яркім промнем святла, зараджае сваіх вучняў пазітывам і добрым настроем. Яго адкрытая ўсмешка і добры погляд настройваюць на лірычны лад. Дзіўна: складаныя на першы погляд правілы, якія раней з цяжкасцю запаміналіся, аказваюцца вельмі простымі. А ўсё таму, што Анатолій Леанідавіч тлумачыць іх на вобразах. Ён вучыць дзяцей думаць глыбока і маштабна, захапляе іх у інтэрактыўныя зносіны і тым самым ўкладвае максімум карыснай інфармацыі. А як цікава засвойваць матэрыял у вершаванай форме!

Анатоль Леанідавіч Лазуркін 1.png

Пра гэта вучні Анатоля Лазуркіна ведаюць не па чутках.

Часцяком вершы атрымліваюцца гумарыстычныя, але гэта толькі плюс для трэніроўкі памяці.

На думку педагога, важна не толькі зацікавіць прадметам, але і навучыць каманднай працы, узаемадапамозе, самакантролю. Акрамя правілаў рускай мовы, на ўроку Анатоль Лазуркін шмат кажа і аб простых ісцінах, маралі, выхаванні, вечных духоўных каштоўнасцях, без якіх не стаць паспяховым чалавекам. Мудрыя словы педагога, нібы збожжа, прарастаюць у сэрцах вучняў. Такія ўрокі ўжо дакладна не забываюцца. Яны не толькі дапамагаюць падрыхтавацца да цэнтралізаванага тэсціравання, вучаць пісьменнасці, але і рыхтуюць добрую глебу для старту ў дарослае жыццё.

Рисунок3.png
разделение.png

Валевская, И. Известный педагог и тренер Анатолий Лазуркин строит в Башкировке храм / Инна Валевская // Аргументы и факты в Беларуси. – 2018. – 24 сентября. – С. 6.

Надеждина, С.  Леониду Лазуркину – 75 / Светлана Надеждина // Комсомольская правда. – 2012. – 22 марта. – С. 5.

Рандицкая, М. Праздник «Возрождение малой родины» прошел в деревне Башкировка Шкловского района / Марина Рандицкая // Ударны фронт. – 2019. – 25 октября. – С. 4.

 

Турок, А. Незабываемые уроки Анатолия Лазуркина: как проходят занятия со школьниками в деревне Башкировка  / Анастасия Турок // Аршанская газета. – 2018. – 24 октября. – С. 3.

bottom of page