Бой на Одэры
Мінула шмат гадоў з таго дня, як фашысцкія полчышчы ўварваліся на нашу зямлю, развязалі крывавую i апусташальную вайну. Але чым далей час аддзяляе нас ад падзей Вялікай Айчыннай вайны, тым вастрэй адчуваецца значнасць подзвігу савецкага народа, які ў цяжкіх баях разграміў ворага i прынёс вызваленне роднай зямлі. Усё менш застаецца ўдзельнікаў гэтай вайны. Але ix успаміны перадаюць нам, патомкам, усю яе трагедыю i жах.
Да такіх людзей адносіцца i Леанід Іванавіч Паўлючкоў, які нарадзіўся ў вёсцы Аўгустова ў 1925 годзе. Пачатак вайны прыйшоўся на яго шаснаццацігоддзе. Калі ў лістападзе 1943 года родную вёску акружылі нямецкія карнікі, Леаніда Паўлючкова разам з іншымі юнакамі забралі на катаржныя работы ў Германію.
Некалькі сутак затрыманыя чакалі сваёй чаргі ў Аршанскай турме, пасля ў таварных эшалонах ix адправілі на Нямеччыну. Па дарозе сярод палонных пачалася эпідэмія тыфу, таму ix размясцілі ў канцлагеры ў адным з гарадоў Польшчы.
Праз некаторы час Паўлючкоў на працягу года працаваў у гаспадарцы адной нямецкай сям’і. Тут жа ў студзені 1945 года прыйшло доўгачаканае вызваленне. Малады хлопец прымае рашэнне далучыцца да савецкіх войск. Апрануўшы ваенную форму, на шосты дзень ён ужо з аўгаматам у руках на перадавой.
З болем у сэрцы i са слязамі на вачах успамінае Леанід Іванавіч цяжкі бой на рацэ Одэр. Тады 9 сутак нашы байцы не маглі выйсці з мокрых акопаў. Пад прыкрыццём артылерыйскага агню дзве спробы пераправіцца праз раку не ўдаліся. І толькі з трэцяга разу нашы салдаты фарсіравалі Одэр, расшырылі на яго беразе плацдарм i з крыкамі “ура!” пачалі паглыбляцца на варожую тэрыторыю. У гэтым бai загінула шмат салдат. Леаніду Паўлючкову пашчасціла застацца ў жывых.
У яго памяці радасныя ўспаміны аб сустрэчы з амерыканскімі войскамі на масту праз раку Эльбу. Гэта былі пачуцці ўжо блізкай перамогі над ворагам.
За мужнасць i адвагу, праяўленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Л.І. Паўлючкоў узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі i Айчыннай вайны, медалямі “За адвагу”, “За перамогу над Германіяй” і іншымі.
Пасля вайны Леанід Іванавіч застаўся на тэрміновай службе у Германіі, потым служыў у Кіеве.
У 1948 годзе ён вярнуўся дамоў, у родную вёску. Амаль адразу яму прапанавалі пасаду бухгалтара ў мясцовым калгace імя Варашылава. Затым працаваў галоўным бухгалтарам у калгасе імя Леніна, саўгасе “Гарадзец”.
Разам з жонкай Нінай Іванаўнай яны выpacцілi чацвёра дзяцей.
(Запісала бібліятэкар Зарэчанскай сельскай бібліятэкі Краўчанка А. А.)