top of page

І ў вайны жаночы твар

Ніна Аляксееўна Матлах...

...Вайна пачала рушыць яе жыццёвыя планы якраз у той момант, калі Ніна толькі-толькі пачала ix будаваць. Яна выйшла замуж і чакала дзіцяці. Муж Ягор у той час удзельнічаў у арганізацыі партызанскага атрада ў яе родных мясцінах - Круглянскім раёне. Зрэдку наведваўся дамоў за ежай і звесткамі пра немцаў. А найчасцей у атрад ixнасіла Ніна. Спадзявалася, што на цяжарную жанчыну гітлераўцы ўвагі звяртаць не будуць.

Яе хата стаяла насупраць хаты старасты. I даводзілася вынаходнічаць, каб не заўважыў той лясных гасцей, якія заходзілі сюды велымі часта. А ён ці то і сапраўды нічога не бачыў, ці толькі выгляд такі pa6iў. Больш таго, менавіта яго жонка выратавала аднойчы хату ад намераў фашыстаў яе падпаліць. А можа разам з ёй і суседзяў.

Гэта здарылася тады, калі ў Ніны з’явілася немаўлятка-дачушка. Каля Быкавай Слабады, што непадалёку ад ix роднай вёсачкі Літоўск, у той момант праходзіў карны атрад. Вось тады і з’явіліся карнікі ў яе хаце. Загаласіла тады яна, запрасілася, каб не чапалі Лілечку, каб не забівалі яе.

....Яе схапілі праз некалькі месяцаў. Разам з іншымі пасадзілі спачатку ў Круглянскую турму, потым - у Стара-Барысаўскую, далей у канцлагер у Новым Барысаве. I, кінуўшы дома немаўлятак, - Нініну Лілю і сваю Соню - спяшалася да яе сястра Васіліса, каб падтрымаць сястру, пачуць звесткі аб ёй. А аднойчы нават паднесла пад будыніну маленькі камячок - яе дачушку. Маладой маці выць хацелася. Крычаць. Бегчы... Да яе, да родненькай, крывіначкі.

Аднойчы ахоўнікі сказалі, што заўтра ў Германію пагоняць. Ніна не вытрымала. Ноччу, калі ўсе ўгаманіліся, папаўзла падкопвацца пад дрот. Ваенных навыкаў не мела, сігналізацыю зачапіла. Перапалох пачаўся, па усёй тэрыторьі трасіруючыя кулі засвісцелі. Адбеглася назад, схавалася і ўспомніла раптам, што кофту каля лаза забылася. I зразумела, што раніцай знойдуць яе абавязкова. Таму не стала чакаць расправы, праз ахоўніка сама папрасілася да начальніка.

I калі трапіла да яго, прызналася, што гэта яна хацела ўцячы і пачала маліць яго:  - Не магу ад дачушкі адарвацца. Лепш тут расстраляйце ці да яе адпусціце.

I ён адпусціў яе жывую... Каб заўтра адправіць у Германію.

Ад нервовых узрушэнняў яна зусім аслабла. А яшчэ да касці нацёр нагу драўляны чаравік. На авіяцыйны завод, дзе прымусілі яе выточваць “нейкія гайкі”, сяброукі вадзлілі пад рукі.  А потым і ўвогуле стаяць не магла. Думала, што прыстрэляць за “непатрэбнасцю”.

Там і атрымала радасную вестку аб заканчэнні вайны.

Але на радзіму адправілі ў першую чаргу пажылых і хворых. На душэўныя раны ўвагі ніхто не звяртаў. I прызначылі яе ў гаспадарчую часць дзеючай арміі. Дзевяць месяцаў яна была там і ўсё думала, думала пра дом, мужа і дачушку.

17 сакавіка 1946 года, нарэшце, вярнулася дамоў. Прысмакаў накупіла. I, ўбачыўшы каля роднай хаты дзяцей, пачала ix ім раздаваць, зазіраючы кожнаму ў вочы. Тыя радасна расхоплівалі і запіхвалі ў рот. Толькі адна маленькая дзяўчынка ручку не працягвала.

- Чыя ж гэта сарамлівая? - спыталася Hінa Аляксееўна. - Ці не Лілечка ж мая?..

Так, гэта яе дачушка была. Маці сваю яна не памятала. I яшчэ потым доўгія гады цуралася яе, быццам помсцячы за разлуку. A мацi і цяпер тая сустрэча баліць.

Вось такі адбітак наклала на Ніну Аляксееўну Матлах вайна.

 

(Запісала бібліятэкар Зарэчанскай сельскай бібліятэкі Краўчанка А. А.)

Ніна Аляксееўна Матлах.jpg
bottom of page