– А хто яго ведае?
– А мае ж вы дзеці, а дзе ж вас падзеці?
– А можа? – Можа на двое варожа.
– А ні слуху, а ні духу.
– А калі было? Усё быллём парасло.
– Абгаворыць ад пят да галавы.
– Або так, або сяк.
– Абы дзень да вечара.
– Абы ціха.
– Абы шыта–крыта.
– Ага, папалася тое, што кусалася.
– Ад думаў галава баліць.
– Ад рук і ног адстаў.
– Адзін ды нелюдзім.
– Адзін там, другі сям.
– Адкасніся ты ад маёй галавы.
– Аднаго балота чэрці.
– Аднаго птушынага малака няма.
– Адным мірам мазаны.
– Аж вушы вянуць.
– Аж гай шуміць.
– Аж за вушамі трашчыць.
– Аж спіна колам стала.
– Ані богу, ані людзям.
– Асою лезе ў вочы.
– Бач яго, які ён хвацкі.
– Бі свайго, каб чужыя баялісь.
– Брэша і вокам не маргне.
– Брэша і не пасміхнецца.
– Было, да сплыло.
– Было, ды ўсё быллём парасло.
– Бяжыць, аж хахол трасецца.
– Бяда, хоць тапіся.
– Вам ўсё смешкі.
– Варона на хвасце прынесла.
– Веру ўсякаму зверу, толькі не табе.
– Вушы расвесіўды слухае.
– Вялікая шышка на голым месцы.
– Вялікі кусок горла дзярэ, а малы спаць не дае.
– Вярзе абы што.
– Гатоў сам сябе ўкусіць ад злосці.
– Грош яму цана ў базарны дзень.
– Гроша ломанага не стоіць.
– Грошай ,што куры не клююць.
– Гуляй, тата, тры дні свята.
– Да новых венікаў не забудзе.
– Даганяй ветру ў полі.
– Дажыліся,казакі, ні хлеба, ні табакі.
– Далей носа не бачыць.
– Дасць Бог дзень ,дасць і яду.
– Дзе болей двух – там гавораць услух.
– Добра не з’еў і не знасіў.
– Дома і замужам.
– Дрыжаць жылы пад каленкамі.
– Дурны, дурны, а сала любіць.
– Душа ў пяткі пайшла.
– Есць, аж нос угінаецца.
– Еш – пацей, работай – мёрзні.
– Ён вам напляце тры кораба.
– Жыве, як у бога за пазухай.
– Жыве ды хлеб жуе.
– З аднаго поля ягадкі.
– З ім піва не зварыш.
– З камара зрабілі слана.
– З плеч да ў печ.
– З пустога ў парожняе пераліваць.
– Залез у даўгі па самыя вушы.
– Знай, дзе ракі зімуюць.
– Зрабіў, што камар носа не падточыць.
– І пірагом не заманіш.
– І рыбку з’есцІ, і ў пакоі сесці.
– І смех, і бяда.
– І ў вус не дзьме.
– І хочацца, і колецца, і мамка не вяліць.
– Індык думаў, ды ў суп папаў.
– Іх і вадой не разальеш.
– Казаць ёсць што, ды няма чаго слухаць.
– Кіну, рыну, ды пайду.
– Колам у горле сядзіць.
– Куды нячыстая цябе нясець.
– Кукішам нос падцёр.
– Ласы на чужыя каўбасы.
– Лбом дзверы адчыніць.
– Лжэ, як мятлой мяце.
– Лейцы пад хвост трапілі.
– Мароз прышчаміў нос.
– Маўчаць, пакуль зубы тырчаць.
– Мы і самі з вусамі.
– На абаранкі зарабіў.
– На вушы паставіць.
– На крывой казе не аб’едзеш.
– На пень брахаць, на калоду лаяць.
– На сем сукоў садзіцца.
– На тым свеце разлічымся, вугалькоў падкіну.
– На ўсе бочкі затычка.
– На хвасце сарока прынесла.
– Надаеў, як горкая рэдзька.
– Насып солі на хвост, то зловіш.
– Не вазы на ім вазіць.
– Не варта выедзенага яйка.
– Не жыццё, а маліна.
– Не з цукру, не растанеш.
– Не за вочы, а ў вочы.
– Не нашага поля ягадка.
– Не па зубах гэта табе.
– Не пужайся, я і сам баюся.
– Не проста з моста.
– Ні даць, ні ўзяць.
– Ні за што, ні пра што.
– Ні к сялу, ні к гораду.
– Ні нашым, ні вашым.
– Ні сабе, ні людзям.
– Ні то рыба, ні то мяса.
– Ні ў пір, ні ў мір,ні ў добрыя людзі.
– Ніжэй вады, цішэй травы.
– Нікому вока не запарушыў.
– Няма дурных.
– Паглядзіся ты ў воду, якога ты роду.
– Пад сабою зямлі не чуе.
– Пакуль жывы буду – не забуду.
– Палец аб палец не стукне.
– Палажыць зубы на лаўку.
– Памінай як звалі.
– Папаў паміж молата і накавальні.
– Папаў пальцам у неба.
– Пасля дожджычка, у чацвер
– Пашло з лёгкае рукі.
– Пашло прахам.
– Пішы прапала.
– Прапаў ні за грош.
– Пусці, павалюся.
– Работы поўныя рукі.
– Робіць цераз пень–калоду.
– Сабраў чорт да кучы.
– Сагнуўся ў тры пагібелі.
– Сам чорт не разбярэ.
– Села, дык і прыкіпела.
– Слухай вухам, а не брухам.
– Смех ды й годзе.
– Спіць без задніх ног.
– Сэрца кроўю абліваецца.
– Такая цемра, хоць ты вока калі.
– Тая, што хвастом матае.
– Тваё вока бачыць далёка.
– Тваё дзела маўчок.
– Толькі й бяды.
– Толькі вочы мазоліць.
– Ты бяры болей, кідай далей.
– У адно вуха ўляціць, у другое вылеціць.
– У бога дней многа.
– У галаве каша.
– У такую пагоду сабаку на двор не выганіш.
– У час па чайнай лыжцы
– У чорта сваіх дачорта.
– Упіраецца рагамі і нагамі.
– Усё з капейкі.
– Усё смешачкамі.
– Усё з рук валіцца.
– Успомніў леташні снег.
– Фіндос пад нос.
– Хата-рагата.
– Хвароба яго ведае.
– Хвігу с маслам.
– Хоць воўкам вый.
– Хоць галавой біся аб сцяну.
– Хоць не даганю, дык пагрэюся.
– Хоць плач, хоць скач.
– Хоць рэдка, ды метка.
– Хоць стой, хоць падай.
– Хоць тапор вешай.
– Хоць ты гвалт крычы.
– Хоць крывая бярэзіна, а каб з чужога сяла прывезена.
– Хто ў боб, хто ў гарох.
– Хутчэй рак на гарэ свісне.
– Цапу–лапу.
– Цень на пляцень.
– Церазь пень–калоду.
– Ці на ім свет клінам сышоўся.
– Ці плач, ці скач, нічога не паможа.
– Ці стары з’есць, ці малы зносіць.
– Ці так, ці не так, неяк будзе.
– Ціха , дзеці, бацька спіць.
– Чаго ты лезеш пярод бацькі ў пекла?
– Чаго цябе бура туды пагнала?
– Чаго ты шукаеш? Учарашні дзень?
– Чаго шуміш, ваду муціш.
– Чужымі рукамі жар заграбаць.
– Чые б цяляткі мычалі, а твае б маўчалі.
– Шалёная муха ўкусіла за вуха.
– Што ты мне лапшу на вушы вешаеш?
– Што ты мне байкі баеш?
– Што ўбіў, то ўехаў.
– Што хоча, тое лапоча.
– Шчы – галаву палашчы.
– Я тут з боку прыпёку.
– Я ўжо тое забыў, чаго ты яшчэ не ведаеш.
– Язык, як памяло.
– Яму і мора па калена.
– Яны адным мірам мазаны.