Данькевіч Марыя Васільеўна
Данькевіч Марыя Васільеўна нарадзілася 15 студзеня 1926 года ў вёсцы Гарадзішча Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці.
У трывожным і трагічным 1941 годзе Марыя толькі скончыла сёмы клас і пайшла працаваць на ільнокамбінат, які знаходзіўся ў той час каля яе вёскі.
Ужо на трэцці дзень з пачатку вайны, каля роднай хаты прагрымелі ўзрывы нямецкіх бомб.
Фашысцкія захопнікі ўсю моладзь, якая засталася ў вёсцы, сагналі для адпраўкі на катаржныя работы ў Германію.
У тым ліку была і М.В.Данькевіч. Усё далей і далей гналі яе фашысты да роднага краю. Але жаданне збегчы не пакідала маладую дзяўчыну. Аднойчы яна выбрала зручны момант і вырвалася з полону. Цяжкі быў шлях дадому. Усюды быў вораг. Трэба было шмат разоў хавацца, каб зноў не папасць у рукі гітлераўцаў.
У 1944 годзе дачакаліся радаснага вызвалення роднага краю. Марыя Васільеўна пайшла разам з абаронцамі Радзімы. Гэта быў трэцці Украінскі фронт. Яна даглядала за параненымі байцамі, варыла ежу. Так і дайшла да Берліну.
Пасля заканчэння вайны, дзяўчына вярнулася ў родную Шклоўшчыну. Пайшла працаваць у быткамбінат швяёй. Выйшла замуж, вырасціла і выхавала дзьвюх сыноў і дачку.
(Запісала бібліятэкар Зарэчанскай сельскай бібліятэкі Краўчанка А. А.)