top of page

Ветэраны вайны i працы.

Ужо шмат пакаленняў нарадзілася i вырасла ў мірны час. Не чулі выбухаў бомб, выцця сірэн, не бачылі разбураных фашыстамі гарадоў, спаленых вёсак, не перажылі жахаў той страшэннай вайны. За ўсё гэта мы павінны дзякаваць тым, хто не шкадуючы свайго жыцця абараняў Радзіму. Павінны ведаць ixi помніць.

Грамыка Аляксей Рыгоравіч i Крупская Анастасія Афанасьеўна - удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, ветэраны працы, узнагароджаныя ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, муж i жонка, пражыўшыя больш паўвека ў каханні i згодзе. Нарадзіліся яны у вёсцы Малінава Глускага раёна, абодвы з мнагадзетных сямей.

 

Аляксей Рыгоравіч у пачатку 1941 года быў прызваны на тэрміновую вайскавую службу. Марыў, што праз тры гады вернецца, ажэніцца i будзе ладзщь сваё самастойнае жыццё. Аднак усе планы перакрэсліла вайна.

Набыўшы ўжо пэўную ваенную падрыхтоўку, малады салдат апынуўся на фронце. Аляксей Рыгоравіч памятае першыя асабліва цяжкія бai. Сілы з ворагам былі няроўныя. У адным з такіх баёў А.Р.Грамыкау не пашанцавала. Ён i яшчэ некалькі байцоў трапілі ў палон.

Вось i зараз ён успамінае, як ляжаў на нарах апанаваны болем, страхам перад будучым. Не пакідала жаданне ў любы зручны момант збегчы ад немцаў. Так i адбылося. Цяжкая дарога была да cвaix. I зноў апынуўся ў страі абаронцаў Радзімы.

Анастасія Афанасьеўна ўжо на трэцці дзень вайны ўбачыла нямецкіх захопнікаў. Яны ўварваліся ў вёску i спалілі амаль усю.

Крупская разам са старэйшым братам пайшлі ў партызаны. Шаснаццацігадовая дзяўчына даглядала за параненымі партызанамі, варыла ежу, неаднойчы хадзіла ў разведку, выконвала іншыя заданні камандзіра.

У 1944 годзе пасля вызвалення роднай Глушчыны Анастасія Афанасьеўна атрымала медаль «За адвагу». Затым працавала ў раённай бальніцы, заведавала сталовай.

У 1946 годзе вярнуўся з вайны любімы хлопец iяны пажаніліся. Хутка ў роднай вёсцы пабудавалі хату, абзавяліся гаспадаркай. Аляксей Рыгоравіч i Анастасія Афанасьеўна працавалі ў мясцовым калгасе. Ён - трактарыстам, брыгадзірам, яна - даяркай, звеннявой. Выхавалі пяцёра дзя

 

(Запісала бібліятэкар Зарэчанскай сельскай   бібліятэкі     Краўчанка А. А.)

Грамыка Аляксей Рыгоравіч i Крупская Ана
bottom of page