top of page
Шматфункціянальны грамадскі цэнтр1.png

У 2008 годзе ў весцы Гарадзец з’явіўся вельмі прыгожы незвычайны будынак. Ён сабраў пад сваім дахам мноства ўстаноў: Дом культуры, бібліятэка, Дом рамёстваў, вясковы музей, філіял дзіцячай школы мастацтваў, комплексны прыёмны пункт, аддзяленне сувязі, філіял «Беларусбанк», кафэ, магазін. Вяскоўцы з задавальненнем карыстаюцца паслугамі кожнай з гэтых устаноў: гэта вельмі зручна і прыемна. Бібліятэкар, Алейнікава Валянціна Васільёўна як сапраўдны капітан у моры кніг, дапаможа выбраць патрэбную. У Доме рамёстваў працуе шмат гурткоў: «Залатая саломка», «Бісерапляценне», «Выяўленчае мастацтва». Майстры Ціханава Галіна Іванаўна, Янкоўская Алена Вячаславаўна – сапраўдныя энтузіясты сваёй справы. Іх майстэрня, што казачны церамок з мноствам розных цудоўных вырабаў. Усё зроблена сваімі рукамі з прыроднага мясцовага матэрыялу.

 

Шматфункцыянальны грамадскі цэнтр.png

Дом культуры. Колькі розных свят, выставак ладзіцца тут! Працуе студыя эстраднай песні, гурток «Рытм», «ДоМіСолька». Кожны можа знайсці сабе занятак па душы. Любяць завітаць сюды не толькі дзеці, але і дарослыя рознага ўзросту. Іх намаганнямі створаны вакальны ансамбль «Вітанне», мастацка–канцэртная брыгада. Выступленні самадзейных артыстаў радуюць вяскоўцаў, вядомы ў раёне, вобласці і нават у рэспубліцы. Той, хто мае здольнаці да музыкі, наведвае філіял музычнай школы. Тут працуюць аддзяленні фартэпіяна, баяна, акардэона.

Шматфункцыянальны грамадскі цэнтр вылучаны жыхарамі вескі на званне «Цуда зямлі Гарадзецкай», бо з’яўляецца самым наведваемым будынкам вескі, спалучае ў сабе прыгожыя архітэктурныя формы і зручнасць, з’яўляецца ўпрыгожваннем вескі.

bottom of page